Ламазы

Лама́зы (польск.

Łomazy) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 16 км на поўдзень ад Белай і за 84 км на паўночны ўсход ад Любліна.

Ламазы
лац. Łamazy
польск. Łomazy
Падрэчная вуліца
Падрэчная вуліца
Ламазы
Герб Ламазаў


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Ламазы
Насельніцтва: 1688 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-532
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′0.0″ пн. ш. 23°10′0.1″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.166694° у. д. / 51.9; 23.166694 23°10′0.1″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.166694° у. д. / 51.9; 23.166694
Ламазы на мапе Польшчы
Ламазы
Ламазы
Ламазы
Ламазы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ламазы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, побач зь мястэчкам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Ламазы 
Праект царквы, 1854 г.
Ламазы 
Царква-мураўёўка, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ламазы датуецца 1447 годам, калі вялікі князь Казімер перавёў вёску з Парчаўскага староства ў склад Берасьцейскай зямлі. У 1451 годзе ён асабіста прыбыў у Ламазы, каб суправаджаць дэлегатаў ад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут мястэчка і дазволіў праводзіць два кірмашы — на дзень Сьвятога Пятра і Ўсіх Сьвятых, а таксама штотыднёвы торг у чацьвяргі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ламазы ўвайшлі ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. На 1566 год у мястэчку існавалі вуліцы Берасьцейская, Віленская, Міжрэцкая, Парчаўская, Падрэчная і «Да мосту»). У 1568 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Ламазам Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі срэбная воўчая галава і залатая арліная нага». У 1570 годзе тут збудавалі царкву.

На 1784 год у Ламазах дзейнічалі касьцёл, царква і сынагога.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ламазы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 293 будынкі, на 1861 год — 309, у тым ліку адзін мураваны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ламазы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ламазы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ламазы занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Ламазы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1917 чал.; 1860 год — 2370 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1688 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Капліца Сьвятога Яна на могілках
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1906—1911)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (мураўёўка; 1890—1891)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ламазы ГісторыяЛамазы НасельніцтваЛамазы Турыстычная інфармацыяЛамазы ГалерэяЛамазы КрыніцыЛамазы ЛітаратураЛамазыБелая (горад)Бельскі павет (Люблінскае ваяводзтва)ВёскаЛюблінЛюблінскае ваяводзтваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БДСМБраніслаў КамароўскіМіхаіл ШыбунНясьвіжРыгор КобецВікі.atДзень ВоліЛацінская моваАнгельская моваГіпстэрыМаніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду БеларусіHromadske.TVКайлян КёртысРайт (браты)РоварГравітацыйная канстанта.ptНаркамаўкаРод (біялёгія)ГаўдГадзіньнікВітаўтБаркэмпБагоўкаМастаОтаСьнярдвыСувязь (тэхніка)Беларускія летапісыСтаматалёгіяГердзень (імя)Клаўдзі Дуж-ДушэўскіКастрычнік (кінатэатар, Менск)ФальклёрГодАндрэй Павук (актывіст)ВялікдзеньСяргей СахарукРАУСЗборная Расеі па футболеПадляскія мучанікіВольга ЧамаданаваБеларусьРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуУсходнеславянскія мовыЛетувізацыя2004Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтЯвільтАляксандар I (расейскі імпэратар)Прыслоўе1992Канфлікт у Паўночнай ІрляндыіСтаражытны ЭгіпетБэнэдыкт I (папа рымскі)ПрафэсарВасіль БыкаўСьцяг КіеваЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)ПлаешцьПастава 69Аральны сэксНапалеон IIIБеларускія народныя казкіАўкштайтыКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)ПрыметнікРамэн🡆 More