Вільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Краіна Летува
Места Вільня
Адрас вуліца Дамініканская (8)
Каардынаты 54°40′52″ пн. ш. 25°17′04″ у. д. / 54.68111° пн. ш. 25.28444° у. д. / 54.68111; 25.28444 25°17′04″ у. д. / 54.68111° пн. ш. 25.28444° у. д. / 54.68111; 25.28444
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Архідыяцэзія Вільнюса[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на мапе Летувы
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Вільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу вуліцаў Дамініканскай і Сьвятога Ігната. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1844 году. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней набыў барокавае аблічча. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Комплекс Віленскага дамініканскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Будаваньне мураванага касьцёла Сьвятога Духа ў Вільні фундаваў у 1408 годзе вялікі князь Вітаўт. У другой чвэрці XV ст. касьцёл павялічылі ў даўжыню. У 1501 годзе на загад вялікага князя Аляксандра касьцёл з забудовай вакол яго перадалі манахам-дамініканам, запрошаным з Каралеўства Польскага. Яны часткова перабудавалі касьцёл і ўзьвялі каля паўднёва-заходняга кута квадратную ў пляне вежу. Неўзабаве збудавалі кляштарны корпус. У сярэдзіне другой паловы XVI ст. недалёка ад паўднёвага прасла галоўнага фасаду збудавалі вежу-званіцу, прыстасаваная дзеля абароны. У аб’ёмную кампазыцыю кляштару ўлучылі грамадзянскія пабудовы, разьмешчаныя на паўночны захад ад касьцёла.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе касьцёл і кляштар моцна пацярпелі ад маскоўскіх захопінкаў. Адноўлены на сродкі Міхала Вайніловіча касьцёл асьвяцілі ў 1688 годзе.

Касьцёл і кляштар пацярпелі ў час пажараў 1748 і 1749 гадоў. За параўнальна кароткі тэрмін стараньнямі дамініканаў, магната Людвіка Паца, Брыгіты Салагуб з Радзівілаў ды іншых мэцэнатаў да 1770 году комплекс адбудавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У вайну 1812 году касьцёл пацярпеў, у 1813—1815 гадох яго аднавілі. У 1818 годзе непагадзь саравала дах і яго давялося перакрываць нанова.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1844 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1849 годзе перарабілі кляштарны корпус пад турму. Тут на загад Мураўёва-вешальніка трымалі ў няволі ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольанага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у тым ліку Якуба Гейштара, Кастуся Каліноўскага, яго найбліжэйшага паплечніка Тытуса Далеўскага, яго брата, аднаго з заснавальнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі Францішка Далеўскага ды іншых.

Найноўшы час

У Другую сусьветную вайну частка кляштарных будынкаў пацярпела пры бамбаваньні места савецкая авіяцыяй, па чым іх зруйнавалі. За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле праходзілі на польскай мове і не перапыняліся.

У 1993 годзе віленскія беларусы павесілі на сьцяне кляштару мэмарыяльную дошку ў памяць Кастуся Каліноўскага.

Архітэктура

Касьцёл — помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней атрымаў барокавае аблічча. Ад пачатку прастакутны ў пляне асноўны аб’ём заканчваўся прэзьбітэрыюмам з гранёнай апсыдай. 3 паўночнага боку да бімы далучалася закрысьція. Па рэканструкцыях XVII—XVIII стагодзьдзяў гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з купалам над сяродкрыжжам. Купал зь ліхтаром узвышаецца на 51 мэтар. Галоўны фасад падзяляецца карнізамі на ярусы і дэкаруецца пілястрамі. Галоўны ўваход месьціцца з боку паўднёвага фасаду і вылучаецца парталам з дарычнымі калёнамі, пілястрамі і рэльефным картушам з гербам Рэчы Паспалітай і дынастыі Вазаў.

Інтэр’ер аздабляецца ў стылі віленскага барока. Галоўныя дэкаратыўныя акцэнты — 16 вялікіх алтароў арыгінальнай кампазыцыі і амбон. Купал і скляпеньні аздабляюцца фрэскамі на тэмы з жыцьця сьвятых. На хорах месьціцца арган, створаны майстрам Адамам Готлібам Каспарыні з Кёнігзбэргу ў 1776 годзе. Адліты ў 1779 годзе медны звон мае вышыню 84 і дыямэтар 112 сантымэтраў.

Кляштарны корпус далучаецца да галоўнага і паўночнага фасадаў касьцёла. 3-павярховыя будынкі атачаюць квадратны (19 на 18 мэтраў) унутраны двор зь невысокай дарычнай калёнай у цэнтры ў памяць ахвяраў чумы. З касьцёлам кляштар злучаецца калідорамі вакол гэтага двара, якія раней былі адкрытымі галерэямі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў ГісторыяВільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў АрхітэктураВільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў ГалерэяВільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў ЗаўвагіВільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў КрыніцыВільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў ЛітаратураВільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў Вонкавыя спасылкіВільня Касьцёл Сьвятога Духа І Кляштар Дамініканаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Руская моваКампутарСяргей ДавідовічМаладняк (часопіс)ВільгельмСтурчурканСказШвэцыяКамянецЯўгенія ПфляўмбаўмСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВікіКурдзкая моваФрыдрыхТутэйшыя (літаб’яднаньне)Чарнобыльская катастрофаКатэхізіс Сымона БуднагаГунтЭнэргіяUbuntuЧорны замак АльшанскіДжынсавая рэвалюцыяЯгмінГарадзенская вобласьцьЯкасныя прыметнікіTor BandРАУСПВольныя матэрыялыАляксандар ЛукашэнкаДыяніз ІлкавічПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Вэб-сэрвэрЛічэбнікІгнат ДамейкаМіхась ЗарэцкіПаўлінка (п’еса)Лявон ВашкоПарнаграфія ў ІталііАхоўны статусКамаіВіцебскі сшытакВішнеў (Менская вобласьць)Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьУладзімер АнісковічАмонімДаўмонт (імя)Тутэйшыя (п’еса)Мікола МятліцкіМужчына зьверхуСырыйскі КурдыстанАрсень СкапецСьпіс праектаў ВікімэдыіКрумкачАндрусь ГорватЛацкая моваГенадзь Валер’евіч ШутаўМіхал Клеафас АгінскіВіктар МарціновічДрама (аповесьць)Аркадзь КуляшоўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКартагенСельская гаспадарка Беларусі1919Зямля пад белымі крыламіПаляшукСтаніслаў МанюшкаРагнедаАркадзь СмолічЧорная дзіркаЗаходнеславянскія мовы🡆 More