Каро́ль (па-лацінску: rex) — чалавек, які займае наівышэйшую пасаду ў краіне з манархічнай уладай.
Гэты тытул пачаткова адносіўся да франскіх уладароў з дынастыі Каралінгаў, потым распаўсюдзіўся на ўсіх каранаваных асоб. Пазьней наданьне каралеўскага тытула было дазволена надаваць толькі рымскаму папу ці арцыбіскупу.
У наш час каралі звычайна выконваюць толькі рэпрэзэнтацыйныя функцыі ў краіне і зьяўляюцца толькі сымбалем шматгадовых традыцыяў, напрыклад у Вялікабрытаніі. Але існуюць выключэньні: Марока, дзе кароль мае абсалютную ўладу.
Слова кароль ужываецца таксама для вызначэньня асобы з выдатнымі здольнасьцямі, ці выдатных асобаў сярод якіх-небудзь грамадзкіх груп (напрыклад Элвіса Прэсьлі называюць каралём рок-н-ролу).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кароль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.