Даміні́ка (па-ангельску: Commonwealth of Dominica) – краіна ў Карыбскім моры, на высьпе з такой жа назвай, знаходзіцца ў групе Малых Антыльскіх астравоў.
Дамініка Commonwealth of Dominica Садружнасьць Дамінікі | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Après Bondie, C'est La Ter» (Пасьля Бога — Зямля) | |||||
Дзяржаўны гімн: «Isle of Beauty, Isle of Splendour» | |||||
Афіцыйная мова | Ангельская | ||||
Сталіца | Разо | ||||
Найбуйнейшы горад | Разо | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Чарлз Саварын Рузвэльт Скерыт | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 184-е месца ў сьвеце 751 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць | 186-е месца ў сьвеце 73 543 105/км² | ||||
СУП • агульны (2016) • на душу насельніцтва | 177 месца ў сьвеце $688 млн $9726 | ||||
Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) | ||||
Часавы пас • улетку | UTC-4 (UTC-4) -4 (UTC-4) | ||||
Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі | 3 лістапада 1978 | ||||
Аўтамабільны знак | WD | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .dm | ||||
Тэлефонны код | +1767 | ||||
Выспа Дамініка, заселеная індзейцамі, была адкрытая 3 лістапада 1493 году Хрыстафорам Калюмбам. З 1632 году яна была калянізаваная французамі, але ў 1763 годзе перайшла да Вялікабрытаніі. З 1871 да 1940 году выспа была часткай калёніі Брытанскія Падветраныя выспы. З 1958 да 1962 году належала Фэдэрацыі Заходняй Індыі. Краіна атрымала незалежнасьць у гадавіну адкрыцьця яе Калюмбам, 3 лістапада 1978 году.
Дамініка — гэта рэспубліка. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1978 годзе, пасьля атрыманьня незалежнасьці. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 30 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і ўраду. Прэм’ер-міністар выбіраецца сярод дэпутатаў парлямэнта.
Востраў Дамініка мае вульканічнае паходжаньне. Амаль уся паверхня выспы занятая гарамі, самай высокай зь якіх зьяўляецца Морнэ Дыяблацін (1447 м). Клімат субэкватарыяльны, вільготны, часта знаходзіцца пад узьдзеяньнем трапічных цыклёнаў. Сярэдняя тэмпэратура паветра на працягу году вагаецца ад 19 °C да 32 °C, гадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм. Расьліннасьць краіны — пераважна вільготныя экватарыяльныя лясы. Краіна мае густую рачную сетку ў выглядзе шматлікіх горных рэкаў і струменяў. Жывёльны сьвет Дамінікі прадстаўлены шматлікімі відамі птушак і зьвяроў.
Дамініка дзеліцца на 10 акругаў, назва кожнай зь якіх паходзіць ад імя сьвятых:
Дамініка — адна з самых бедных краінаў Карыбскага мора. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, прадукцыя якой экспартуецца. Экспарт краіны складаецца з экспарту бананаў, какосавых арэхаў, копры.
Большая частка насельніцтва Дамінікі — гэта нашчадкі рабоў прывезеных з Афрыкі ў XVIII стагодзьдзі. Захавалася невялікая колькасьць тубыльцаў. Каля 3000 мясцовых індзейцаў жывуць на ўсходнім узьбярэжжы выспы.
Натуральны прырост насельніцтва невялікі. Прычынай гэтага зьяўляецца той факт, што моладзь эмігруе ў ЗША, Вялікабрытанію і Канаду. Эміграцыю падштурхоўвае той факт, што ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай у Дамініцы. Аднак вялікая колькасьць насельніцтва ўжывае ўласны дыялект францускай мовы, які называецца patois.
Каля 80% насельніцтва гэта каталікі, астатнія 20% — пратэстанты.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дамініка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.