Грэ́цкі альфабэ́т — альфабэт грэцкай мовы і іншых моваў грэцкай групы.
Ён бесьперапынна выкарыстоўваецца з канца IX альбо пачатку VIII стагодзьдзя да н. э. Грэцкі альфабэт, бадай, першы альфабэт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з 24 літараў, а таксама, у даклясычную эпоху ў некаторых дыялектах грэцкай мовы ўжываліся яшчэ 3 літары — (стыгма) Ϛ, ϛ, (копа) Ϟ, ϟ, (сампі) Ϡ, ϡ. У клясычнай грэцкай мове стыгма, копа, і сампі выкарыстоўваліся для запісу лікаў. Узыходзіць да фінікійскага пісьма. Клясычны агульнагрэцкі альфабэт склаўся ў V-IV стст. да н. э. Кожная літара мела і лічбавае значэньне. Знакі «стыгма», «копа» і «сампі» выкарыстоўваліся для абазначэньня лічбаў. Усходне-грэцкае пісьмо разьвілася ў клясычнае старажытна-грэцкае і бізантыйскае пісьмо, стала асновай для копцкага, гоцкага, славянскага кірылічнага, а магчыма, армянскага і часткова грузінскага пісьма. Заходне-грэцкае пісьмо было зыходным для этрускага, старажытна-германскага рунічнага і лацінскага пісьма. Найбольш старажытныя помнікі грэцкага пісьма датаваныя VIII-VII стст. да н. э. У XIII ст. разьвіваецца малодшы мінускул, які паслужыў узорам для першага грэцкага друкарскага шрыфту (XV ст.). Сучасныя друкаваныя грэцкія літары створаныя ў XVII ст.
Літара | Назва | Вымаўленьне |
---|---|---|
Α α | альфа | [а] |
Β β | бэта | [б, в] |
Γ γ | гама | [ґ, г] |
Δ δ | дэльта | шчыліннае [д] |
Ε ε | эпсылён | [э] |
Ζ ζ | дзэта | [з] |
Η η | эта | [э, гі] |
Θ θ | тэта | шчыліннае [т] |
Ι ι | ёта | [і], [й] |
Κ κ | капа | [к], [ц] |
Λ λ | лямбда | [л'] |
Μ μ | мю (мі) | [м] |
Ν ν | ню (ні) | [н] |
Ξ ξ | ксі | [кс] |
Ο ο | омікрон | [о] |
Π π | пі | [п] |
Ρ ρ | ро | [р] |
Σ σ ς | сыгма | [с] |
Τ τ | таў | [т] |
Υ υ | ыпсылён | [і], [ў] |
Φ φ | фі | [ф] |
Χ χ | хі | [х] |
Ψ ψ | псі | [пс] |
Ω ω | омэга | [о] |
Транскрыпцыя грэцкага альфабэту дагэтуль зьмяшчае вялікі шэраг спрэчных пытаньняў у беларускім мовазнаўстве.
{{|Парады артыкулу|няма крыніцаў}}
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Грэцкі альфабэт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.