Аляксандар Віхор: удзельнік пратэстаў

Алякса́ндар Алякса́ндравіч Віхо́р (14 лютага 1995 — 12 жніўня 2020, Гомель) — другі памерлы (афіцыйна прызнаны) затрыманы падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 году.

Аляксандар Віхор
Дата нараджэньня 14 лютага 1995(1995-02-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 жніўня 2020
Месца сьмерці
Месца пахаваньня

Жыцьцяпіс

Паводле наяўнай ва УСК інфармацыі, упершыню захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы ў маладога чалавека дыягнаставалі ў 2017 годзе пры медабследаванні па накіраванні ваеннага камісарыята. Тады ён быў прызнаны непрыдатным да вайсковай службы па хваробе, яго залічылі ў запас. У чэрвені 2020 года ўрачэбная камісія зноў прызнала яго непрыдатным да ваеннай службы па хваробе.Быў кандыдатам у майстры спорту па плаванні.

Забойства

Віхор быў затрыманы ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ён ішоў на спатканьне да дзяўчыны. Яго кінулі ў аўтазак, але ён пасьпеў даслаць СМС родным. Пасьля зьбіцьця ў аўтазаку яму стала кепска. Як расказаў сьведка: «Ён быў у страшным стрэсе, пацеў, хваляваўся, прасіў увесь час мэдыцынскай дапамогі, на яго ніхто не зьвяртаў увагі. Калі нас везьлі з суду на СІЗА, яму было вельмі блага, ён зноў прасіў пра дапамогу, клікаў маму, тату. Тады міліцыянты, ці хто яны, канвой ці наглядчыкі, пырснулі ў яго пярцовым газам. Нас вывелі, ён застаўся ў аўтазаку адзін. Я толькі чуў, як яны спыталіся: «А з гэтым што рабіць?», і ім адказалі: «Хай здыхае».

Калі Аляксандр пасадзілі ў "шклянку" ён пачаў паводзіць сябе неадэкватна: крычаць, біцца, не падпарадкоўваюцца патрабаванням сілавікоў. Пазьней хлопца палічылі вар’ятам і адвезьлі ў псыхіатрычную бальніцу, але там адмовіліся шпіталізаваць яго. Адтуль яго ў стане клінічнай сьмерці даставілі ў шпіталь, але гэта было запозна — ён памер.

13 жніўня, са словаў сястры памерлага Вольгі, сьледчы паведаміў сям’і, што Аляксандар памёр ад перадазаваньня. Родных такая заява шакавала: кажуць, Саша нават не курыў. У заключэньні аб сьмерці, якое аддалі 15 жніўня, напісана «прычына сьмерці высьвятляецца».

Сьледчы першапачаткова заявіў бацькам, што ў іх сына была перадазіроўка наркотыкамі, хоць потым іншы сьледчы папрасіў прабачэньня за гэтыя словы, таму што падчас афіцыйнае экспэртызы высьвятлілася, што ні алкаголю, ні наркотыкаў у крыві Аляксандара Віхора не было.

16 лютага 2021 году Упраўленьне Сьледчага камітэту па Гомельскае вобласьці паведаміла, што прычына сьмерці гамяльчука «захворваньні сардэчна-сасудзістае сыстэмы, якія раптам абвастрыліся». На гэтай падставе СК адмовіў ва ўзбуджэньні крымінальнае справы па факце сьмерці Віхора. Таксама было заяўлена, што ў сувязі са сьмерцю «ў чыіх-небудзь дзеяньнях не было ўстаноўлена аніякага злачынства», нягледзячы на тое, што мэдыкі зафіксавалі пашкоджаньні на целе Аляксандара Віхора: траўмы, гематомы, пераломы рэбраў і грудзіны.

Пахаваньне

Аляксандра Віхра пахавалі 16 жніўня на могілках у Касьцюкоўцы. Супрацоўнікі ДАІ не пускалі ў Касьцюкоўку аўтобусы, якія арганізавалі для людзей, што хацелі прыехаць на пахаваньне. Сваякі кажуць, што ў Аляксандра былі паламаныя рэбры.

Рэакцыя

17 верасьня 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да правядзеньня «незалежнага і эфэктыўнага расьследаваньня» звязанай з пратэстамі сьмерці Аляксандара Віхора.

26 лістапада 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстароньняга й незалежнага расьследаваньня» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі, у тым ліку Аляксандара Віхора.

Чытайце таксама

Крыніцы


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
1996: Анатоль Майсеня
1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі
2000: Зьміцер Завадзкі
2004: Вераніка Чаркасава
2005: Васіль Гроднікаў
2010: Алег Бябенін
2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў
2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр
2023: Мікалай Клімовіч

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Tags:

Аляксандар Віхор ЖыцьцяпісАляксандар Віхор ПахаваньнеАляксандар Віхор РэакцыяАляксандар Віхор Чытайце таксамаАляксандар Віхор КрыніцыАляксандар ВіхорГомельПратэсты ў Беларусі (2020)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь РазанаўАўстраліяЛяхавічыФранцыск СкарынаБеласток — ГорадняГердаПабуджальны сказРадаўніцаСмаргонскі раёнКропка (знак прыпынку)VPNКніга прарока ДаніілаСьпіс гарадоў БеларусіМаксім ТанкІнданэзіяАдольф ГітлерАндраш ШэфэрВасіль БыкаўПрыдатак (мовазнаўства)Мікі МаўсМастацкі творШтрэйкбрэхерБагоўкаІмпрэсіянізмЗнак рашоткі (актаторп)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніБеларусыСадавінаСалатная цыкорыяБуйвідМенскМарыя МартысевічНямецка-савецкая вайнаАндрэй ЖукавецГаянаБудынакЯн ЧыквінКастусь КаліноўскіКарлес ПудждэмонПавал ДураўШляхтаІсьляндзкі коньГенадзь ШутаўАўтамабільны знакКіраў (Кіраўская вобласьць)ВарэнікіБаўгарская мова2008СказТожабеларусАнатоль ЗэкаўАнгельская моваКлеапатраМікіта КрыўцоўПесьня пра зубраПрыродаРазьвітаньне з РадзімайРакета-носьбітТып (біялёгія)УрыкаБеларусьБэерПрастытуцыяПарнакапытныяБаранавічыЗлучаныя Штаты АмэрыкіКанадаАўгустоўскі канал🡆 More