Мікіта Крыўцоў

Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (31 ліпеня 1992 — 12 жніўня 2020 (?)) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцыяў пратэсту пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.

Мікіта Крыўцоў
Мікіта Крыўцоў
Дата нараджэньня 31 ліпеня 1992(1992-07-31)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 жніўня 2020(2020-08-12) (28 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Узнагароды Мікіта Крыўцоў Мэдаль Ордэну Пагоні

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Вялейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіна.

Гібель

Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу зь бел-чырвона-белым сьцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Менску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе.

Зьнік 12 жніўня. Раніцаю гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Менскам. Паводле геалякацыі ягонага тэлефону, Мікіта ў дзень свайго зьнікненьня мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі.

Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Менску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнаньня.

Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасьля здымкаў праграмы для «Белсату» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх зьбівалі й там таксама апошні раз «засьвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказаньні.

18 сакавіка 2021 году стала вядома, што Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасьцю ў чыіх-небудзь дзеяньнях складу злачынства».

Памяць

19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

24 лістапада 2022 года Крыўцоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чытайце таксама

Крыніцы


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
1996: Анатоль Майсеня
1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі
2000: Зьміцер Завадзкі
2004: Вераніка Чаркасава
2005: Васіль Гроднікаў
2010: Алег Бябенін
2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў
2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр
2023: Мікалай Клімовіч

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Tags:

Мікіта Крыўцоў Біяграфічныя звесткіМікіта Крыўцоў ГібельМікіта Крыўцоў ПамяцьМікіта Крыўцоў Чытайце таксамаМікіта Крыўцоў КрыніцыМікіта Крыўцоў12 жніўня1992202031 ліпеняПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі нацыяналізмРодныя гоні (1927)Сымон БудныМіжнародны жаночы дзень1877Пагоня (песьня)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Віктар ШніпЮры СабалеўскіСэрыя ААлесь ЧумакоўСказВіленскі ўнівэрсытэтПадвойнае пранікненьнеСафі Эванс1996БобраЯнка МаўрЯўгенія ПфляўмбаўмСпадчына (верш)Кірыл СтаселькаЭразм ЦёлакТып (біялёгія)Вольга КараткевічСельская гаспадаркаГейтартФранцішак БагушэвічПавал ДураўПорнасайтМаркёрКыргыстанШмоняСлуцакАртур ВольскіКамянецПадзелы Рэчы ПаспалітайПэнтгаўс (часопіс)Народны АльбомБабёрМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніДарожная сеткаГісторыя МенскуЯўгенія ЯнішчыцДарога Р6 (Беларусь)АдлігаПісьменнасьцьДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Юрась СьвіркаБелсат15 красавікаАндрэй ХадановічМацьвей СьвідзінскіУладзіслаў ЧарняўскіЧэлесЗлучаныя Штаты АмэрыкіБеларуска-літоўскія летапісыМарына ВасілеўскаяЯзэп ЛёсікКартагенСямён ШарэцкіЯкуб КоласЖаночая рыфмаNokia 5140Ubuntu🡆 More