Васіль Гроднікаў

Васіль Гроднікаў (13 студзеня 1938 — 17 кастрычніка 2005) — беларускі журналіст, пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».

Васіль Гроднікаў
Род дзейнасьці журналістыка
Дата нараджэньня 13 студзеня 1938
Месца нараджэньня в. Старая Алешня, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР
Дата сьмерці 17 кастрычніка 2005
Месца сьмерці Заслаўе, Менскі раён, Менская вобласьць, Беларусь
Месца пахаваньня
Занятак журналіст

Дзейнасьць

Васіль Гроднікаў пісаў у «Народнай Волі» матэрыялы на палітычныя і сацыяльныя тэмы. Зьяўляўся ляўрэатам прэміі імя Анатоля Майсені.

Абставіны сьмерці

18 кастрычніка 2005 году а 10 гадзінаў раніцы Васіль Гроднікаў быў знойдзены мёртвым у сваёй прыватнай хаце, братам Міколам. На галаве загінулага была запечаная кроў, крывавыя плямы былі таксама на сьценах і зламаным зэдлічку. У паведамленьні судова-мэдыцынскага экспэрта пракуратуры было адзначана, што журналіст памёр у выніку «кантакту з тупым прадметам». На наступны дзень Мікола Гроднікаў заявіў, што яго брат, які дагэтуль ужо перажыў адзін замах у студзені 2005 году, быў забіты праз сваю працу.

Між тым, Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася пачынаць крымінальную справу па факце сьмерці журналіста й заявіла, што ён памёр «негвалтоўнай сьмерцю ад бытавой траўмы».

Журналісты мяркуюць, што магчымае забойства журналіста магло быць зьвязанае зь яго тагачаснаю працаю над матэрыялам, прысьвечаным кватэрным махінацыям у Маладэчна «Кідалы-3» — працягам сэрыі публікацыяў, дзе ўзгадваліся супрацоўнікі КДБ і МУС. Васіль Гроднікаў плянаваў у бліжэйшы час прыехаць у гэты горад на некалькі дзён, каб сабраць матэрыял для новага артыкула.

Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.

Вонкавыя спасылкі


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
1996: Анатоль Майсеня
1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі
2000: Зьміцер Завадзкі
2004: Вераніка Чаркасава
2005: Васіль Гроднікаў
2010: Алег Бябенін
2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў
2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр
2023: Мікалай Клімовіч

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Tags:

13 студзеня17 кастрычніка19382005Народная Воля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адольф ГітлерДавідБэртКордаваЯсельдаСлавамір АдамовічЛюдміла РублеўскаяКарэйва20 красавікаДэбі робіць ДалясЛязьбійская парнаграфіяЛеанід АнфімаўМенскі завод колавых цягачоў1589БабёрАльтанкаСяргей КалендаКунілінгусБагоўкаАлмазУладаВэб-дызайнNec MergiturПрашаўПольшчаВітаўт ТумашГальшанскі замак14 красавіка18 жніўняІксвідэаХарэйАнілінгусВатыканЛясныя братыХобіт (кінатрылёгія)МенскЛаўры Крыстыян РэландэрIP-кодБеластокЗвычайная вавёркаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутКрэўскі замакГенадзь ПашкоўРасеяУсяслаў Чарадзей18771991ДвухстворкавыяХазарыКанстанцыя СкірмунтПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)Дыскрэтная матэматыкаЛёнданБрукМастацкі творЦыганы16 красавікаКаталянская моваМэдаль Францішка СкарыныAlekseevІгар ІваноўНавіныСтаніслаў Нарбут (лекар)🡆 More