2020—2021 Сьпіс Загінулых Падчас Акцыяў Пратэсту Ў Беларусі

Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020) — пералік загінулых пры нявысьветленых абставінах або забітых прыхільнікамі рэжыму Лукашэнкі падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, гвалту і беззаконьня.

Пры гэтым улады й кіраўніцтва МУС Беларусі ні разу не прызналі, што людзі загінулі ад рук супрацоўнікаў сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі. Гэтыя людзі на сёньня лічацца ахвярамі пратэстаў.


Імя, прозьвішча Пра асобу Дата сьмерці Акалічнасьці сьмерці
1 Аляксандар Тарайкоўскі 34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі 10 жніўня 2020 Загінуў каля 23:00 побач з станцыяй мэтро «Пушкінская» ў Менску. Рухаючыся ў бок супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ён падняў рукі ўгору, і ў гэты момант паўзь яго праляцела сьвятлошумавая граната, але не зачапіла яго. Калі ён прайшоў яшчэ два мэтры ўперад, у яго стрэлілі з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ад чаго ён загінуў на месцы.
2 Аляксандар Віхор 25 гадоў, памёр у шпіталі пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі карных сілавых структураў у аўтазаку 12 жніўня 2020 Быў затрыманы ў Гомлі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканьне да дзяўчыны. Пасьля зьбіцьця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезьлі ў псыхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль яго ў стане клінічнай сьмерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр.
3 Генадзь Кісель 50 гадоў, памёр у шпіталі ад нанесенай забойцам колата-рэзанай раны 12 жніўня 2020 Вартаўнік салігорскага КДБ Леанід Штайда, прыхільнік рэжыму Лукашэнкі і Расеі, пры сустрэчы ўдарыў Генадзя ў шыю садовымі нажніцамі. Падставай да гэтага стаў ранейшы канфлікт у сацыяльных сетках, дзе былы палітработнік Штайда выказваўся ў падтрымку Лукашэнкі і абражаў Генадзя. 25 лістапада 2020 году Салігорскі суд прызнаў Штайду вінаватым у забойстве і прысудзіў яму 10 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
4 Канстантын Шышмакоў 29 гадоў, знойдзены павешаным 18 жніўня 2020 15 жніўня зьнік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў сябрам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго словаў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці.
5 Генадзь Шутаў 44 гады, памёр у шпіталі пасьля стрэлу ў галаву супрацоўніка карных сілавых структураў у цывільным 19 жніўня 2020 11 жніўня ў Берасьці атрымаў стрэл у галаву ад супрацоўніка карных сілавых структураў у цывільным. Быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь у Менск, але кулявая рана пашкодзіла мозаг непапраўна. Памёр 19 жніўня.

У лютым 2021 году высьвятлілася, што ў патыліцу Шутаву стрэліў вайсковец 5-й брыгады спэцпрызначэньня, капітан Раман Гаўрылаў, які быў у цывільным і меў пры сабе пісталет Макарава.

6 Мікіта Крыўцоў 28 гадоў, знойдзены павешаным 22 жніўня 2020 Зьнік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладэчне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Менску. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён скончыў жыцьцё самагубствам, аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію.
7 Аляксандар Будніцкі 53 гады, знойдзены мёртвым 1 верасьня 2020 Зьнік 11 жніўня ў Менску. Знойдзены мёртвым 1 верасьня (як мяркуецца, у парку каля ўнівэрмагу «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненьні пратэстоўцаў з супрацоўнікамі карных сілавых структураў. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр ад сэрцавага прыступу.
8 Раман Бандарэнка 31 год, памёр у рэанімацыі пасьля зьбіцьця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах 12 лістапада 2020 Калі Раман падыйшоў да муралу ў Менску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна зьбілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менску Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленьне менскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі, дзе неўзабаве памёр.
9 Вітольд Ашурак 50 гадоў, памёр у Шклоўскай калёніі ПК № 17 21 траўня 2021 Ашурка судзілі па двух артыкулах: 364 «Гвалт у дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных справаў» і 342 «Арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». У адным з апошніх лістоў Ашурак заявіў, што турэмнае начальства прымусіла яго й іншых палітычных зьняволеных насіць жоўтую бірку, каб вылучацца сярод вязьняў. 21 траўня 2021 году памёр у Шклоўскай калёніі ПК № 17.
10 Дзьмітры Стахоўскі 18 гадоў, самагубства 25 траўня 2021 Стахоўскі праходзіў па крымінальнай справе за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 году (арт. 293 КК). Пасьля допыту 25 траўня 2021 году юнак скокнуў з 16-павярховага будынку. У перадсьмяротнай запісцы ён усклаў віну за сваю гібель на Сьледчы камітэт.

Ушанаваньне памяці

  • На месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ўзьнік народны мэмарыял, які ўлады рэгулярна зьнішчаюць, а людзі аднаўляюць наноў.

Рэакцыя

17 верасьня 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да правядзеньня «незалежнага і эфэктыўнага расьследаваньня» звязаных з пратэстамі сьмерцяў Аляксандара Тарайкоўскага, Аляксандара Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава й Канстантына Шышмакова.

26 лістапада 2020 году Эўрапейскі парлямэнт у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасьцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстароньняга й незалежнага расьследаваньня» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі.

Глядзіце таксама

Крыніцы


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
1996: Анатоль Майсеня
1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі
2000: Зьміцер Завадзкі
2004: Вераніка Чаркасава
2005: Васіль Гроднікаў
2010: Алег Бябенін
2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў
2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр
2023: Мікалай Клімовіч

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Tags:

2020—2021 Сьпіс Загінулых Падчас Акцыяў Пратэсту Ў Беларусі Ушанаваньне памяці2020—2021 Сьпіс Загінулых Падчас Акцыяў Пратэсту Ў Беларусі Рэакцыя2020—2021 Сьпіс Загінулых Падчас Акцыяў Пратэсту Ў Беларусі Глядзіце таксама2020—2021 Сьпіс Загінулых Падчас Акцыяў Пратэсту Ў Беларусі Крыніцы2020—2021 Сьпіс Загінулых Падчас Акцыяў Пратэсту Ў БеларусіМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Клёд МанэКунілінгусАмпэрсандМасей СяднёўМаксім ЛужанінАльшаны (Столінскі раён)Міхал ФедароўскіМагатма ГандзіОрдэн япіскапа ПлятонаІван ЧыгрынаўСьпіс гарадоў БеларусіАрцём ДзенісенкаДэміюргУкраінаСьцяг БанглядэшНаша НіваЛетуваРусіфікацыя БеларусіМіністэрства фінансаў ЗШАБэрсэнРаман СкірмунтБітаўтМольУладзімер МаслоўскіМікола МятліцкіАўстраліяТалачынГарбатаМаёмасьцьПятро ВасючэнкаПарнаграфія ў ЧэхііЛезьбіянстваЁзэф ГёбэльсСьвір (мястэчка)EBayМаксім БагдановічСурвэткаВышэйшая школа (выдавецтва)Уладзімер КараткевічДаўгаТрстэнікКірыл РадзівонаўПалешукіДыялекты беларускай мовыІмя па бацькуМаркёрЗамакБірэйкаЭлектронная поштаIP-адрасБеларуская моваУсебеларускі народны сходМыш курганцаваІгнат Прановіч1989Сяргей ДарожныСтральба з лука1877Анатоль СысАўгуст МоцныСяброўстваКадзіла сармацкаеБусел белыАляксандар ЦішкевічЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаВадзім СаранчукоўЛявон ВашкоПапугаепадобныяМерулаРадзімічыМадэль OSI🡆 More