Юры Захаранка

Юры Мікалаевіч Захаранка (4 студзеня 1952 — 7 траўня 1999 (?)) — палкоўнік, былы міністар унутраных справаў Беларусі й апазыцыйны палітык, зьнік у 1999 годзе.

Юры Захаранка
Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь
28 ліпеня 1994 — 16 кастрычніка 1995
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Папярэднік: Уладзімер Данько
Наступнік: Валянцін Агалец
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 студзеня 1952(1952-01-04)
Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь
Памёр: 7 траўня 1999(1999-05-07) (47 гадоў)
Партыя: АГП
Сужэнец: Вольга Захаранка
Адукацыя:

Біяграфія

Юры Захаранка 
Дэманстранты ў Варшаве з партрэтамі загінулых беларускіх палітыкаў, 12 сьнежня 2003 году. Партрэт Юрыя Захаранкі першы зьлева.
Юры Захаранка 
Выступ у Варшаве ў памяць загінулых, 7 ліпеня 2004 году.

Юры Захаранка нарадзіўся ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну. З 1977 году — сьледчы ў Шацілавічах, Гомелі, начальнік сьледчага аддзела.

У момант, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, Захаранка быў намесьнікам старшыні міжрэгіянальнага аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС СССР. 28 ліпеня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №11 прызначаны Міністрам унутраных справаў Беларусі. 5 жніўня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №22 нададзена званьне генэрал-маёр. 16 кастрычніка 1995 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №424 звольнены з пасады Міністра ўнутраных справаў Беларусі. 16 красавіка 1996 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №149 зьніжаны ў званьні да палкоўніка й звольнены зь Міністэрства ўнутраных справаў.

Захаранка далучыўся да апазыцыі й быў абраны ў склад кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Маючы падтрымку й аўтарытэт сярод вайскоўцаў і сілавых структураў, Захаранка быў небясьпечным праціўнікам для прэзыдэнта А. Лукашэнкі.

Юры Захаранка быў скрадзены ўвечары 7 траўня 1999 году. Паводле словаў палітычнага эмігранта й былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасьля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Сям’я Юрыя Захаранка — жонка, дзьве дачкі й унукі — ад 2000 году жывуць у Нямеччыне, дзе атрымалі палітычны прытулак. Маці Ўльяна Рыгораўна памерла ў 2018 на 95-м годзе жыцьця.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
1996: Анатоль Майсеня
1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі
2000: Зьміцер Завадзкі
2004: Вераніка Чаркасава
2005: Васіль Гроднікаў
2010: Алег Бябенін
2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў
2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр
2023: Мікалай Клімовіч

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Tags:

БеларусьПалкоўнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга КараткевічБлогHTTPSКарыстальнікПярнуРужанецАбрэвіяцыя1923Чорны кот (арганізацыя)Ваяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)ПачуцьцёСельская газэта14971632@Некамэрцыйная арганізацыяПКанапаЛеў ГарошкаСлавамір Адамовіч16 красавікаАльжбета ВасілеўскаяСэксНованарвэская моваСтаніслаў Булак-БалаховічЎНародны АльбомМенскГорадЕрусалімБагдан БянюкСусьветнае павуціньнеАўтаномны край Косава і МятохіяЖалейка (зборнік)НаркотыкДжэймз Нокс ПолкДжэймз Эрл КартэрНігерыяВэнэра (міталёгія)ISO 4217Гішпанская моваАндрэй ХадановічНастаўнікПрыназоўнікПарнаграфія ў БеларусіТор (элемэнт)Уніфікаваная назва рэсурсуШтат ЗШАIP-адрасМэркурЗіновій ПрыгодзічКаса (фрызура)Сан-Хасэ (Каліфорнія)ІдыліяСяргей КазекаКазіноІван ЧыгрынаўMelbetАльбэрт АйнштайнЛёнданСтолінБеньАляксей ДудараўЛетуваДжынсавая рэвалюцыяЧарнобыльская катастрофаГенадзь КарпенкаКасіў Ясь канюшынуНовы Сад.uzТленЛетувіская моваАрцём Арашонак🡆 More