Анатоль Майсеня

Анатоль Ёсіфавіч Майсеня (4 студзеня 1959 — 12 лістапада 1996) — беларускі журналіст і палітоляг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясьвіскага раёну ў сям’і настаўнікоў. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў і асьпірантуру Інстытута філязофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філязофскіх навукаў. Працаваў камэнтатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграмаў ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».

З кастрычніка 1992 году — прэзыдэнт Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балятаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 скліканьня.

Аўтакатастрофа

Анатоль Майсеня 
Магіла Анатоля Майсені на Паўночных могілках

12 лістапада 1996 году па дарозе з канфэрэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільнае здарэньне на шашы Берасьце — Менск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай вэрсіі сьледзтва, Майсеня «ня справіўся з кіраваньнем» аўтамабілям і зрабіўся віноўнікам дарожна-транспартнага здарэньня.

Паводле неафіцыйнай вэрсіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтаю забойства Майсені. У прыватнасьці, як забойства абазначыў сьмерць Майсені тагачасны міністар унутраных справаў Юры Захаранка. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізаванае беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанэнта напярэдадні рэфэрэндума 1996 году.

У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасьмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.

Вонкавыя спасылкі

Вонкавыя спасылкі


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
1996: Анатоль Майсеня
1999: Віктар Ганчар; Юры Захаранка; Генадзь Карпенка; Анатоль Красоўскі
2000: Зьміцер Завадзкі
2004: Вераніка Чаркасава
2005: Васіль Гроднікаў
2010: Алег Бябенін
2020: Раман Бандарэнка; Аляксандар Віхор; Мікіта Крыўцоў; Аляксандар Тарайкоўскі; Генадзь Шутаў
2021: Вітольд Ашурак ; Зьміцер Стахоўскі; Андрэй Зельцэр
2023: Мікалай Клімовіч

Глядзіце таксама: Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)

Tags:

Анатоль Майсеня БіяграфіяАнатоль Майсеня АўтакатастрофаАнатоль Майсеня Вонкавыя спасылкіАнатоль Майсеня Вонкавыя спасылкіАнатоль Майсеня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РыекаТутэйшыя (п’еса)Пятрусь БроўкаАнтарктыдаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Азэрбайджанская мова1467ФрыдрыхКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутАнтонімыАлесь БадакПалесьсеРусіны (этнічная група)ГеакэшынгРусіфікацыя БеларусіМараторыйАдам МіцкевічМіхал Клеафас АгінскіАлесь ДуброўскіЛаскаценьЧасФіліпіныIRCУкраінскае Палесьсе24 красавікаДаўгерд (імя)Беларуская моваВалошкаМоладава (Берасьцейская вобласьць)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуЛекі-адпаведнікіАрцём АрашонакСэрыя АБДСМЁсіф СталінУсебеларускі народны сходСямейныя традыцыі славян (манэты)ТыраспальТэхналёгіяАдэсаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Уладзімер КарватКаханьне без пранікненьняЛюдміла РублеўскаяГайла (імя)ЛетуваАндрэй ХадановічРожаваДызайнПробашчБлогІгар БабкоўКампутарная сеткаПошукавая сыстэмаПаўднёвы полюсВялікабрытаніяСафі Эванс30 красавіка26 красавікаАркадзь СмолічТып (біялёгія)ВікіпэдыяMozilla FirefoxБеларускі нацыяналізмДаўмонт (імя)Цмок(486958) 2014 MU69Якуб КоласАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўМікола МятліцкіЮры Сабалеўскі🡆 More