Алексантэры Ахола-Вало: фінскі маляр, мысьляр

Алексантэры (Аляксандар Пятровіч) Ахола-Вало (па-фінску: Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці — 15 верасьня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысьляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сыстэмы жыцьця (эвахамалёгіі).

Алексантэры Ахола-Вало
Алексантэры Ахола-Вало: Біяграфія, Унёсак у беларускую культуру, Крыніцы
Дата нараджэньня 27 студзеня 1900(1900-01-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 верасьня 1997(1997-09-15) (97 гадоў)
Месца сьмерці
Адукацыя
Месца вучобы
Занятак мастак, мысьляр
Сайт ahola-valo.fi

Біяграфія

Алексантэры Ахола-Вало: Біяграфія, Унёсак у беларускую культуру, Крыніцы 
Мастацкая школа ў Віцебску, дзе навучаўся Ахола-Вало

Нарадзіўся 27 студзеня 1900 году ў Імпілахці(fi) (Кар’яла) у сям’і пісьменьніка і журналіста Пэтэры Ахола. У 1902 року пасьля заўчаснай сьмерці жонкі бацька перавёз сям’ю ў Пецярбург. У 1905 року за ўдзел у рэвалюцыйных выступленьнях Пэтэр Ахола быў высланы ў Вырыцу (фін. Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты ж час Алексантэры абраў псэўданім Вало, што азначае «сьвятло».

У 16-гадовым веку Алексантэры пераехаў у Петраград, дзе паступіў у Mayak College (для дзяцей дыпляматаў), у якім навучаўся да ягонага закрыцьця ў 1918 г.; быў сьведкам падпісаньня Леніным акту незалежнасьці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступіў у Чырвоную армію, удзельнічаў у паходзе на Варшаву. Паранены, накіраваны на лекаваньне ў Віцебск. Навучаўся ў мастацкай школе Юдэля Пэна (1921—1922), працаваў у школе мастаком-выхавацелем. У 1923 року экстэрнам здаў іспыты ў Адэскай мастацкай вучэльні.

У 1925 вярнуўся ў БССР, у Менск. Працаваў у Інбелкульце, пазнаёміўся з Казімерам Малевічам і Маркам Шагалам, ажаніўся зь беларускай Аленай Нікановіч-Яцкевіч, зь якой мелі двух дачок.

У 1925 разам зь Сяргеем Эйзэнштейнам узяў удзел у стварэньні фільму «Браняносец „Пацёмкін“», стварыў гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасьля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну).

У 1930 року на запрашэньне Надзеі Крупскай пераехаў у Маскву, працаваў дызайнэрам у Інстытуце аховы сям’і і дзіцяці.

У 1933 року, трапіўшы ў апалу Крупскай, быў вымушаны бегчы зь сям’ёй у Фінляндыю, пасяліўся ў Хямэенліне. З пачаткам савецкага нападу яго западозрылі ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на ​​заступніцтва мастака Аксэлі Гален-Калелы, Алексантэры арыштавалі і адправілі ў лягер Драгсквік каля Расэборгу. У лягеры ён стварыў карціну «Блакітная душа». Пасьля вызваленьня з 1940 року жыў у Швэцыі. Вярнуўся ў Фінляндыю толькі ў 1982.

Памёр у 1997 року, згодна запавету ягоны прах быў расьсеяны ў моры на мяжы Расеі, Фінляндыі і Швэцыі — краінаў, якія ён лічыў сваёй радзімай.

Унёсак у беларускую культуру

Добра валодаў беларускай мовай. Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Малады араты», «Беларуская работніца і сялянка», газэце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», Андрэя Александровіча «Угрунь», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», Анатоля Вольнага «Табе», Міколы Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць». Кнігі ў ягоным афармленьні былі прадстаўленыя на Сусьветнай кніжнай выстаўцы ў Парыжы (1927).

У 1927 року стаў ініцыятарам стварэньня творчай суполкі «Прамень».

У 1930 распрацаваў і збудаваў на тэрыторыі Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Менску «Павільён гісторыі пакутаў чалавецтва» (зьнішчаны ў вайну 1941).

У 1995 року ўзяў удзел у Другім міжнародным кангрэсе беларусістаў у Менску.

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 153.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917—1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В.Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 333. — 704с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0496-9
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алексантэры Ахола-Вало БіяграфіяАлексантэры Ахола-Вало Унёсак у беларускую культуруАлексантэры Ахола-Вало КрыніцыАлексантэры Ахола-Вало ЛітаратураАлексантэры Ахола-Вало Вонкавыя спасылкіАлексантэры Ахола-ВалоФінская моваФіны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

UbuntuБушкаЦмокВалошкаБусел белыСонечная энэргіяШвэцыяБеларуская моваМікалай МірскіЛінкарПарнаграфія для жанчынГомельская вобласьцьМіхал Клеафас АгінскіРод (біялёгія)Дзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)1467Сахалінская вобласьцьВіялянчэль24 красавікаЮры БеленькіУладзімер Арлоў (гісторык)ДзейнікМаркетынгТыраспальАдвечным шляхамАртур ВольскіТадзіяна КляшторнаяНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)НямеччынаШвайцарыяЛацінская моваУладзімер КаткоўскіВіетнамСэксуальныя пазыцыіМіраслаў ЛазоўскіКатэхізіс Сымона БуднагаСказПінгвіныРука (імя)Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўПольская моваБабруйскТэмпэратураІгар ТурАляксандар МарозРаманКаханьне без пранікненьняЛіпеньГарнастайДуброўнаТаксі27 красавіка@РамантызмІнтэрнэтВікіпэдыяУкраінаАндрэй ДынькоЭўфрасіньня Полацкая🡆 More