Ю́ры Аляксе́евіч Гага́рын (9 сакавіка 1934, в.
Клушына, Гжацкі раён, Смаленская вобласьць, РСФСР — 27 сакавіка 1968, каля Кіржач, Уладзімерская вобласьць, РСФСР) — савецкі лётчык-касманаўт, першы чалавек, які зьдзейсьніў арбітальны касьмічны палёт.
Юры Гагарын Юрий Алексеевич Гагарин | ||||
9 сакавіка 1934[…] — 27 сакавіка 1968[…] (34 гады) | ||||
Гагарын падчас візыту ў Швэцыі | ||||
Месца нараджэньня | в. Клушына, Гжацкі раён, Смаленская вобласьць, РСФСР | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | каля Кіржач, Уладзімерская вобласьць, РСФСР | |||
Прыналежнасьць | СССР | |||
Званьне | палкоўнік | |||
Узнагароды |
| |||
Гагарын стаў міжнароднай знакамітасьцю й быў узнагароджаны шматлікімі мэдалямі й узнагародамі, у тым ліку атрымаў званьне Герою Савецкага Саюзу, вышэйшай узнагародай краіны. «Усход-1» адзначыў свой адзіны касьмічны палёт, але ён служыў у якасьці дублюючага экіпажа да місіі «Саюз-1», які скончыўся аварыяй са сьмяротным зыходам. Гагарын пазьней стаў намесьнікам дырэктара падрыхтоўкі касманаўтаў Цэнтру падрыхтоўкі за межамі Масквы, які ў далейшым была названы ягоным імем. Гагарын загінуў у 1968 годзе, калі пілятаваў самалёт МіГ 15 і разьбіўся на ім.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, ягоныя бацькі працавалі ў мясцовым калгасе. Юры быў трэцім дзіцем у сям’і з чатырох, ягоная старэйшая сястра даглядала малых пакуль бацькі працавалі. Скончыў Любярэцкае рамеснае вучылішча і адначасова 7-й кляс школы працоўнай моладзі, атрымаў спэцыяльнасьць фармоўшчыка-ліцейніка ў 1951 з адзнакай. Як адзін зь лепшых вучняў быў накіраваны на працяг вучобы ў Саратаўскі індустрыяльны тэхнікум, які скончыў у 1955 годзе. У маладосьці Гагарын цікавіўся космасам і плянэтамі. Падчас вучобы пачаў займацца ў Саратаўскім аэраклюбе, у 1955 годзе паводле рэкамэндацыі камісіі аэраклюбу паступіў у 1-е Чкалаўскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча імя Варашылава ў Арэнбургу, якое скончыў у 1957 годзе. Служыў у Запаляр’і, непадалёк ад нарвэскай мяжы, дзе часьцяком назіраецца надвор’е не прыгоднае для палётаў. У 1957 годзе пабраўся шлюбам з Валянцінай Гарачовай.
9 сьнежня 1959 году Гагарын напісаў заяву з просьбай залічыць яго ў групу кандыдатаў у касманаўты. Ужо праз тыдзень яго выклікалі ў Маскву для праходжаньня ўсебаковага мэдычнага абсьледаваньня ў Цэнтральным навукова-дасьледчым авіяцыйным шпіталі. У пачатку наступнага году рушыла ўсьлед яшчэ адна спэцыяльная мэдкамісія, якая прызнала старэйшага лейтэнанта Гагарына прыдатным для касьмічных палётаў. 3 сакавіка 1960 году загадам Галоўнакамандуючага ВПС Канстанціна Вяршыніна Гагарын быў залічаны ў групу кандыдатаў у касманаўты, у якую ў выніку ўвайшло дваццаць кандыдатаў, а 11 сакавіка Гагарын разам зь сям’ёй выехаў да новага месца працы. З 25 сакавіка пачаліся рэгулярныя заняткі па праграме падрыхтоўкі касманаўтаў.
12 красавіка 1961 году Юры Гагарын на касьмічным караблі «Ўсход-1», створаным у дасьледча-канструктарскім бюро Сяргея Каралёва, стартаваў з касмадрома «Байканур» і зьдзейсьніў першы касьмічны палёт, абляцеўшы зямны шар за 108 хвілінаў і вярнуўшыся на Зямлю. За гэты палёт яму было прысвоена званьне Героя Савецкага Саюза і воінскае званьне маёра датэрмінова, якое он атрымаў зьяўляючыся старэйшым лейтэнантам, а пачынаючы з 12 красавіка 1962 году, дзень палёту Гагарына ў космас быў абвешчаны сьвятам — Днём касманаўтыкі.
У 1961 годзе Гагарын паступіў у Ваенна-паветраную інжынэрную акадэмію імя Жукоўскага ў Маскве. Паралельна вучобе рыхтаваўся да далейшых касьмічных палётаў, то бок быў дублёрам Уладзімера Камарова пры ягоным палёту на караблі «Саюз-1», які скончыўся трагічнай гібельлю касманаўта. У 1966 годзе Гагарына абралі Ганаровым чальцом Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. 17 лютага 1968 году пасьпяхова абараніў дыплёмную работу па шматразовым касьмічным лятальным апараце і быў рэкамэндаваны ў ад’юнктуру акадэміі.
Загінуў 27 сакавіка 1968 году ў авіяцыйнай катастрофе паблізу вёсцы Навасёлава Кіржацкага раёну Ўладзімерскай вобласьці падчас трэніравальнага палёту на самалёце УТЗ МіГ-15 разам зь лётчыкам-інструктарам Уладзімерам Сярогіным. Імем Гагарына названы кратэр на зваротным баку Месяца, яго родны горад быў перанайменаваны ў Гагарын. Таксама імя Гагарына прысвоенае ваенна-паветранай акадэміі ў Моніна пад Масквой. Міжнароднай авіяцыйнай фэдэрацыяй (ФАІ) заснаваны мэдаль імя Юрыя Гагарына.
Юры Гагарын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Юры Гагарын, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.