Абу Нувас аль-Хасан бэн Хані Аль-Хакамі (па-арабску: أبو نواس الحسن بن هانئ الحكمي), вядомы як Абу́ Нува́с (па-арабску: ابونواس, пэрс.
ابونواس; 756—814) — адзін з найвыбітнейшых клясычных арабскіх паэтаў эпохі пачатку Сярэднявечча; пісаў на арабскай, часам на пэрсыдзкай мовах. Нарадзіўся ў Ахвазе, Пэрсіі ў сям’і бацькі-араба і маці-пэрсыянкі. Абу Нувас увайшоў у арабскі фальклёр, у прыватнасьці, у некалькі гісторыяў з «Тысячы і адной ночы».
Абу Нувас | |
أبو نواس | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Хасабан Ібн Хані |
Нарадзіўся | 762 |
Памёр | 813 або 814 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Жанр | застольныя песьні, панэгірыка, любоўная лірыка, лірыка, сатыра, элегіі, паляўнічыя вершы |
Мова | арабская мова |
Паэтычная спадчына Абу Нуваса вельмі вялікая. Ягонаму пяру належаць вершы ўсіх традыцыйных жанраў, акрамя таго, ён лічыўся стваральнікам асаблівага жанру паляўнічых вершаў — тардыят. Славу яму прынесьлі яго хамрыят — вершы аб віне. Гэта звычайна доўгія шматсюжэтныя вершы са складанай кампазыцыяй.
Для любоўнай лірыкі Абу Нуваса ўласьціва ўжываньне мноства дэталяў, прымяненьне разнастайных мэтафараў, рытарычных зваротаў і іншых паэтызмаў. У лірычных вершах захоўваецца дыялёг, ні ў чым не парушаецца жывая плынь прамовы.
Супраціўнік бэдуінскага «псэўдаклясыцызма», ён зьяўляецца бачным прадстаўнікоў «новага стылю», які адлюстроўвае больш вытанчаныя формы побыту й настроі багатага мяшчаніна ў пэрыяд ператварэньня халіфата з замкнёнай арабскай дзяржавы ў дзяржаву міжнароднага значэньня. У шматлікіх вершах Абу Нуваса высьмейваецца амаль увесь набор штампаў старажытнарабскай паэзіі: аплакваньне спарахнелых рэшткаў бэдуінскі намётаў, «бэдуінскія» жаночыя імёны Лэйла, Хінд, Асма і мноства іншых. Толькі ў панегірыках паэт імкнуўся прытрымлівацца традыцыйнага канону.
Сярэднявечны літаратар ібн Джыні кажа, што «Абу Нувас ведаў на памяць 700 урджузаў». Зьяўляючыся славутым паэтам, Абу Нувас пераконваў сваіх вучняў у неабходнасьці дасканала ведаць старую паэзію — бясконцую скарбніцу вобразаў. Ён казаў: «Набывайце веды — гэта мудрасьць». Праўда, пасьля таго, як вучні дэманстравалі свае веды ў гэтай галіне, ён патрабаваў, каб яны «забылі ўсё, што вывучылі на памяць». Гэта азначала, што ён быў супраць сьляпога перайманьня штампа, а зусім ня супраць самой старой паэзіі.
Ягоныя песьні сабраны некаторымі арабскімі навукоўцамі ў зборнік «Дыван»: выдадзеныя ў нямецкай апрацоўцы Крэмэрам у Вене ў 1855 годзе. Эўрапейскія дасьледчыкі называюць Абу Нуваса «арабскім Анакрэонам» і «арабскім Гайнэ». Пачуцьцёвасьць знайшла немалое адлюстраваньне ў ягонай творчасьці; але сярод пачуцьцёвых і проста парнаграфічных любоўных вершаў (звычайна ў гонар умілаваных свайго ж полу) вылучаецца цыкль далікатных і вытанчаных песьняў, прысьвечаных нявольніцы Джынане.
Зьяўляючыся прадстаўніком геданізму ў сваёй паэзіі, Абу Нувас, паводле паданьняў, пераносіў ідэалы сваёй паэзіі ў жыцьцё, вёў жыцьцё вельмі легкадумнае і шалапутнае; аб ягоных любоўных і нецьвярозых прыгодах, яшчэ ў свой час якія сталі легендарнымі, распавядаюць «Тысяча і адна ноч» і спэцыяльныя зборнікі фрывольных вершаў і анэкдотаў. Значная частка гэтых анекдотаў уяўляе сабой вандроўныя сюжэты.
У гонар Абу Нуваса быў названы кратар на Мэркурыі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Абу Нувас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.