Іван Эйсмант: беларускі тэлевядучы

Іва́н Міха́йлавіч Э́йсмант, творчы псэўданім Іван Міха́йлаў (нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Эйсмант.

1977, в. Луцкаўляны, Гарадзенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі тэлевядоўца, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Іван Эйсмант
Іван Эйсмант: Біяграфія, Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў, Узнагароды
Дата нараджэньня 20 студзеня 1977(1977-01-20) (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлевядовец
Месца працы
Жонка Натальля Эйсмант
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1977 году ў в. Луцкаўляны Гарадзенскага раёну ў сям’і Міхаіла Андрэевіча й Ганны Канстаўцінаўны Эйсмантаў. У 1998 годзе з адзнакаю скончыў Акадэмію МУС Беларусі па спэцыяльнасьці юрыст. Восем гадоў працаваў па спэцыяльнасьці ў Гародні, меў званьне капітана. У гэты час працаваў пазаштатным карэспандэнтам газэты «Прессбол».

На тэлебачаньне прыйшоў вядучым праграмы «Дзелавое жыцьцё». У далейшым вёў праграмы «Сфэра інтарэсаў», «Зона Х», «Навіны», «Панарама». Вёў праграмы «Галоўны этэр», у якой зьяўляўся разам з жонкаю Натальляю, і «Спорт-кадр».

Вучыўся ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Займаў пасаду галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі Агенцыі тэлевізійных навінаў(ru) Першага нацыянальнага тэлеканалу.

12 мая 2017 г. прызначаны намесьнікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

6 лютага 2018 г. прызначаны на пасаду кіраўніка НДТРК РБ.

У лютым 2020 году заявіў, што на базе Агенцыі тэлевізійных навінаў(ru) будзе створаны новы навіновы канал, які можна будзе параўнаць з «Euronews(be)» і «BBC». У лютым 2020 году грэбліва выказаўся пра тарашкевіцу. У чэрвені 2020 году, камэнтуючы справу «Белгазпрамбанку» й Віктара Бабарыкі, заявіў, што «ва ўнутраныя беларускія справы ўмешваецца іншая дзяржава». У ліпені 2020 году выказаў упэўненасьць у тым, што значная частка беларускага сэгмэнту Інтэрнэту «выкарыстоўваецца на разгойдваньне сытуацыі».

У жніўні 2020 году частка супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі паспрабавала арганізаваць страйк. Эйсмант адмовіўся выходзіць да пратэстоўцаў на вуліцу й заявіў, па словах перамоўшчыкаў, што «ўсе, каму штосьці не падабаецца, могуць звольніцца на працягу гадзіны». Празь некалькі дзён Эйсмант адказаў на афіцыйныя паведамленьні пра пачатак забастоўкі, заявіўшы, што яна супярэчыць заканадаўству. Частка звольненых і супрацоўнікаў, якія звольніліся, была заменена расейскімі грамадзянамі, у тым ліку з «Расеі сёньня(be)». Таксама Эйсмант адмовіўся асьвятляць масавыя пратэсты ў рэспубліцы, што было адным з патрабаваньняў некалькіх сотняў супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

Іван Эйсмант станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 17 сьнежня 2020 году Эйсмант быў уключаны ў «чорны сьпіс» ЭЗ за парушэньні правоў чалавека. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Эйсмант як кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказвае за распаўсюджваньне прапаганды ў дзяржаўных СМІ й падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Таксама Эйсмант выступіў з публічнымі заявамі з крытыкаю мірных пратэстоўцаў, адмовіўся асьвятляць пратэсты ды звольніў страйкуючых супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі. Акрамя таго, Эйсманта ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія, Швайцарыя. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. У жніўні 2023 года да санкцый супраць Эйсманта далучылася Канада.

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

Сям’я

Мае сястру Ганну Эйсмант, тэлевядучую Белтэлерадыёкампаніі. З 2010 году ў шлюбе з тэлевядучаю Натальляю Сялюн (Эйсмант).

Крыніцы

Tags:

Іван Эйсмант БіяграфіяІван Эйсмант Санкцыі ЭЗ, іншых краінаўІван Эйсмант УзнагародыІван Эйсмант Сям’яІван Эйсмант КрыніцыІван ЭйсмантБеларусьБелтэлерадыёкампанія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КітайЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)КейданыНатхненьнеЗдароўеМукачаваДанюшаваСлавамір АдамовічВіленская ратушаЛетувізацыяВячаслаў АдамчыкРасеяПарнафільм у ФранцыіНавум ГальпяровічУкраінцыІенг СарыУльтрафіялетавае выпраменьваньнеКаскадныя табліцы стыляўПольшчаСупольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)АнгеданіяАсочнікіГердаІван ЦерцельМігель СэрвантэсЎэст Гэм ЮнайтэдДзяніс Садоўскі (футбаліст)Вагінальны сэксФарбаВымяАлесь РазанаўАлімпійкаЖак Карт’еКанстытуцыйны суд СлаваччыныЭймант1945Ветразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуКанстытуцыя БеларусіПарнаграфія ў БеларусіСмаленскІсьляндзкі коньЭтнічная тэрыторыя беларусаўСэксуальныя цацкіВаймарскі клясыцызмЗона маўчаньняЖанчына з жанчынайАнатоль Сербантовіч1992Станіслаў ЗамбржыцкіЗьміцер ХведарукІзраільАпавядальны сказГенадзь ШутаўПружаныРэформа беларускага правапісу 1933 годуВольныя матэрыялыПарнаграфія ў ЧэхііСьпіс марак аўтамабіляўЯкса (дзяржава)РоварФлорыдаПолацкае княстваНаваградакПаблё ПікасаВіктар ШніпСяргей Паўлавіч АбламейкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году🡆 More