Акадэмія Мус Беларусі

Акадэ́мія МУС Белару́сі — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў траўні 1958 годзе ў якасьці Менскай вышэйшай школы міліцыі.

Акадэмія МУС РБ
Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Уваход
Уваход
Лягатып
Лягатып
Дэвіз па-беларуску Служым закону, народу, Айчыне
Заснаваны 16 траўня 1958 (65 гадоў таму)
Тып урадавая
Начальнік Аляксандар Васільеў
Факультэтаў 7
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°54′45″ пн. ш. 27°34′37″ у. д. / 53.9125° пн. ш. 27.57694° у. д. / 53.9125; 27.57694 27°34′37″ у. д. / 53.9125° пн. ш. 27.57694° у. д. / 53.9125; 27.57694
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Менская вышэйшая школа міліцыі (да 1 красавіка 1992 г.), Акадэмія міліцыі (да 1 верасьня 1995 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт amia.by
Акадэмія МУС РБ на мапе Беларусі
Акадэмія МУС РБ
Акадэмія МУС РБ
Акадэмія МУС РБ

На 2021 год месьцілася ў Савецкім раёне Менску па праспэкце Машэрава, д. 6. Рыхтуе прававедаў (крыміналістаў, сьледчых і судовых мэдыкаў), апэратыўных супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, службаў барацьбы з арганізаванай і гаспадарчай злачыннасьцю, турэмнікаў, падаткавікоў і ўчастковых інспэктараў міліцыі. Навучаньне дзённае і завочнае. З 1993 г. ад'юнктура, у тым ліку інстытут суіскальніцтва; дактарантура. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысэртацыі. Мае 18 катэдраў.

Факультэты

  • Крымінальна-выканаўчы (да лютага 2000 г.: па падрыхтоўцы супрацоўнікаў папраўча-працоўных установаў і спэцкамэндатураў). Заснаваны 14 красавіка 1993 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19. Мае катэдру крымінальна-выканаўчага права.
  • Міліцыі. Утварыўся ў лютым 2000 году ў выніку зьліцьця 2 факультэтаў — крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6. Мае 3 катэдры: 1) адміністратыўнага права і кіраваньня органамі УС, 2) апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, 3) тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі.
  • Сьледча-экспэртны. Заснаваны 1 ліпеня 1994 году. Месьціцца на вул. Багратыёна, д. 85. Мае 2 катэдры: 1) крыміналістычных экспэртызаў, 2) расьсьледаваньня злачынстваў.
  • Завочнага навучаньня. Утварыўся ў 1979 годзе.
  • Павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Заснаваны 20 лютага 1986 году. Месьціцца на вул. Ангарская, д. 19.
  • Навукова-пэдагагічны. Знаходзіцца на пр. Машэрава, д. 6.
  • Права. Заснаваны 1 верасьня 2001 году. Месьціцца на пр. Машэрава, д. 6.

Начальнікі

  • Уладзімер Умнягін (1958—1966)
  • Пётар Ляднёў (1966—1971)
  • Дзям’ян Гаўрыленка (1971—1976)
  • Міхаіл Зырын (1976—1987)
  • Уладзімер Савічаў (1987—1995)
  • Уладзімер Данько (1995—1999)
  • Віталь Апанасевіч (1999—2002)
  • Юры Яфімчык (2002—2005)
  • Юры Мелехавец (2005—2007)
  • Іван Сяргей (2008—2009)
  • Уладзімір Бачыла (2010—2018)
  • Сяргей Дарошка (2019—2021)
  • Аляксандар Васільеў (з 29 ліпеня 2021 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Акадэмія Мус Беларусі ФакультэтыАкадэмія Мус Беларусі НачальнікіАкадэмія Мус Беларусі КрыніцыАкадэмія Мус Беларусі Вонкавыя спасылкіАкадэмія Мус БеларусіВышэйшая навучальная ўстанова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭйтаСтаніслаў Нарбут (лекар)Ваенная апэрацыяКарольЛетуваПравінцыяБраніслаў Эпімах-Шыпіла480БульбачкаЗьміцер Яраш8 сакавікаПарнаграфія ў БеларусіБлячынНіна МацяшКарэйскі каляндарVI стагодзьдзеДэмакратыяЭтыёпскі каляндарРасея.jp24 верасьняЛацінкаВадародЎПрыквэл1970ЭякуляцыяЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2023 году (склады)ПарыжЛітаратура і мастацтва (неадназначнасьць)ХаладнікТадэвуш Францішак АгінскіЦэглаБоская камэдыяУладзімер КорбанХарватыяКлясаПрышцінаЦягнікУкраінцыЗамежная палітыка БеларусіМіндоўгФіксікіБаза зьвестакДзень беларускай вайсковай славыБанкаўскі рахунакМастаҐАрканзасЛюксэмбург (горад)Выбуховае рэчываДзяржаўны тэатар музычнай камэдыі БеларусіКадзіла сармацкаеГарбатаМагнэтызмМіхась ЧавускіРэя (міталёгія)Кушмак1xbetЗянон ПазьнякМалая Летува🡆 More