Віктар Бабарыка

Ві́ктар Бабары́ка (9 лістапада 1963, Менск) — беларускі банкір, філянтроп, калекцыянэр, культурны і грамадзкі дзяяч, палітычны вязень.

У 2000—2020 гадах старшыня Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».

Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка
Дата нараджэньня 9 лістапада 1963(1963-11-09) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак банкір, мэцэнат, калекцыянэр мастацтва, культурніцкі дзяяч, грамадзкі дзяяч, палітык
Месца працы
Дзеці Эдуард Бабарыка[d]
Узнагароды
Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
Сайт babariko.vision (рас.)
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Скончыў у 1981 годзе СШ № 92 г. Менску. У 1988 годзе скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Тэарэтычная мэханіка». Працоўную дзейнасьць пачынаў у НВА парашковай мэталюргіі, дзе працаваў начальнікам аддзелу ЗЭД.

Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «эканоміка, арганізацыя ЗЭД». У ліпене таго ж году пачаў працаваць у банкаўскай сыстэме Беларусі (банк «Алімп»).

У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. У ліпене таго ж году прызначаны Старшынём Праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк».

Прэзыдэнцкая кампанія 2020 году

12 траўня 2020 году ў сваім Facebook абвясьціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанку» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўленьня і звальненьні яго з пасады старшыні праўленьня па ўласным жаданьні. Пасьля арышту Сяргея Ціханоўскага Бабарыка 30 траўня заявіў пра шматлікія парушэньні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі і пра тое, што ў сувязі з гэтым магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай. Ён абяцаў юрыдычную і фінансавую падтрымку пацярпелым удзельнікам сваёй ініцыятыўнай групы. Бабарыка сказаў, што не чакаў «настолькі цынічных» правакацыяў на такім раньнім этапе выбарчай кампаніі. Ён дадаў, што ў панядзелак будзе перададзены афіцыйны зварот пра парушэньні ў Цэнтральную выбарчую камісію.

1 чэрвеня на Facebook ён напісаў, што за ягонае вылучэньне сабралі амаль 100 тысячаў подпісаў, «шчыльна наблізіліся» да гэтых лічбаў і абвясьціў пляны сабраць мільён подпісаў. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Бабарыку, ягонага сына, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанэнтаў Лукашэнкі вязьнямі сумленьня.

6 ліпеня 2021 году судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Ігар Любавіцкі вырак Бабарыку «да 14 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5000 базавых велічыняў, з пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў».

Дзейнасьць

Дабрачынная дзейнасьць

Заснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец».

Культурныя ініцыятывы

  • Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт» (раней — Тэатральны тыдзень з Белгазпрамбанкам);
  • Цэнтар візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн»;
  • Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка;
  • Арт-праект «Мастакі Парыскай школы з Беларусі»;
  • Выстава «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі»;
  • Нацыянальны гісторыка-культуралягічны праект «Арт-Беларусь»

Палітычная пазіцыя

Пра гістарычную ролю Расеі ён сказаў: «Успомнім гісторыю. З часу ўтварэньня моцнага Маскоўскага княства ў канцы XVII стагодзьдзя адбылося размываньне ліцьвінскага гена Вялікага Княства Літоўскага, якое мы перанесьлі. Гэта дакладна для Ўкраіны. Генэтычны матэрыял Беларусі і Ўкраіны быў моцным разьведзены перасяленцамі з Усходу».

Бабарыка падтрымлівае палітычны нэўтралітэт Беларусі і таму за выхад Беларусі з АДКБ.

У сакавіку 2014 году ён нядбайна выступіў за бел-чырвона-белы сьцяг: «Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб’яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнымі прыхільнасьцямі, узростам і адносінамі, датуль была, ёсьць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!»

Катэгарычны праціўнік сьмяротнага пакараньня. Мяркуе, што неабходна правесьці рэфэрэндум па пытаньні скасаваньня сьмяротнага пакараньня.

Узнагароды

  • падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі «за шматгадовую самаадданую працу і значны ўнёсак у разьвіцьцё банкаўскай сыстэмы краіны» (2002);
  • дыплём Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА "за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё інтэрнацыянальных культурных сувязяў, падтрымку беларускага тэатру і ў сувязі з правядзеньнем Тэатральнага тыдня з «Белгазпрамбанкам» «Глядзім Шэксьпіра»" (2008);
  • ліст падзякі ад кіраўніцтва расейскай Нацыянальнай тэатральнай Прэміі і Феэтывалю «Залатая маска» за подпісам народнага артыста РСФСР Георгія Тараторкіна (2010);
  • падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую фінансавую падтрымку праектаў, накіраваных на разьвіцьцё нацыянальнай культуры Беларусі» (2012);
  • ганаровае званьне «Мэцэнат культуры Беларусі» па выніках 2014 году (2015);
  • Прэмія ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці ў намінацыі «Пэрсона году» (2015).

Сям’я

Дзеці: сын Эдуард і дачка Марыя. Жонка Марына 15 жніўня 2017 году загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам.

5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд асудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў калоніі.

Крытыка

Пры канцы сакавіка 2021 году абнародаваў сваю новую праграму, 9-ы прынцып якой называўся «Беларусь застаецца сябрам існых вонкавапалітычных дамоў», сярод якіх згадваліся Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Расея) і Эўразійскі эканамічны зьвяз (Расея). Насуперак гэтаму, паводле 18-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, «Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю... дзяржаву — нэўтральнай». Пагатоў, апошні 11-ы прынцып праграмы Бабарыкі называўся «Беларуская і расейская мовы — дзьве дзяржаўныя мовы», дзе расейская згадвалася ў якасьці «актыва», а беларуская — у якасьці «спадчыны». Пры гэтым рэфэрэндум у Беларусі 1995 году, пасьля якога расейскай мове надалі статус дзяржаўнай, праводзіўся з парушэньнем 17-га артыкула Канстытуцыі, 3-га артыкула Закону «Аб усенародным галасаваньні» і завышэньнем яўкі да больш як паловы ў 141 (54 %) з 260 выбарчых акругаў, дзе празь няяўку не адбыліся адначасныя парлямэнцкія выбары.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віктар Бабарыка ЖыцьцяпісВіктар Бабарыка ДзейнасьцьВіктар Бабарыка Палітычная пазіцыяВіктар Бабарыка УзнагародыВіктар Бабарыка Сям’яВіктар Бабарыка КрытыкаВіктар Бабарыка КрыніцыВіктар Бабарыка Вонкавыя спасылкіВіктар Бабарыка19639 лістападаБелгазпрамбанкКалекцыянэрМенскПалітычны вязень

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Летувіская моваВіталь ВольскіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПадвойнае пранікненьнеБрыгада (войска)Віды сувязі словаўБеларуская АЭСДротЛіза КудроўГолас Часу (1945)ЛяндвароваВагінальны сэксУладзімер Арлоў (гісторык)Гуда (імя)Наша НіваВэб-сайтСэрыя АРуская моваПадаграБеларуска-літоўскія летапісыАдам МіцкевічЧарнобыльСтаніслаў МанюшкаБудзьма беларусамі!Заходнеславянскія мовыПрыслоўеЗаходнерусізмЛік1919Івонка СурвілаПошукавая сыстэмаСамасейПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Кастусь КаліноўскіВікіпэдыяПробашчРажаваЛеанід Дайнека28 красавікаБісэксуальная парнаграфіяВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняАлегорыяБеларуская народная партызанкаТутэйшыя (фільм, 2007)Генадзь Валер’евіч ШутаўДразды (гурт)Унівэрсальны каардынаваны часЯн Цывінскі2024КанюшынаВалерыя КуставаАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьЖырандоляДжулія ТэйларТодар КляшторныСан-ФранцыскаРаіса БаравіковаВіцебскі сшытакГалоўная старонкаЯнка Брыль.aqЛетувісыЮры СабалеўскіГісторыя БеларусіКыргыстан10 студзеняЭнэргіяАлесь ДуброўскіАніта Дарк🡆 More