Белгазпрамбанк

27°28′5″ у. д. / 53.90833° пн. ш.

27.46806° у. д. / 53.90833; 27.46806

«Белгазпрамбанк» — даччыны банк расейскага «Газпрамбанка» ў Беларусі, заснаваны ў траўні 1990 году ў якасьці банка «Экаразьвіцьцё».

«Белгазпрамбанк»
Белгазпрамбанк
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Сучасны банк для новай рэальнасьці
Заснаваная 24 траўня 1990 (33 гады таму)
Заснавальнікі «Інтэрпрыбор», «Заптэхнаэкас»
Уласьнікі «Газпрам» і «Газпрамбанк» (па 49,818%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Фрунзэнскі раён, вул. Прытыцкага, д. 60, корп. 2
Ключавыя фігуры Надзея Ермакова, Аляксандар Ягораў
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі аплатная картка, валютны абмен, грашовы перавод, пазыка, уклад
Абарачэньне Белгазпрамбанк503,134 млн рублёў (2019 год; 239,178 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Белгазпрамбанк127,443 млн руб. (2019 год; 60,583 млн $)
Чысты прыбытак Белгазпрамбанк111,538 млн руб (2019 год; 53,022 млн $)
Лік супрацоўнікаў
  • 1450 чал. (2021)
Матчына кампанія «Газпрам» (Расея)
Даччыныя кампаніі Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора
Аўдытар «ПрайсвотэрхаўсКупэрс Эшуранс» (Менск)

Пайшчыкамі зьяўляюцца ААТ «Газпрам» (Расея; 49,818%), «Газпрамбанк» (Расея; 49,818%), ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» (0,266%), і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусі (0,097%).

Рэквізыты

БІК — OLMPBY2X. S.W.I.F.T. — OLMPBY2X. АКПА — 09804906. УНП — 100429079.

Тэлекс: 252104 OLIMP BY.

Дзейнасьць

Мае аддзяленьні ў 25 населеных пунктах Беларусі.

Статутны фонд Паводле стану на 1 студзеня 2020 — 348 161,6 млн рублёў.

Мінуўшчына

24 траўня 1990 году сумеснае прадпрыемства «Інтэрпрыбор», «Заптэхнаэкас» і «Эфэкт» заснавалі банк «Экаразьвіцьцё», які прайшоў улік 27 верасьня. У 1991 годзе пайшчыкамі сталі «Белбытпрам», «Белбытсаюз», «Жылкамбанк», «Оптус» і «Поліфакт». На пачатку 1992 году найбуйнейшымі пайшчыкамі ўжо былі акцыянэрнае таварыства «ВІТТ», футбольны клюб «Дынама» (Менск), інфармацыйна-культурны цэнтар «Крыніца», прадпрыемствы «Рэбус», «Рэформа», «Сізбор», «Сэрвісаўто» і Саюз прадпрымальнікаў і арандатараў Беларусі.

Прыканцы 1993 году банк зьмяніў назву на «Алімп» і стаўся адкрытым акцыянэрным таварыствам. Асноўнымі пайшчыкамі сталі ЗАТ «Пушэ», прадпрыемствы «Бужэна», «Інтэрмарк», «Проінтэкс» і «Танак». У 1994 годзе пасаду старшыні ўправы банку заняў былы намесьнік старшыні «Беларусбанка» Валер Сяляўка. 25 жніўня банк стаўся ўдзельнікам рынку каштоўных папераў, 1 лістапада — атрымаў дазвол на апэрацыі з замежнымі валютамі. У 1995 годзе далучыўся да Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў, стаў першым беларускім банкам, які выпусьціў рублёвую пластыкавую карту «Ўнівэрсал», а ў 1996 годзе прыняў удзел у разьвіцьці міжбанкаўскай аплатнай карткі «Белкарт».

У лістападзе 1997 году празь зьмену ўласьнікаў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь ухваліў ператварэньне банка ў супольнае беларуска-расейскае ААТ «Белгазпрамбанк». Яго асноўнымі акцыянэрамі з расейскага боку сталіся ААТ «Газпрам» і «Газпрамбанк», зь беларускага — «Белтрансгаз» і Міністэрства па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыяй. У 2009 годзе абарачэньне «Белгазпрамбанка» вырасла да 347,8 млрд рублёў (124,1 млн $), апэрацыйны прыбытак — да 91,3 млрд рублёў (32,6 млн $), а чысты прыбытак — да 72 млрд рублёў (25,7 млн $).

11 чэрвеня 2020 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правёў вобшук на галаўной сядзібе «Белгазпрамбанка». 12 чэрвеня 2020 году старшыня Камітэту дзяржкантролю Беларусі Іван Церцель паведаміў пра ўзбуджэньне крымінальнай справы за адмываньне грошай (ч. 3 арт. 235 Крымінальнага кодэксу) і ўхіленьне ад падаткаў (ч. 2 арт. 243) супраць 15 чалавек, сярод якіх былі намесьнікі кіраўніка «Белгазпрамбанка». 14 чэрвеня 2020 году Ўправа Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 192 аб увядзеньні з 15 чэрвеня 2020 году ў «Белгазпрамбанку» часовага кіраваньня ў асобе Надзеі Ермаковай. 6 ліпеня 2020 году «Белгазпрамбанк» абнародаваў справаздачу за 2-і квартал, паводле якой у красавіку—чэрвені памер сродкаў на рахунках у банку скараціўся на 30,6 % з 3,3 млрд рублёў да 2,3 млрд рублёў. Пры канцы ліпеня 2020 году «Газпрам трансгаз Беларусь», на які прыпадала каля 40 % сродкаў у «Белгазпрамбанку», перавёў свае сродкі на рахунак у «Зьнешгандальбанк», які належаў адпаведнаму дзяржаўнаму банку Расеі.

У 2023 годзе банк трапіў пад санкцыі Украіны ды Канады.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белгазпрамбанк РэквізытыБелгазпрамбанк ДзейнасьцьБелгазпрамбанк МінуўшчынаБелгазпрамбанк КрыніцыБелгазпрамбанк Вонкавыя спасылкіБелгазпрамбанкГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

LinuxАнтоні ДулінецАнатоль СысПружаныМікола ПапекаКароніс (тэкставы сымбаль).tv.ukПавал Скарападзкі9 траўняПрытча1990Беларуская фанэтыка1945.npРэжым ЛукашэнкіАрхітэктура.pmКарл III (кароль Вялікабрытаніі)ІнтэробангЖалейка (зборнік)Байка.bn.bz.hmБеларусь.tgЛеў Талстой1922.es2001.trМайкрасофтВіды сувязі словаў.azПершая сусьветная вайнаВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьМаксім Багдановіч.tm85.sjНаваградакНадвор’е.mg.tc1995ФВідзаўскі сельсаветРаман Палянскі.vcШвайцарыя41.tnРасейска-ўкраінская вайнаСтарабеларуская моваПольшчаІндыра ГандзіЗагадкаПацукМарат ЖылінскіОрдэн ПагоніЛютэцРАУС.st.giКультура2000Галоўная старонка.md.ggКамэдыяЛіцьвіныБраслаўскі раёнКляса (праграмаваньне)🡆 More