Іван Церцель: беларускі вайсковец, дзяржаўны дзяяч

Іва́н Станісла́вавіч Це́рцель (нар.

8 верасьня 1966, вёска Прывалкі, Гарадзенскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР, СССР) — вайсковы дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, старшыня КДБ (з 2020).

Іван Церцель
наркам. Іван Тэртэль
Іван Церцель: Жыцьцяпіс, Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў, Узнагароды
10-ы старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі
3 верасьня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Валеры Вакульчык
7-ы старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі
4 чэрвеня 2020 — 3 верасьня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Леанід Анфімаў
Наступнік: Васіль Герасімаў
Намесьнік старшыні КДБ Беларусі
24 лістапада 2008 — 4 чэрвеня 2020
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 верасьня 1966(1966-09-08) (57 гадоў)
Бацька: Станіслаў Янавіч Церцель
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме» I ступені мэдаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»

Жыцьцяпіс

Бацька — Станіслаў Янавіч Церцель — кінамэханік.

Ва Ўзброеных сілах СССР з 1984 року. У 1989 скончыў Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную камандную вучэльню, у 1994 — Інстытут нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, у 1996 — Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, у 2017 — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1993—2007 роках на службе ў ворганах памежнай службы Беларусі, быў начальнікам інфармацыйна-аналітычнай групы апэратыўнага аддзелу 16-га пагранічнага аддзелу памежных войскаў Беларусі.

З 24 лістапада 2008 да 16 сьнежня 2013 — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі па забесьпячэньні эканамічнай бясьпекі і барацьбе з карупцыяй.

З 16 сьнежня 2013 да 4 чэрвеня 2020 — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Уваходзіў у склад міжведамасных камісіяў па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі, па бясьпецы ў эканамічнай сфэры пры Радзе бясьпекі Беларусі. 1 ліпеня 2019 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 441, паводле якой прызначыў Івана Церцеля адным з прадстаўнікоў дзяржавы на ААТ «Нафтан». Паводле А. Лукашэнкі, «Церцель займаўся ў Камітэце дзяржбясьпекі кантролем у эканоміцы».

4 чэрвеня 2020 року прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 12 чэрвеня 2020 году паведаміў пра ўзбуджэньне 2-х крымінальных справаў па артыкулах «Легалізацыя сродкаў, здабытых незаконным шляхам» і «Нявыплата падаткаў» пасьля ператрусу ў «Белгазпрамбанку». У выніку канфіскавалі каля 4 млн даляраў ЗША і каштоўныя паперы на 500 000 $. 3 верасьня пераведзены на пасаду старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. 17 ліпеня 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб улучэньні Івана Церцеля ў склад Рады бясьпекі Беларусі. 5 лістапада 2020 году А. Лукашэнка надаў Івану Церцелю вайсковае званьне генэрал-лейтэнанта і ўручыў пагоны ў Палацы незалежнасьці.

У студзені 2021 году Ігар Макар, былы намесьнік камандзіра баявой групы падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў пляну замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе.

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

У 2011 годзе ўключаны Эўразьвязам у «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў за датычнасьць да разгону акцыяў пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, Церцель быў адказны за рэпрэсіўную работу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі Беларусі.

31 жніўня 2020 году Церцель быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў».

6 лістапада 2020 году быў зноўку дададзены ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ й экс-старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсіяў і запалохвання дзяржаўнага апарату пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці, адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў. З-за гэтага жа Церцеля ў свае сьпісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швайцарыя. 24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Таксама Церцель з 2021 году знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША з 21 чэрвеня 2021 году.

У сакавіку 2022 году ён трапіў пад санкцыі Японіі, а ў кастрычніку — Украіны.

Узнагароды

  • Ордэн «За службу Радзіме» I ступені (7 сакавіка 2023 г.)
  • Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
  • Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2012),
  • Мэдаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2001)

Сям’я

  • Брат Юры Церцель (нар. 1967) — начальнік Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Іван Церцель ЖыцьцяпісІван Церцель Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаўІван Церцель УзнагародыІван Церцель Сям’яІван Церцель КрыніцыІван Церцель Вонкавыя спасылкіІван ЦерцельБССРБеларусьГарадзенская вобласьцьГарадзенскі раёнКамітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі БеларусьПрывалкіРэжым ЛукашэнкіСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НемежДыега Вэляскес дэ КуэльярПрусіяКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)ІзраільАртур ШахлайЛетувізацыяАдольф ГітлерУнівэрсытэтСтудзеньАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Беларуская Народная РэспублікаРодныя гоні (1927)Анальны сэксЛіст да АбуховічаАральны сэксMemento moriВальдэмар ГутшэМаксім ТанкАб’яднаныя Арабскія ЭміратыАлесь БадакВісігерАтлянтычная групаБудучы часВіленскае барокаMPEG-1БудаўніцтваЭнэргаатамКувэйтТайва́ньСьпірыдон СобальКатэхізіс Сымона БуднагаМужчына зьверхуСангвінікКрыжКастусь КаліноўскіГрэбляЛацінкаПрапойскІмёны ліцьвінаўОмікрон-штам SARS-CoV-2ПаставыАляксей ПысінПраспэкт Пераможцаў (Менск)Інфлянцкая вайнаБанкаўскі рахунакМедзьЛетуваБацькаўшчынаГіпэртаніяДругая сусьветная вайнаБагоўкаГедымінас КіркіласКанстытуцыяПрымакі (п’еса)Марат МаркаўРасьліныКітайЛібанФрыдрых ШылерВялікдзеньКібельВісігерд (імя)Мікалай ГастэлаEnejІнтэрнэт🡆 More