Міха́йла Ільля́равіч Байчы́шын (1948, Чамярынцы, цяпер Львоўскі раён, Украіна — 1994, Кіеў, Украіна) — украінскі палітык.
Міхайла Байчышын | |
укр. Михайло Іллярович Бойчишин | |
Намесьнік старшыні «Народнага руху Ўкраіны» | |
---|---|
студзень 1992 — 15 студзеня 1994 | |
Кіраўнік Шаўчэнкаўскага раённага выканкаму Львова | |
1991 — 1994 | |
Дэпутат Львоўскай абласной рады | |
1990 — 15 студзеня 1994 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 5 сьнежня 1948 Чамярынцы, Перамышлянскі раён, Львоўская вобласьць, Украінская ССР, СССР |
Памёр: | 15 студзеня 1994 Кіеў, Украіна |
Грамадзкае аб’яднаньне: | «Народны рух Украіны» |
Сужэнец: | жонка Любаміра Ўладзімераўна Байчышына (1952—2010) |
Дзеці: | дачка і сын |
Бацька: | Ільляр Байчышын |
Адукацыя: | Украінскі паліграфічны інстытут (1972, Львоў) |
Дэпутат Львоўскай абласной рады (1990—1994), кіраўнік Шаўчэнкаўскага раённага выканкаму Львова (1991—1994). Намесьнік старшыні і кіраўнік Сакратарыяту «Народнага руху Ўкраіны» (1992—1994). 15 студзеня 1994 году быў выкрадзены ўзброенымі людзьмі ў масках зь сядзібы «НРУ» разам з дакумэнтамі банкіраў, якія пагадзіліся фінансаваць будаўніцтва Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару празь Беларусь. Цела забітага расейскай выведкай дагэтуль не знайшлі.
У 1969—1990 гадах працаваў у Праектна-каструктарскім інстытуце канвэерабудаваньня ў Львове. У 1989 годзе прыняў удзел у стварэньні Таварыства ўкраінскай мовы і «Народнага руху Ўкраіны». У 1990 годзе абраўся ў склад Львоўскай абласной рады ад Чыгуначнага раёну Львова. У 1991 годзе ўзначаліў Шаўчэнкаўскі раённы выканкам Львова. У студзені 1992 году 3-і Зьезд НРУ абраў яго намесьнікам старшыні. Пазьней заняў пасаду кіраўніка Сакратарыяту НРУ.
У 1993 годзе пасьля сустрэчы ва Ўкраіне з прадстаўніком Беларускага народнага фронту Станіславам Гусаком падлучыў Інстытут транспарту і нафты ў Кіеве да распрацоўкі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (БЧНК). Гэтая ідэя прадугледжвала пракладку празь Беларусь нафтаправоду ад Адэсы (Украіна) да Вэнтсьпілса (Латвія). У выніку нафтаперапрацоўчыя заводы рэгіёну маглі атрымаць таньнейшую нафту з трох напрамкаў на выбар — Балтыйскага і Чорнага мора або Расеі. У ліпені 1993 году ў Менску прайшла 1-я канфэрэнцыя па БЧНК. У ёй узялі ўдзел кіраўнік нафтавага тэрміналу ў Вэнтсьпілсе, кіраўнік «Латвіянафта», прадстаўнікі Міністэрства энэргетыкі Беларусі і прадстаўнікі Расеі. Расейскі бок быў засмучаны канфэрэнцыяй праз занепакоенасьць стратай нафтавага рынку памерам каля 20 млрд даляраў ЗША. Міхайла Байчышын сабраў на канфэрэнцыі дакумэнты зацікаўленых банкіраў з адрасамі для фінансаваньня БЧНК. Рыхтаваў 2-ю канфэрэнцыю па Балта-Чарнаморскім нафтавым калектары ў 1994 годзе. 15 студзеня 1994 году а 17-й гадзіне быў выкрадзены ўзброенымі людзьмі ў масках са свайго кабінэту ў штаб-кватэры Народнага руху Ўкраіны ў Кіеве. Паводле меркаваньня Станіслава Гусака, выкраданьне дакумэнтаў пра фінансаваньне БЧНК і забойства Байчурына — «справа рук расейскай выведкі». Цела забітага дагэтуль не знайшлі. Пры гэтым выкралі дакумэнты зацікаўленых у БЧНК банкіраў. У выніку сарвалі 2-ю канфэрэнцыю па БЧНК, якую мелі правесьці ў Кіеве празь 10 дзён — 25 студзеня 1994 году. Сярод іншага, нападнікі скралі дакумэнты аб намеры прафінансаваць праектную працу, якія даслаў Міжнародны валютны фонд (ЗША).
У 1994 годзе 1-ы намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі Міхаіл Мясьніковіч праз «Гомельтранснафта Дружба» замовіў праект Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару ў Інстытуце транспарту і нафты ў Кіеве, які быў зроблены і пададзены ўжо прэзыдэнту Беларусі А. Лукашэнку. 29 красавіка 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Распараджэньне аб будаўніцтве магістральнага нафтаправода «Гомель — Горкі» ў 2020—2023 гадох дзеля дывэрсыфікацыі паставак нафты ў Беларусь.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міхайла Байчышын, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.