Міністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства энэрге́тыкі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэнэрга Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне энэргазабесьпячэньня.

Міністар энэргетыкі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 31 жніўня 2018 году пасаду міністра займае Віктар Каранкевіч.

Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінэнэрга РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па паліву і газіфікацыі
Дата ўтварэньня 25 верасьня 1992 (31 год таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 14
Міністар Віктар Каранкевіч
Намесьнікі Міхаіл Міхадзюк, Вадзім Закрэўскі, Вольга Пруднікава, Сяргей Рэянтовіч
Зьвязаныя кампаніі «Белдзіпрагаз», «Белэнэргасеткапраект»
Бюджэт 1812 млрд рублёў (2009 год; 646 млн $)
Сайт minenergo.gov.by
Колішняя назва Міністэрства паліва і энэргетыкі (1994—2001)

Склад

  • Цэнтральны апарат;
  • Аб’яднаньні «Белпалівагаз», «Белэнэрга»;
  • Прадпрыемствы «БелНДПІэнэргапрам», «Белдзіпрагаз», «БЕЛЦЭІ», «Белэнэргасеткапраект», «Энэргетычная стратэгія», «БелНДІпалівапраект»;
  • Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Задачы

  • парадкаваньне энэрга- й газазабесьпячэньня;
  • стварэньне ўмоваў для вытворчасьці й бясьпечнага выкарыстаньня падпарадкаванымі ўстановамі электрычнай і цеплавой энэргіі, прыроднага і звадкаванага газу, цьвёрдых відаў паліва;
  • забесьпячэньне энэргетычнай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі;
  • падрыхтоўка прапановаў аб парадкаваньні энэргетыкі супольна зь ведамствамі, падпарадкаванымі ўстановамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску;
  • спрыяньне выкананьню плацежных разьлікаў за паліва ды энэргію.

Паўнамоцтвы

  • ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні ўстановаў;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне нарадаў адмыслоўцаў.

Мінуўшчына

Пастановаю ад 25 верасьня 1992 г. №594 урад утварыў замест Дзяржаўнага камітэту па паліву і газіфікацыі Міністэрства энэргетыкі. Паводле Пастановы ад 12 траўня 1994 году № 330 адбылося яго перайменаваньне ў Міністэрства паліва і энэргетыкі. Пастановаю ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 урад ухваліў новую ўставу для перайменаванага назад міністэрства.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь СкладМіністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаМіністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Энэргетыкі Рэспублікі БеларусьВіктар КаранкевічПрэзыдэнт БеларусіСавет міністраў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская літаратураВіленскі ўнівэрсытэтІгар СідарукБраўзэрБаранавічыКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутЗлучаныя Штаты АмэрыкіВалянцін АкудовічАлесь ЖукАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўРэжым ЛукашэнкіПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)ЧэрвеньЯўгенія ПфляўмбаўмФара Вітаўта (Горадня)Вершаваны памерМарына ВасілеўскаяВікіслоўнікСтанкевіцаЛязьбійская парнаграфіяРагачоўКыргыстанІксвідэаНямецкая моваСонцаЮрась СьвіркаАрубаРасейская моваМайкрасофтКасмадром імя Сатыша ДгаванаАнатоль ІвашчанкаГеакэшынгБабёрАзэрбайджанская мова2005Ода салаўюВадзім БолбасПольская моваСлоўнікЮры БеленькіБелавеская пушчаТаксіДжынсавая рэвалюцыяМакс ШчурЛацкая моваАндрэй Федарэнка.neКубізмСалатная цыкорыяЛюдміла РублеўскаяУ краіне райскай птушкіПрыпяцьФранц КафкаБеларуская АЭСВішнеў (Менская вобласьць)ГунтГенадзь ПашкоўГрэбляСолыМіс СусьветТодар КляшторныСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваПінгвіныЯн ЧыквінАфарызмУладзімер АнісковічСуд Маскоўскага раёну (Менск)ГеалёгіяПарнаграфія ў ВугоршчынеІван МележОпса🡆 More