Народны Рух Украіны (па-ўкраінску: Народний Рух України) — палітычная партыя сучаснай Украіны, а таксама назва аднайменнай грамадзкай арганізацыі.
Лідэр партыі — Барыс Тарасюк. Адзін з папярэдніх кіраўнікоў — Вячаслаў Чарнавіл.
Народны Рух Украіны | |
па-ўкраінску: Народний Рух України | |
Лідэр партыі | Барыс Тарасюк |
---|---|
Дата заснаваньня | 1989 |
Штаб-кватэра | |
Саюзьнікі і блёкі | Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона |
Ідэалёгія | Нацыянал-дэмакратыя, кансэрватызм |
Колькасьць | каля 60 000 |
Афіцыйны сайт | nru.org.ua |
На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1994 году партыя атрымала 27 мандатаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году партыя атрымала 32 мандаты (9,4% галасоў) па партыйных сьпісах. Таксама прадстаўнікі партыі атрымалі перамогу ў 14 аднамандатных акругах. Партыя сфармавала другую па колькасьці фракцыю (пасьля Камуністычнай партыі Ўкраіны) у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. На выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2002 году, партыя прымала ўдзел у складзе выбарчага блёку Віктара Юшчанка «Наша Ўкраіна». У 2006 годзе партыя прымала ўдзел у выбарах у складзе блёку «Наша Ўкраіна». На выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2006 году блёк атрымаў 3 539 140 галасоў выбарцаў, або 13,95% (трэцяе месца). На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя прымала ўдзел у складзе блёку «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона». Блёк атрымаў 3 301 282 галасы выбарцаў, або 14,15% (трэцяе месца). У Вярхоўнай Радзе блёк атрымаў 72 мандаты.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Народны Рух Украіны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.