Вэнтсьпілс

Вэ́нтсьпілс (был.

Вінда́ва, па-латыску: Аўдыё Ventspils , па-нямецку: Windau, па-ліўску: Vǟnta) — горад на паўночным захадзе Латвіі, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Плошча — 55,4 км²; насельніцтва — 39 861 чалавек (2016). Шосты паводле велічыні горад Латвіі.

Вэнтсьпілс
лат. Ventspils
Вэнтсьпілскі замак (XIII стагодзьдзе)
Вэнтсьпілскі замак (XIII стагодзьдзе)
Вэнтсьпілс Вэнтсьпілс
Герб Вэнтсьпілсу Сьцяг Вэнтсьпілсу
Першыя згадкі: 1290
Магдэбурскае права: 1378
Краіна: Латвія
Мэр: Айврарс Лембэргс
Плошча: 55,4 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 39 861 чал.
шчыльнасьць: 719,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: (+371) 636
Паштовы індэкс: LV-36(01-21)
Геаграфічныя каардынаты: 57°23′23″ пн. ш. 21°33′52″ у. д. / 57.38972° пн. ш. 21.56444° у. д. / 57.38972; 21.56444 21°33′52″ у. д. / 57.38972° пн. ш. 21.56444° у. д. / 57.38972; 21.56444
Вэнтсьпілс на мапе Латвіі
Вэнтсьпілс
Вэнтсьпілс
Вэнтсьпілс
Вэнтсьпілс Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ventspils.lv
Вэнтсьпілс
Порт у Вэнтсьпілсе на рацэ Вэнце

Знаходзіцца за 189 км ад Рыгі. Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латыскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). Незамярзальны порт на Балтыйскім моры.

Мінуўшчына

Першая летапісная згадка — 1290 г., калі паўстаў заснаваны лівонцамі замак на рацэ Вэнце. У 1314 атрымаў гандлёвыя прывілеі і стаў значным гандлёвым местам Ганзейскай лігі.

У складзе Курляндзкага герцагства стала разьвівацца караблебудаваньне. У Вэнтсьпілсе былі збудаваныя 44 баявыя і 79 гандлёвых караблёў, і менавіта адсюль герцагскі флёт выправіўся калянізаваць Гамбію ды Табага. Таксама разьвівалася мэтала, бурштына- і дрэваапрацоўка.

Места разбуралі ў часе вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй і Вялікай Паўночнай вайны, а ў 1711 большасьць асталых жыхароў вымерла ад чумы.

З далучэньнем да Расейскай імпэрыі разьвіцьцё Вэнтсьпілсу спынілася. Толькі ў 1850 року зноў пачало разьвівацца караблебудаваньне і гандаль. У 1890-х порт быў мадэрнізаваны і злучаны чыгункай да Масквы. Да 1913 року ён стаў адным з найбольш актыўных портаў з гадавым абаротам 130 мільёнаў рублёў. Колькасьць насельніцтва павялічылася з 7000 у 1897 да 29 000 у 1913.

Вэнтсьпілс 
Латышы ўцякаюць перад надыходам Чырвонай арміі (1944)

У кайзэраўскую акупацыю 1915—1919 насельніцтва зьменшылася амаль напалову, частка яго вярнулася пасьля здабыцьця незалежнасьці.

У 1939 у Вэнтсьпілсе была створаная вайсковая база Саветаў. Пасьля акупацыі сюды прайшоў нафтаправод, і Вэнтсьпілс стаў найбуйнейшым портам СССР па экспарце сырой нафты. У паваенны час за 30 км на поўнач ад Вэнтсьпілсу разьмясьцілася савецкі радыёастранамічны цэнтар (лат. Ventspils Starptautiskais radioastronomijas centrs), пра існаваньне якога большасьць латышоў ня ведалі да 1994.

Пасьля развалу СССР латыскі ўрад пачаў праграму па прыцягненьні ў Вэнтсьпілс турыстаў.

Эканоміка

Вэнтсьпілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінэральных рэсурсаў з Расеі, Калійных соляў зь Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтсьпілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтсьпілса да швэдзкага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.

Вэнтсьпілскі аэрапорт — адзін з трох міжнародных у Латвіі.

Сфэра інфармацыйных тэхналёгіяў — Вэнтсьпілскі парк высокіх тэхналёгіяў.

Турыстычная інфармацыя

Буйны турыстычны цэнтар. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сьценах якога сёньня разьмяшчаецца сучасны музэй.

Адукацыя

Навучальныя ўстановы ў горадзе:

  • Вэнтсьпілскі ўнівэрсытэт-коледж (лат. Venstpils Augstskola)
  • Вэнтсьпілская філія Рыскага тэхнічнага ўнівэрсытэту
  • Вэнтсьпілская філія Рыскай акадэміі павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў
  • Вэнтсьпілская філія Юрыдычнага коледжу

Спорт

Вэнтсьпілс 
Вэнтсьпілскі алімпійскі цэнтар

Баскетбольная каманда з Вэнтсьпілсу шмат разоў была чампіёнам краіны. У футбольнай камандзе «Вэнтсьпілс» у свой час гуляў беларус Аляксандар Хацкевіч.

Дзейнічаюць алімпійскі цэнтар «Вэнтсьпілс» з баскетбольнай, лядовай арэнамі, легкаатлетычным манэжам і футбольнымі стадыёнамі.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вэнтсьпілс МінуўшчынаВэнтсьпілс ЭканомікаВэнтсьпілс Турыстычная інфармацыяВэнтсьпілс АдукацыяВэнтсьпілс СпортВэнтсьпілс Гарады-сябрыВэнтсьпілс КрыніцыВэнтсьпілс Вонкавыя спасылкіВэнтсьпілсLv-Ventspils.oggАўдыёБалтыйскае мораЛатвіяЛатыская моваЛіўская моваНямецкая моваФайл:Lv-Ventspils.ogg

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВусякіАпавядальны сказФульда (рака)ВішымутМастацкі творСлоўнікБаранавіцкі раёнЮрка МонічІван ЧыгрынаўФіліпіныМастаўтЭразм ЦёлакЖазэф Люі Гей-ЛюсакМадэль OSIЛацінская моваЖывапіс1891ЛіпеньСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАнгельшчынаМастацтваЮрась ШамецькаАрсень СкапецФрыдрых ШылерСям’яМіхал Клеафас АгінскіВэб-сайтРусіфікацыя БеларусіВіленскі ўнівэрсытэтГадзьГолас Часу (1945)Падзелы Рэчы ПаспалітайЧэрвеньФундацыя «Вікімэдыя»Дыяніз ІлкавічУкраінскі правапіс 1928 годуКаскадныя табліцы стыляўАнатоль ЗэкаўКарбоўцыНаша думкаДзейнік2008СадавінаДжулія ТэйларВікіЧарнобыльская катастрофаЭротыкаЛяхавіцкі замакЗлучаныя Штаты АмэрыкіАляксей БелыСакрат ЯновічЮры ГагарынГорадняПарнаграфія ў ВугоршчынеАнгельская моваЭўфрасіньня ПолацкаяВікісховішчаАдэсаАборГомасэксуальнасьцьРаіса Баравікова🡆 More