Arche Пачатак

«ARCHE Пачатак» — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны і літаратурна-мастацкі часопіс.

Падпісны індэкс на «Белпошце» 00345.

ARCHE Пачатак
Тэматыка гісторыя, грамадазнаўства, літаратура
Пэрыядычнасьць Штоквартальны (з 2016)
Краіна Беларусь
Адрас Менск
Заснавальнік Андрэй Дынько
Выдавец ТАА "Гайсак"
Галоўны рэдактар Валер Булгакаў
Дата заснаваньня верасень 1998
Мова беларуская
Аб’ём 100-1000 стар.
Наклад 1000 ас. (2016)
ISSN 1392-9682
Афіцыйны сайт www.arche.by

Пазыцыянуе сябе як незалежная трыбуна беларускіх інтэлектуалаў. У грамадзка-палітычных пытаньнях прытрымліваецца лібэральнай і празаходняй арыентацыі. Акрамя тэкстаў айчынных аўтараў друкуе шмат перакладаў замежных, пераважна заходніх, палітолягаў і гісторыкаў. У пытаньнях культуры прасоўвае тэзіс аб неабходнасьці мадэрнізацыі беларускае культуры, але сыстэмнага асьвятленьня гэтыя пытаньні ў часопісе ня маюць. Да зьяваў русіфікацыі ў Беларусі ставіцца адмоўна. У тэкстах ужываецца як клясычны, гэтак і афіцыйны правапіс.

Творы мастацкае літаратуры публікуюцца эпізадычна, вызначанай эстэтычнай канцэпцыі часопіс ня мае, і выбар твораў для публікацыі грунтуецца ў першую чаргу на крытэры прагназуемага грамадзкага рэзанансу і значнасьці твора з гледзішча ідэі мадэрнізацыі. У прыватнасьці, у часопісе надрукаваныя былі пераклады шыракавядомых твораў замежных аўтараў: Льюіса Кэрала, Ўільяма Гібсана, Любка Дэрэша і іншых. Вялікая колькасьць перакладаў зьяўляецца адметнай рысай часопіса.

У асьвятленьні беларускае гісторыі, этна- і нацыягенэзу ARCHE. Пачатак арыентуецца на сучасныя заходнія канцэпцыі і дэкляруе супрацьстаяньне савецкай спадчыне. Часопіс прасоўвае ідэю позьняга, на мяжы XIX і XX стагодзьдзя, фармаваньня беларускае нацыі і скептычна ставіцца да праяваў беларускасьці ў больш раньні пэрыяд.

Зьяўляецца адным з двух беларускіх выданьняў, запрошаных у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

Выдаецца з 1998 году, заснавальнік — Андрэй Дынько. Пасаду галоўнага рэдактара займае Валер Булгакаў.

У ліпені 2018 году рэдакцыя выданьня ў інтэрнэт-рассылцы паведаміла, што друк папяровай вэрсіі часопісу можа спыніцца празь недахоп сродкаў.

Крытыка

Крытыкуецца за рэкляму-папулярызацыю антыбеларускага публіцыстычнага твору летувіскага гісторыка Стывэна Крыстафэра Роўэла, дзе прапагандуецца расейска-савецкая шавіністычная гіпотэза летувіскай заваёвы продкаў беларусаў, а таксама ўласьцівы ідэалёгіі расейскаму нацызму наратыў пра «вялікарусаў» і «братніх ім русінаў Украіны і Беларусіі».

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Arche Пачатак КрытыкаArche Пачатак ЗаўвагіArche Пачатак КрыніцыArche Пачатак Вонкавыя спасылкіArche ПачатакБелпоштаЧасопіс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Знак роўнасьціГорадняАгінскіяБДСМБагародзіца (гімн)Расейская мова ў БеларусіПацукМіхаіл (арханёл)Іван ЮрынІзраільВіленскае барокаПлоцевы актСьпіс гарадоў БеларусіКультура (радыё)Комсомольская правдаГімн БеларусіКрывіч (часопіс)ВіцебскМіжнародная сыстэма СІНа чужынеУладзімер ПракапцоўКліматІван ЦерцельЛічэбнікАнатоль СысАнатоль СербантовічКангрэс ЗШАУладзімер КараткевічДруяЧарнобыльІенг СарыЯкса (дзяржава)Рапуха чаротаваяГамэрРуген (імя)Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Мастацкая літаратура (выдавецтва)Адукацыя ў БеларусіІльля ЦішуроўЧарнобыльская АЭССтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуАляксандар ТвардоўскіЯн Павал IIНемежАральны сэксЛіцьвіныКаханьне без пранікненьняМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Пошта@Mail.ruЗьміцер ХведарукВолатВадзім СаранчукоўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуВалянцін АкудовічЛёнданЧэрыкаўКрысталь БойдІнтэрнэтАсочнікіБерасьцейская вобласьцьАфарызмЦарква Сьвятога Духа (Менск)Фундацыя «Вікімэдыя»Максім БагдановічВагінальны сэкс🡆 More