Андрэй Дынько: беларускі журналіст

Андрэй Дынько (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Берасьці) — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», адзін з рэдактараў часопісу «Arche», палітычны вязень.

Андрэй Дынько
Дата нараджэньня 17 студзеня 1974(1974-01-17) (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак перакладнік, журналіст, публіцыст, рэдактар
Навуковая сфэра публіцыстыка, рэдагаваньне[d] і пераклад
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Пачынаў творчую дзейнасьць як перакладчык, публіцыст.

Выкладчык Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту (1997—2000). Сурэдактар часопісу «Arche» ад 1998 да 2004 году.

З 1999 году рэдактар газэты «Наша Ніва», у 2000 годзе зьмяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газэты — аднаго з апошніх бастыёнаў беларускамоўнай прэсы.

У 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-Цэнтру.

Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў.

8 ліпеня 2021 году разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, быў прызнаны палітычным вязьнем.

Па заканчэньні трох сутак арышту абвінавачваньне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманьне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня»). Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў. Увесь час зьняволеньня ў ізалятары на Акрэсьціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязьні, сядзяць без зьменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасьцельную бялізну, сьпяць яны на падлозе ці голых мэталічных ложках. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы.

Узнагароды

У 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Элэнбогэн (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэская прэмія).

Ляўрэат прэмій Oxfam-Novib (2006), "За журналісцкую мужнасьць і прафэсіяналізм" (2006), Lorenzo Natali (2007).

Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Асабістае жыцьцё

Жанаты, мае сыноў Якуба і Васіля, ды дачку Ўсьціньню.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Андрэй Дынько ЖыцьцяпісАндрэй Дынько УзнагародыАндрэй Дынько Асабістае жыцьцёАндрэй Дынько КрыніцыАндрэй Дынько Вонкавыя спасылкіАндрэй ДынькоArcheБерасьцеНаша НіваПалітычны вязень

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Красная ВёскаВіктар ГанчарБеларускі клясычны правапісМураўёўкі1794Уладзімер Арлоў (гісторык)Міхась ЧаротISO 4217СыднэйПолацкае княстваНемежПаўднёвыя славянеБусел белыКаханьне без пранікненьняПінскБібліятэка1 траўняСлуцак (футбольны клюб)Марат МаркаўСмаленскJi (дыграф)Расейская мова ў БеларусіПетрыкаўскі раёнЭратычнае кіноҐТвэркГамэрVPNМарына ВасілеўскаяІван ШамякінL (літара)Пошта@Mail.ruРуген (імя)Магутны БожаЛевэркузэнМаксім БагдановічВалянцін АкудовічБеларуская Народная Рэспубліка17 красавікаПанямоньБДСМВялікая Айчынная вайнаВялікабрытаніяБеларуская ВікіпэдыяСяржук ВітушкаЭратычнае мастацтваІслам у ЭстонііБайкі (Берасьцейская вобласьць)Ойча наш1919The BeatlesВершСябарУкраінцыБудзьма беларусамі!Лідзкае піваЖыве Беларусь!Аляксандар БрукнэрЯнка СіпакоўРоварВадзім СаранчукоўСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіНямецка-савецкая вайнаДрынЧэлесКанстытуцыйны суд СлаваччыныK (літара)СусьветЦьвёрды дыскПастава 69Раніца (Бэрлін)MelbetЛітваТрыбадызм🡆 More