Наша Гісторыя: беларускі гістарычны часопіс

Наша гісторыя — беларускі гістарычны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс.

Выдаецца адзін раз на месяц. Галоўны рэдактар Андрэй Дынько.

Наша гісторыя
Наша Гісторыя: беларускі гістарычны часопіс
Тэматыка гісторыя
Пэрыядычнасьць 1 раз на месяц
Краіна Беларусь
Адрас вул. Энгельса, 34а, Менск, 220030
Заснавальнік Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»
Галоўны рэдактар Андрэй Дынько
Дата заснаваньня 17 жніўня 2018
Мова беларуская
Аб’ём 11,16 друкаваных аркушаў
Наклад 7000
ISSN 2617-2305

Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 году. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-праталу «Наша Ніва». Першы наклад у 2000 асобнікаў быў раскуплены за некалькі дзён, таму было выдадзена два дадатковых наклады, агульнай колькасьцю 5000 асобнікаў. Наклад на студзень 2019 — 7000 асобнікаў.

Сярод рубрык першага нумару часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-сьвет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс. Аўтарамі артыкулаў выступілі: Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, Вольга Бабкова, Дзяніс Лісейчыкаў, Алесь Казакоў, Сяргей Токць, Зьміцер Дрозд, Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, Алесь Белы, Андрэй Кіштымаў.

У сакавіку 2021 году ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» спыніў распаўсюд часопіса «Нашае Нівы», «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову зь ягоным выдаўцом зь ліпеня 2021 году.

8 ліпеня 2021 году разам зь іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, галоўны рэдактар быў прызнаны палітычным вязьнем.

Крыніцы

Tags:

Андрэй ДынькоБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзіслаў ГалубокМікола МятліцкіТрстэнікЯкуб ЯсінскіВуліца Янкі Лучыны (Менск)Тадэвуш КасьцюшкаПавал ДураўN.R.M.Сьвятлана АлексіевічЭквадорСэксАлесь ДуброўскіГалерэя ЎБеларускае нацыянальнае адраджэньнеДзед ТалашІталіяУладзімер КараткевічІнфармацыйныя тэхналёгііКаханьне без пранікненьняЭўропаСьляпун букавінскіРахункаводКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)РыдмонтСлуцкі збройны чынЧорны сьпіс ЭўразьвязуМедзьІдышЛізаньне похвыКатэхізісАсенКрэдытны каапэратыўГражына (паэма)Бусел белыЭтнічная тэрыторыя беларусаўКнураАвечкаЮры БеленькіЗімаДаўгаРыгор МарцьянаўВольга КараткевічПрамысловасьцьІгар ЛосікАвантуры майго жыцьцяРэспубліка КарэяПадвойнае пранікненьне2008КоўнаМаёмасьцьЗіновій ПрыгодзічЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)АскеменМундСяргей ДавідовічБеларуская Народная РэспублікаМыш курганцаваБесьпілётнікХлопчык як пальчыкПрымакі (п’еса)БераАнтонімы16 красавікаІгар КабілянскіЛёвэнПагоня (песьня)Бел-чырвона-белы сьцягЦэнтральная РУУС (Менск)Марат Казей🡆 More