Ко́дэкс Рэспу́блікі Белару́сь аб зямлі́ — звод заканадаўства Беларусі аб зямельных дачыненьнях, які набыў моц у студзені 2009 году.
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі | |
Заканадаўчы орган | |
---|---|
Нумар | 425-З |
Прыняцьце | Палатай прадстаўнікоў 17 чэрвеня 2008 (15 гадоў таму) |
Ухваленьне | Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 (15 гадоў таму) |
Падпісаньне | прэзыдэнтам Беларусі 23 ліпеня 2002 (21 год таму) |
Уступ у сілу | 1 студзеня 2009 (15 гадоў таму) |
Першая публікацыя | 2008 год Газэта «Зьвязда» |
На 2021 год налічваў 100 артыкулаў у складзе 12 главаў: 1) «Агульныя палажэньні»; 2) «Дзяржаўнае рэгуляваньне і кіраваньне ў галіне выкарыстаньня і аховы земляў»; 3) «Плата за зямельныя дзялянкі і за права заключэньня дамоваў арэнды зямельных дзялянак»; 4) «Наданьне зямельных дзялянак, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці»; 5) «Пераход правоў і абмежаваньняў правоў на зямельныя дзялянкі»; 6) «Спыненьне правоў і абмежаваньняў правоў на зямельныя дзялянкі»; 7) «Правы, абавязкі і абарона правоў землекарыстальнікаў»; 8) «Землеўпарадкаваньне»; 9) «Маніторынг земляў. Дзяржаўны зямельны кадастр»; 10) «Ахове земляў. Дзяржаўны кантроль за выкарыстаньнем і аховай земляў»; 11) «Вырашэньне зямельных спрэчак. Адказнасьць за парушэньне заканадаўства аб ахове і выкарыстаньні земляў»; 12) «Заключныя палажэньні». На 2020 год Кодэкс Беларусі аб зямлі дзейнічаў з 11 зьмяненьнямі і дапаўненьнямі 2008—2011, 2013—2014 і 2016 гадоў. Замяніў сабой Кодэкс аб зямлі ад 4 студзеня 1999 году № 226-З. 1 кастрычніка 2020 году Экспэртная рада ў пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла Пратаколам № 3 пераклад яго рэдакцыі паводле Закону ад 24 кастрычніка 2016 г. № 439-З. Стаў 5-м кодэксам Беларусі, беларускі пераклад якога ўхваліла Экспэрная рада. На той час у Экспэртную раду ўваходзілі прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных ВНУ, а таксама 7 дзяржаўных органаў Беларусі: Адміністрацыі прэзыдэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў і Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі.
Першая глава Кодэксу Беларусі аб зямлі зьмяшчала 22 артыкулы, якія акрэсьлівалі: прадметы, дзейнікі і прынцыпы зямельных дачыненьняў, віды і катэгорыі земляў; разьмеркаваньне земляў і зямельных дзялянак паводле катэгорыяў, аднясеньне земляў да відаў, іх перавод з адных відаў і катэгорыяў у іншыя; фонд пераразьмеркаваньня земляў, дзяленьне, зьліцьцё і зьмяненьне мэтавага прызначэньня зямельных дзялянак; мяжу зямежнай дзялянкі, уласнасьць на зямлю і зямельныя дзялянкі; дзялянкі, якія не падлягаюць даваньню ў прыватную ўласнасьць, уласнасьць замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў; пажыцьцёвае ўспадкаванае валоданьне зямельнымі дзялянкамі, пастаяннае і часовае карыстаньне дзялянкамі; арэнду зямельных дзялянка, абмежаваньні правоў на дзялянкі і зямельны сэрвітут; стварэньне, зьмяненьне і спыненьне існаваньня зямельнай дзялянкі, узьнікненьне, пераход, спыненьне права і яго абмежаваньняў на дзялянку, а таксама адпаведныя пасьведчаньні; удзел грамадзянаў у разглядзе адабраньня і наданьня дзялянак, зьмяненьня іх мэтавага прызначэньня, устанаўленьня і спыненьня абмежаваньня права на дзялянкі. Паводле 3-га артыкула, «аб’ектамі зямельных адносін зьяўляюцца: зямля (землі); зямельныя дзялянкі; правы на зямельныя дзялянкі; абмежаваньні правоў на зямельныя дзялянкі, у тым ліку зямельныя сэрвітуты. Зямельныя дзялянкі могуць знаходзіцца ў землекарыстальнікаў на наступных правах:
Паводле 5-га артыкула Кодэксу, «зямельныя адносіны ажыцьцяўляюцца на аснове прынцыпаў:
Згодна з 6-м артыкулам «землі Рэспублікі Беларусь дзеляцца на наступныя катэгорыі: 1) землі сельскагаспадарчага прызначэньня; 2) землі населеных пунктаў, садаводчых суполак, дачных каапэратываў; 3) землі прамысловасьці, транспарту, сувязі, энэргетыкі, абароны і іншага прызначэньня; 4) землі прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага, гісторыка-культурнага прызначэньня; 5) землі ляснога фонду; 6) землі воднага фонду; 7) землі запасу». У 7-м артыкуле згадваўся падзел земляў Беларусі на 14 відаў: 1) ворная зямля, 2) абложная зямля, 3) зямля пад пастаяннымі культурамі, 4) лугавая зямля, 5) лясная зямля, 6) зямля пад драўнінна-хмызьняковай расьліннасьцю, 7) зямля пад балотам, 8) зямля пад вадаёмам, 9) зямля пад дарогай і іншым шляхам зносін, 10) зямля агульнага карыстаньня, 11) зямля пад забудовай, 12) парушаная зямля, 13) некарыстаная зямля, 14) іншая зямля. Паводле 8-га артыкула, «перавод земляў, зямельных дзялянак з адной катэгорыі ў іншую праводзіцца ў выпадках зьмяненьня асноўнага мэтавага прызначэньня гэтых земляў, зямельных дзялянак пры адабранні і наданьні зямельных дзялянак, спыненьні права пастаяннага або часовага карыстаньня, пажыцьцёвага ўспадкаванага валоданьня, прыватнай уласнасьці і арэнды на зямельныя дзялянкі, падачы землекарыстальнікамі заяваў аб пераводзе земляў, зямельных дзялянак з адной катэгорыі ў іншую». Згодна з 8-м артыкулам «перавод земляў з аднаго віду ў іншы ажыццяўляецца пры:
У 9-м артыкуле прадугледжвалася, што «фонд пераразьмеркаваньня земляў фармуецца з мэтай плянаваньня землекарыстаньня пераважна зь сельскагаспадарчых земляў, якія ў выпадку зьмяненьня іх мэтавага прызначэньня, характару выкарыстаньня або іншага зьмяненьня могуць выкарыстоўвацца больш эфэктыўна, і ў парадку землеўпарадкаваньня ў кожным раёне раённымі выканаўчымі камітэтамі. Зыходзячы зь мясцовых умоваў фонд пераразьмеркаваньня земляў фармуецца пераважна для мэтаў: 1) стварэньня і разьвіцьця сельскагаспадарчых арганізацыяў, у тым ліку сялянскіх (фэрмэрскіх) гаспадарак; 2) разьвіцьця населеных пунктаў; 3) стварэньня і разьвіцьця прыватных падсобных гаспадарак грамадзянаў, будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блёкавых жылых дамоў, калектыўнага садаводзтва, дачнага будаўніцтва; 4) наданьня юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку, нізкапрадуктыўных сельскагаспадарчых земляў для лесаразьвядзеньня; 5) разьмяшчэньня аб’ектаў прамысловасьці, транспарту, сувязі, энэргетыкі, абароны і іншага прызначэньня». Паводле 10-га артыкула, «зямельныя дзялянкі могуць быць падзельнымі і непадзельнымі. Падзельнай зьяўляецца зямельная дзялянка, якая можа быць падзеленай на часткі, кожная зь якіх пасьля падзелу ўтворыць новую зямельную дзялянку, і гэта не прывядзе да парушэньня горадабудаўнічых рэгламэнтаў, прыродаахоўных патрабаваньняў, супрацьпажарных, санітарных, будаўнічых і іншых нормаў і правілаў». Пры гэтым, «зьліцьцё зямельных дзялянак можа быць праведзена, калі яны зьяўляюцца сумежнымі, маюць аднолькавае мэтавае прызначэньне і пры гэтым не перавышаюцца гранічныя памеры зямельных дзялянак». Згодна з 11-м артыкулам «мяжа зямельнай дзялянкі ўстанаўліваецца (аднаўляецца) на мясцовасьці з замацаваньнем яе паваротных кропак межавымі знакамі (фіксаваная мяжа). Мяжа зямельнай дзялянкі можа таксама ўсталёўваецца паводле плянава-картаграфічных матэрыялаў з дакладнасьцю, якая вызначаецца іх маштабамі, без замацаваньня яе паваротных кропак межавымі знакамі на мясцовасьці (нефіксаваная мяжа). Фіксаваная мяжа зямельнай дзялянкі мае прыярытэт перад нефіксаванай мяжой зямельнай дзялянкі. Аднаўленьне нефіксаванай мяжы зямельнай дзялянкі на мясцовасці не праводзіцца. У выпадку, калі была ўстаноўлена нефіксаваная мяжа зямельнай дзялянкі, на жаданьне зацікаўленай асобы могуць быць выкананыя працы па ўсталяваньні на мясцовасьці фіксаванай мяжы гэтай зямельнай дзялянкі».
Паводле 12-га артыкула, «зямельная дзялянка можа належаць на праве агульнай (долевай або сумеснай) уласнасьці некалькім уласьнікам. Зямельныя дзялянкі могуць знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, недзяржаўных юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь, уласнасьці замежных дзяржаваў, міжнародных арганізацыяў. Зямельныя дзялянкі могуць знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці замежных грамадзянаў, асобаў без грамадзянства, якія зьяўляюцца родзічамі спадчынадаўцы, у выпадку атрыманьня імі ў спадчыну зямельных дзялянак, нададзеных спадчынадаўцу ў прыватную ўласнасьць». Пры гэтым «зямельныя дзялянкі могуць надавацца ў прыватную ўласнасьць грамадзянам Рэспублікі Беларусь для:
Другая глава Кодэксу аб зямлі налічвала 8 артыкулаў (23—30), якія вызначалі: органы дзяжаўнага кіраваньня ў галіне выкарыстаньня і аховы земляў, адпаведную кампэтэнцыю сельскіх, пасялковых, раённых, гарадзкіх і абласных выканаўчых камітэтаў, Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі, Савету міністраў Беларусі і прэзыдэнта Беларусі. Паводле 30-га артыкула, «сельскія і пасялковыя выканаўчыя камітэты ў галіне выкарыстаньня і аховы земляў:
Згодна з 29-м артыкулам Кодэксу «старшыні раённых выканаўчых камітэтаў зацьвярджаюць ва ўстаноўленым парадку акт выбару месца разьмяшчэньня зямельнай дзялянкі для будаўніцтва аб’екту ў межах раёну». «Раённыя выканаўчыя камітэты ў галіне выкарыстаньня і аховы земляў:
У 26- артыкуле прадугледжвалася, што «Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь у галіне выкарыстаньня і аховы земляў:
Трэцяя глава Кодэксу складалася з 3-х артыкулаў (31—33), якія апісвалі: плату за дзяржаўныя дзялянкі, які даюцца ў прыватную ўласнасьць або ўласнасьць міжнародных арганізацыяў і замежных дзяржаваў; кошт прыватных дзялянак пры зьдзелках і плату за арэнду дзяржаўных дзялянак; растэрміноўку аплаты дзялянак, якія даюць у прыватную ўласнасьць, і платы за арэнду; плату за карыстаньне дзялянкамі; выкарыстаньне сродкаў за дзяржаўныя дзялянкі, якія даюць у прыватную ўласнасьць, і за карыстаньне імі. Паводле 31-га артыкула, «дзялянкі выдаюцца зь дзяржаўнай уласнасьці ў прыватную ўласьнасць грамадзянаў і недзяржаўных юрыдычных асобаў Рэспублікі Беларусь паводле іх кадастравага кошту, які дзейнічае на дату падачы імі заявы аб наданьні зямельнай дзялянкі ў прыватную ўласнасьць, зыходзячы з афіцыйнага курсу даляра ЗША да беларускага рубля, усталяванага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дату падачы такой заявы». Пры гэтым «кошт зямельных дзялянак, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці,... пры адчужэньні мясцовым выканаўчым камітэтам... ня можа быць ніжэйшым за кадастравы кошт гэтых зямельных дзялянак, вызначаны.. на дату прыняцьця рашэньня».
Згодна з артыкулам 32-2 пры аплаце набыцьця дзяржаўнай дзялянкі «растэрміноўка можа быць выдадзена на тэрмін, які не перавышае 5 гадоў з дня прыёмкі ў эксплюатацыю ва ўсталяваным парадку закончанага будаўніцтвам аб’екту, чаргі і пускавога комплексу або з дня набыцьця нерухомай маёмасьці, якая знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасьці». Для іншых «абгрунтаванай» задачы аплату могуць растэрмінаваць «ня больш чым на 2 гады». Пры растэрміноўцы дзялянка знаходзіцца ў дзяржаўным закладзе, а за карыстаньне растэрміноўкай выплачваецца адсотак у памеры ўліковай стаўкі Нацыянальнага банку Беларусі. У 32-м артыкуле згадвалася, што «за карыстаньне зямельнымі дзялянкамі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці, пажыцьцёвым успадкаваным валоданні, пастаянным або часовым карыстаньні, выплачваецца зямельны падатак».
Чацьвертая глава Кодэксу аб зямлі налічвала 13 артыкулаў (34—46) пра: падставы наданьня дзяржаўных дзялянак, пералік вольных і інвэстыцыйных дзялянак, памеры дзялянак і іх наданьне зь сельскагаспадарчых земляў; наданьне дзялянак для супольнага садаводзтва і будаўніцтва лецішча, вядзеньня сялянскай гаспадаркі і ўсталёўкі часовых асабістых гаражоў, агародніцтва і касьбы, выпасу жывёлы і рамяства; набыцьцё права на дзялянку ў доўгатэрміновым валоданьні і ўсталяваньне зямельнага сэрвітуту; выкарыстаньне дзялянкі длявышукальнай працы і будаўніцтва лінейнага збудаваньня, добраўпарадкаваньня паселішча і разьмяшчэньня геадэзічнага пункту. Згодна з 34-м артыкулам «дзялянкі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці, надаюцца паводле вынікаў аўкцыёнаў». Паводле артыкула 35-1, «пералікі вольных зямельных дзялянак падтрымліваюцца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі ў актуальным стане, штомесяц абнаўляюцца і разьмяшчаюцца на інфармацыйных стэндах і афіцыйных сайтах гэтых органаў у глябальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, а таксама могуць распаўсюджвацца іншымі даступнымі спосабамі, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі». Пры гэтым, рашэньні «гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў аб уключэньні дзялянак у пералікі для рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў прымаюцца на падставе горадабудаўнічых пашпартоў зямельных дзялянак, якія падрыхтоўваюцца з улікам зацьверджаных ва ўсталяваным парадку генэральных плянаў гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічых праектаў дэталёвага плянаваньня, архітэктурных праектаў забудовы тэрыторыяў гарадоў, схемаў комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі вобласьцяў і схемаў землеўпарадкаваньня раёнаў». Таксама «копія рашэньня (выпіска з рашэньня) аб уключэнні дзялянкі ў пералік для рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў не пазьней за працоўны дзень, наступны за днём прыняцьця такога рашэння, накіроўваецца мясцовым выканаўчым камітэтам у Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў адпаведны абласны выканаўчы камітэт для разьмяшчэньня на афіцыйных сайтах гэтых органаў».
Паводле 36-га артыкула, «памер зямельнай дзялянкі, які даецца ў прыватную ўласнасьць, пажыцьцёвае ўспадкаванае валоданьне, карыстаньне або арэнду для будаўніцтва і абслугоўваньня жылога дома, абслугоўваньня зарэгістраванай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі кватэры ў блёкавым жылым доме, устанаўліваецца: у гарадах — ад 0,05 да 0,15 гектару ўключна; у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадзкога тыпу — ад 0,15 да 0,25 гектару ўключна». Таксама памер дзялянак, якія даюцца грамадзянкам і грамадзянам Беларусі ў вёсках і пасёлках у межах сельсавету «для вядзеньня прыватнай падсобнай гаспадаркі ў прыватную ўласнасьць або пажыцьцёвае ўспадкаванае валоданьне, ня можа перавышаць 1 гектару, а якія даюцца ў арэнду — 4 гектараў з улікам памеру зямельнай дзялянкі, нададзенай на тэрыторыі адпаведнага сельсавету для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома». Дадаткова да дзялянак для падсобнай гаспадаркі «у такіх населеных пунктах у арэнду могуць давацца зямельныя дзялянкі, памер якіх ня можа перавышаць 3 гектараў». Памер дзялянкі на сябра садаводчай суполкі і каапэратыву лецішчаў меў складаць да 0,15 гектара. «Памер зямельнай дзялянкі, якая надаецца грамадзяніну Рэспублікі Беларусь для вядзення сялянскай гаспадаркі на праве пажыцьцёвага ўспадкаванага валоданьня, ня можа перавышаць 100 гектараў сельскагаспадарчых земляў».
Згодна з 39-м артыкулам «дзеяздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія пажадалі стварыць садаводчую суполку, дачны каапэратыў..., падаюць у адпаведны раённы выканаўчы камітэт заявы аб пацьверджаньні магчымасьці разьмяшчэньня садаводчай суполкі, дачнага каапэратыву і меркаваным месцы разьмяшчэньня зямельных дзялянак для калектыўнага садаводзтва, дачнага будаўніцтва з прыкладаньнем адпаведнага пратакола сходу заснавальнікаў, які ўтрымлівае рашэньне аб стварэньні садаводчай суполкі, дачнага каапэратыву». У пастаяннае карыстаньне або арэнду на выбар «для калектыўнага садаводзтва, дачнага будаўніцтва даюцца зямельныя дзялянкі, прыдатныя для іх выкарыстаньня ва ўказаных мэтах, як правіла, з фонду пераразьмеркаваньня земляў і паблізу аўтамабільных дарог і чыгункі». У 40-м артыкуле згадвалася, што «пераважнае права на атрыманьне зямельнай дзялянкі для вядзення сялянскай гаспадаркі пры іншых роўных умовах маюць сялянскія гаспадаркі, якія ствараюцца асобамі, зарэгістраванымі ў сельскім населеным пункце, пасёлку гарадзкога тыпу або іншым населеным пункце, разьмешчаным на тэрыторыі адпаведнага сельсавету, а таксама сябрамі (працаўнікамі) сельскагаспадарчых арганізацыяў, якія рэарганізуюцца або ліквідуюцца». Паводле 41-га артыкула, жыхарам шматкватэрных дамоў у вёсцы, інвалідам і іх апекунам даюцца дзялянкі пад часовыя гаражы на прысядзібнай тэрыторыі. Мясцовы выканкам дае такую дзялянку ў часовае карыстаньне мясцовым жыхарам зь ліку грамадзянаў Беларусі, якія маюць транспартныя сродкі. Згодна з 42-м артыкулам грамадзяне Беларусі, «якія добрасумленна, адкрыта і бесьперапынна валодаюць зямельнай дзялянкай як сваёй уласнай на працягу 15 і больш гадоў, маюць права... набыць гэтую зямельную дзялянку ў прыватную ўласнасьць». Пры гэтым, «добрасумленнасьць, адкрытасьць і бесьперапыннасьць валоданьня зямельнай дзялянкай пацьвярджаюцца зьвесткамі, унесенымі ў зямельна-кадастравую дакумэнтацыю, або будаўнічым пашпартам, пашпартам домаўладаньня і дакумэнтамі аб выплаце зямельнага падатку».
Пятая глава Кодэксу ўлучала 13 артыкулаў (47—59) наконт: выгляду, дзяржаўнага ўліку і неправадзейнасьці зьдзелак зь зямельнымі дзялянкамі і правамі на іх; асаблівасьцяў іпатэкі дзялянак і закладу права іх арэнды, асаблівасьцяў адчужэньня і ўспадкаваньня прыватных дзялянак; асаблівасьцяў адчужэньня дзялянак, атрыманых для паляпшэньня жыльлёвых умоваў; успадкаваньня дзялянак у пажыцьцёвым успадкаваным валоданьні і пераходу правоў на дзялянкі пры пераходзе правоў на разьмешчаныя на іх капітальныя пабудовы; пераходу правоў на дзялянкі пры пераўтварэньні юрыдычнай асобы і захаваньне правоў на дзялянку пры разбурэньні пабудовы ў выніку стыхійнага бедзтва; захаваньня абмежаваньня права на дзялянку пры пераходзе права на яе і захаваньня права на службовы зямельны надзел. Паводле 47-га артыкула, «дзялянкі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці, могуць зьяўляцца прадметам дамоваў куплі-продажу, мены, дарэньня, рэнты, арэнды, іпатэкі і пераходзіць у спадчыну». Згодна з 48-м артыкулам такія дамовы — неправадзейныя, калі дзялянкі «знаходзяцца ў пажыцьцёвым успадкаваным валоданьні, пастаянным або часовым карыстаньні ці арэндзе». Сярод іншага, зьдзелка: 1) здачы арандаванай зямельнай дзялянкі ў субарэнду, 2) перадачы арандатарам сваіх правоў і абавязкаў паводле дамовы арэнды іншай асобе, 3) наданьня права арэнды дзялянкі ў заклад, 4) ўнясеньня права арэнды у якасьці ўкладу ў статутны фонд гаспадарчых суполкі і таварыства — ажыцьцяўляецца пры: а) захаваньні мэтавага прызначэньня дзялянкі, 2) наяўнасці пасьведчаньня права на гэтую дзялянку, 3) згодзе ўласьніка дзялянкі. У 49-м артыкуле згадвалася, што зьдзелкі зь дзялянкамі ажыцьцяўляюцца пісьмова і падлягаюць дзяржаўнаму ўліку.
Паводле 50-га артыкула «дзялянкі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці, могуць зьяўляцца прадметам іпатэкі, а права арэнды зямельных дзялянак — прадметам закладу толькі ў якасьці забеспячэння абавязка паводле крэдытнай дамовы, заключанай з банкам». Пры гэтым, капітальныя пабудовы, у тым ліку незавершаныя закансэрваваныя, а таксама «часовыя пабудовы, узьведзеныя на зямельных дзялянках, якія зьяўляюцца прадметам іпатэкі, прызнаюцца пабудовамі, што знаходзяцца ў іпатэцы або закладзе». Таксама «кошт зямельнай дзялянкі, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці і зьяўляецца прадметам іпатэкі, ня можа быць ніжэйшы за яе кадастравы кошт». Згодна зь 51-м артыкулам уласьнік мае права адчужаць дзялянку грамадзяніну або недзяржаўнай юрыдычнай асобе Беларусі пры ўмове захаваньня яе мэтавага прызначэньня, а мясцоваму выканкаму — на падставе заявы паводле рашэньня такога выканкаму. Пры гэтым, дзялянка можа адчужацца толькі разам з капітальнымі пабудовамі на ёй. У артыкуле 51-1 згадвалася, што адчужэньне дзялянкі асобай, якая атрымала яе, калі мела патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, і ўзьведзеных на ёй жылых дамоў дапускаецца пасьля «сканчэньня 8 гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі такіх дамоў». У 52-м артыкуле прадугледжвалася, што «спадкаемцы зямельных дзялянак, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці грамадзянаў, абавязаныя зьвярнуцца ў адпаведную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі для дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права прыватнай уласнасьці на перададзеную ў спадчыну зямельную дзялянку... не пазьней за 18 месяцаў з часу адкрыцця спадчыны. Гэты тэрмін можа быць падоўжаны судом паводле заявы спадкаемцы, але ня больш чым на 6 месяцаў, калі ў спадкаемцы была ўважлівая прычына, якая перашкаджала яму звярнуцца па дзяржаўную рэгістрацыю пераходу права прыватнай уласнасьці на зямельную дзялянку (хвароба і адсутнасць у Беларусі)». Згодна зь 53-м артыкулам пры пераходзе правоў на капітальныя пабудовы або доляў у праве на гэтыя пабудовы «да іх пакупнікоў пераходзяць правы на зямельныя дзялянкі, на якіх яны разьмешчаныя».
Шостая глава Кодэксу зьмяшчала 9 артыкулаў (60—68) датычна: спыненьня права прыватнай уласнасьці на дзялянкі, дапушчальных выпадкаў прымусовага адабраньня дзялянкі ў замежнай дзяржавы і міжнароднай арганізацыі; спыненьня права пастаяннага карыстаньня і пажыцьцёвага валоданьня дзялянкай, а таксама права часовага карыстаньня і арэнды дзялянкі; спыненьня абмежаваньня права на дзялянку і адабраньня дзялянкі; парадку спыненьня права валоданьня і карыстаньня дзяржаўнай дзялянкай, а таксама яе арэнды; наступстваў невыкананьня ўмоваў адводу дзялянкі. Згодна з 60-м артыкулам права прыватнай уласнасьці на дзялянку спыняецца паводле рашэньня мясцовага выканаўчага камітэту або паводле пастановы суду пры:
Права прыватнай уласнасьці на дзялянку спыняецца таксама пры прымусовым адабраньні паводле пастановы суду пры:
Сёмая глава Кодэксу аб зямлі ўлучала 8 артыкулаў (69—76), якія апісвалі: абавязкі і правы землекарыстальнікаў, абарону іх правоў, вяртаньне самавольна занятай дзялянкі; гарантыі пры адабраньні дзяржавай дзялянкі і пры зьмяненьні межаў тэрытарыяльных адзінак; пакрыцьцё стратаў ад адабраньня і часовага займаньня дзялянкі, зносу нерухомасьці і абмежаваньня правоў на дзялянку; пакрыцьцё стратаў сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасьці. Паводле 69-га артыкула, землекарыстальнікі «маюць права:
Восьмая глава Кодэксу складалася з 6 артыкулаў (77—82), якія акрэсьлівалі: прадметы і ладжаньне, зьмест і парадак землеўпарадкаваньня; правядзеньне землеўпарадкавальных мерапрыемстваў, інвэнтарызацыю земляў і землеўпарадкавальную дакумэнтацыю. Паводле 77-га артыкула, «аб’ектамі землеўпарадкаваньня зьяўляюцца землі Рэспублікі Беларусь, зямельныя контуры, а таксама зямельныя дзялянкі». Згодна з 82-м артыкулам «да землеўпарадкавальнай дакумэнтацыі адносяцца:
Дзявятая глава Кодэксу аб зямлі налічвала 6 артыкулаў (83—88), якія вызначалі: маніторынг земляў, зьмест і вядзеньне, зьвесткі і унясеньне выпраўленьняў у дакумэнты дзяржаўнага зямельнага кадастру; зямельна-кадастравую дакумэнтацыю і кадастравую ацэнку земляў ды дзялянак. Згодна з 84-м артыкулам «дзяржаўны зямельны кадастр складаецца з: 1) адзінага рэестру адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь; 2) адзінага дзяржаўнага рэгістру нерухомай маёмасьці, правоў на яе і зьдзелак з ёй; 3) рэестру цэнаў на зямельныя дзялянкі; 4) рэгістру кошту земляў і зямельных дзялянак; 5) рэестру зямельных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь». Вядзеньне дзяржаўнага зямельнага кадастру ажыцьцяўляецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасьці (ДКМ) Беларусі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Таксама ДКМ Беларусі ўсталёўвае зьмест, парадак вядзеньня і захоўваньня зямельна-кадастравай дакумэнтацыі. Паводле 85-га артыкула, «да зямельна-кадастравай дакумэнтацыі адносяцца: а) рэгістрацыйныя кнігі; б) рэгістрацыйныя справы; в) кадастравыя мапы; г) журналы рэгістрацыі заяваў; д) базы зьвестак рэгістраў (рэестраў) дзяржаўнага зямельнага кадастру; е) каталёгі геадэзічных каардынатаў паваротных кропак межаў зямельных дзялянак; ё) ведамасныя справаздачы аб наяўнасьці і разьмеркаваньні земляў; ж) аналітычныя агляды». У 88-м артыкуле згадвалася, што «кадастравая ацэнка земляў праводзіцца не радзей чым праз 4 гады. Кадастравая ацэнка сельскагаспадарчых земляў праводзіцца не радзей чым празь 10 гадоў. Яе вынікі падтрымліваюцца ў актуальным стане шляхам штогадовага карэктаваньня з улікам існага стану земляў і іншых умоваў. Вынікі кадастравай ацэнкі земляў зацьвярджаюцца Менскім гарадзкім, гарадзкім (горада абласнога, раённага падпарадкаваньня), раённым выканаўчым камітэтам у адпаведнасьці з яго кампэтэнцыяй па адабраньні і наданьні зямельных дзялянак. Вынікі кадастравай ацэнкі сельскагаспадарчых земляў зацьвярджаюцца Дзяржаўным камітэтам па маёмасьці Рэспублікі Беларусь».
Дзясятая глава Кодэксу зьмяшчала 3 артыкулы (89—91) пра: ахову земляў і дзяржаўны кантроль за выкарыстаньнем земляў. Паводле 89-га артыкула, «землекарыстальнікі маюць ажыцьцяўляць у межах нададзеных ім зямельных дзялянак наступныя мерапрыемствы па ахове земляў:
11-я глава Кодэксу ўлучала 5 артыкулаў (92—96), якія вызначалі: дзяржаўныя органы вырашэньня зямельных спрэчак, парадак разгляду спрэчак мясцовымі выканаўчымі камітэтамі; правы бакоў спрэчкі і выкананьне рашэньня па зямельнай спрэчцы; а таксама адказнасьць за парушэньне заканадаўства аб ахове і выкарыстаньні земляў. Паводле 92-га артыкула, «зямельныя спрэчкі, зьвязаныя з правам прыватнай уласнасьці на зямельныя дзялянкі, з успадкаваннем зямельных дзялянак, спрэчкі паміж удзельнікамі сумеснага домаўладаньня, асобамі, якія маюць капітальныя пабудовы ў агульнай уласнасьці, і спрэчкі, зьвязаныя з пакрыцьцём стратаў, вырашаюцца ў судовым парадку». У 93-м артыкуле згадвалася, што выканкамам «зямельная спрэчка павінна быць разгледжана не пазьней за 1 месяц з дня паступленьня заявы». Згодна зь 94-м артыкулам кожны з бакоў спрэчкі мае права абскарджваць яе вырашэньне выканкамам «у вышэйстаячы выканаўчы камітэт або ў суд на працягу 1 месяца з дня атрымання копіі рашэньня па зямельнай спрэчцы».
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.