Абменны Курс

Абме́нны курс (валютны курс) — цана грашовай адзінкі адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках іншай краіны або міжнароднай валютнай адзінцы (эўра і спэцыяльныя правы запазычваньня).

Служыць каэфіцыентам пераліку адной валюты ў другую пры абмене імі. Патрэбны для ўзаемнага абмену валютамі пры гандлі таварамі, паслугамі і руху капіталу. Выкарыстоўваецца для параўнаньня цэнаў на краёвым і міжнародным рынках, паказьнікаў разьвіцьця краінаў і пераацэнкі рахункаў у замежнай валюце. Галоўныя і найбольшыя банкі краінаў праводзяць расцэнку для яго афіцыйнага ўсталяваньня. Пры прамой расцэнцы замежную грашовую адзінку выражаюць у пэўнай колькасьці айчыннай грашовай адзінкі. У Брытаніі існуе адваротная расцэнка, пры якой фунт стэрлінгаў выражаецца ў пэўнай колькасьці замежнай грашовай адзінкі. Для ўстойлівасьці абменнага курсу дзяржава можа прадпрымаць валютную інтэрвэнцыю.

Віды

  • Зьменлівы. Вагаецца пад уплывам попыту і прапановы звыш 1%. Дзейнічае ў большасьці краінаў сьвету.
  • Плавальны. Увязвае зьмяненьне з вартасьцю валюты іншай краіны і валютнага кошыка. Ад 1973 году ўведзены між дзяржавамі-ўдзельніцамі Міжнароднага валютнага фонду пасьля скасаваньня залатой вартасьці даляра ЗША. Галоўныя банкі краінаў Эўрапейскай валютнай сыстэмы ўзгадняюць адносныя ваганьні. Падвіды: вольны і кіраваны (праз валютную інтэрвэнцыю дзяржавы).
  • Фіксаваны. Афіцыйна ўсталёўвае суадносіны нацыянальнай валюты на падставе валютнага парытэту адносна даляра ЗША з ваганьнем да 1% вартасьці. Да 1973 году дзейнічаў між дзяржавамі-ўдзельніцамі МВФ.

Беларусь

20 жніўня 2001 году Нацыянальны банк Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 208 «Аб парадку ўстанаўленьня афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненьні да замежных валютаў». У выніку яго сталі вызначаць у выглядзе сярэднеўзважанага пры гандлі на «Беларускай валютна-фондавай біржы» («БВФБ») па даляры ЗША, эўра і расейскім рублі. Ад 1 чэрвеня 2015 году гэтымі 3-ма валютамі на «БВФБ» сталі гандляваць шляхам безупыннага падвойнага аўкцыёну. У выніку банкі сталі падаваць заяўкі на куплю і продаж валюты цягам усяго гандлёвага дня. Задавольваць заяўкі пачалі па ходзе іх падачы пры супадзеньні заяўленых курсаў. Па кожнай валюце на біржы сталі заключаць мноства дамоваў па розных курсах. Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае ўтвораны па выніках біржавога гандлю сярэднеўзважаны курс па 3-х валютах ў якасьці афіцыйнага курсу на наступны дзень. Курсы іншых валютаў разьлічваюцца паводле зьвестак галоўных банкаў дзяржаваў, а таксама ангельскага агенцтва «Ройтэрз» (Лёндан) і амэрыканскага «Блумбэрг» (Нью-Ёрк). Вызначаная расцэнка валюты набывае моц на наступны дзень і працягвае дзейнічаць да абнародаваньня наступнай расцэнкі. Нацбанк Беларусі трымаецца плавальнага курсу беларускага рубля, які вызначаецца суадносінамі попыту на замежную валюту і яе прапановы на ўнутраным валютным рынку. Гнуткі абменны курс прызначаецца для паніжэньня ўплыву пры зьнешнім шоку на замежных рынках. Валютная інтэрвэнцыя дапускаецца пры рэзкім ваганьні курсу ў ходзе гандлю на «БВФБ», у тым ліку праз набыцьцё замежнай валюты для папаўненьня валютных запасаў пры ўстойлівым перавышэньні яе прапановы над попытам на ўнутраным валютным рынку. 2 студзеня 2009 г. Нацбанк Беларусі перайшоў да прывязкі курса беларускага рубля да кошыка замежных валют, у склад якога роўнымі далямі ўлучылі амэрыканскі даляр, расейскі рубель і эўра. На 2020 год вага валютаў у кошыку складала 50% для расейскага рубля, 30% для даляра ЗША і 20% для эўра. Нацыянальны банк Беларусі штодзённа ўсталёўваў афіцыйны курс беларускага рубля да спэцыяльных правах запазычваньня ў Міжнародным валютным фондзе (Вашынгтон, ЗША) і да 25 замежных валютаў:

Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля за год
Год Даляр ЗША Эўра* Расейскі рубель Украінская грыўна**
2019 Абменны Курс 2,0887 Абменны Курс 2,3342 Абменны Курс 0,032303 Абменны Курс 0,075205
2018 Абменны Курс 2,0402 Абменны Курс 2,4008 Абменны Курс 0,032417 Абменны Курс 0,071555
2017 Абменны Курс 1,9333 Абменны Курс 2,1833 Абменны Курс 0,033126 Абменны Курс 0,0694
2016*** Абменны Курс 1,9998 Абменны Курс 2,201 Абменны Курс 0,029845 Абменны Курс 0,074966
2015 Абменны Курс 16 253,61 Абменны Курс 17 827,81 Абменны Курс 262,37 Абменны Курс 679,1
2014 Абменны Курс 10 260,18 Абменны Курс 13 220,30 Абменны Курс 266,28 Абменны Курс 819,77
2013 Абменны Курс 8 971,06 Абменны Курс 11 833,72 Абменны Курс 278,4 Абменны Курс 1 094,33
2012 Абменны Курс 8 369,71 Абменны Курс 10 777,94 Абменны Курс 267,92 Абменны Курс 1 024,06
2011 Абменны Курс 5 605,84 Абменны Курс 8 050,5 Абменны Курс 177,31 Абменны Курс 573,1
2010 Абменны Курс 2 993,74 Абменны Курс 4 006,64 Абменны Курс 98,27 Абменны Курс 373,81
2009 Абменны Курс 2 803,27 Абменны Курс 3 983,41 Абменны Курс 89,48 Абменны Курс 338,71
2008 Абменны Курс 2 149,42 Абменны Курс 3 045,88 Абменны Курс 86,5 Абменны Курс 409,58
2007 Абменны Курс 2 148,89 Абменны Курс 2 958,91 Абменны Курс 83,68 Абменны Курс 421,73
2006 Абменны Курс 2 146,28 Абменны Курс 2 714,88 Абменны Курс 79,15 Абменны Курс 418,81
2005 Абменны Курс 2 155,13 Абменны Курс 2 684,29 Абменны Курс 76,12 Абменны Курс 417,3
2004 Абменны Курс 2 163,73 Абменны Курс 2 698,27 Абменны Курс 75,06 Абменны Курс 394,69
2003 Абменны Курс 2 074,9 Абменны Курс 2 352,59 Абменны Курс 67,61 Абменны Курс 377,99
2002 Абменны Курс 1 803,89 1 704,29 Абменны Курс 326,17
2001 Абменны Курс 1 419,82 Абменны Курс 633,88 Абменны Курс 48,31 Абменны Курс 276,42
2000**** Абменны Курс 799,77 Абменны Курс 437,11 Абменны Курс 31,69 Абменны Курс 176,18
1999 Абменны Курс 276 661 Абменны Курс 155 628 Абменны Курс 11 682 Абменны Курс 71 307
1998 Абменны Курс 43 596 Абменны Курс 24 751 Абменны Курс 6 657 Абменны Курс 35 010
1997 Абменны Курс 24 995 Абменны Курс 15 377 Абменны Курс 4,64 18 954,61
1996 Абменны Курс 13 608 Абменны Курс 9 106 Абменны Курс 2,53
1995 Абменны Курс 11 525 Абменны Курс 8 059 Абменны Курс 2,51 0,067
1994 4 652 2 606 1,49
*Нямецкая марка (1994—2001)
**Карбаванец (1995)
***Дэнамінацыя 1 ліпеня 2016 году ў 10 000 разоў.
****Дэнамінацыя 1 студзеня 2000 году ў 1000 разоў

На 2020 год Нацбанк Беларусі штомесяц ўсталёўваў курс беларускага рубля ў адносінах да 52 замежных валютаў:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Абменны Курс ВідыАбменны Курс БеларусьАбменны Курс КрыніцыАбменны Курс Вонкавыя спасылкіАбменны КурсВалютаЦанаЭўра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дэйвід КэмэранВытворная функцыіМікола МятліцкіДрамаСтыў ДжобсГімн БеларусіМалыя ЛядыДРЭСПаўлюк ТрусВугорская рэвалюцыя 1956 году8 сакавікаБэрлінскі мурШырмерТрыялетЯн СерадаБеларуская школа ў Латвіі (1926)ЯкунСтыхійнае бедзтваФранцыяТратылавы эквівалентВольная Беларусь (газэта)ТбілісіКунілінгусСьцяг БеларусіКавалёўГаштольд (імя)Палітычны вязеньГарнастайЕва ВежнавецПерабудоваПершая сусьветная вайна88 да н. э.Вятрак (млын)МэдыяВікіПрастытуцыя ў БеларусіFacebook.neАрыштТрогірПіт ПаўлаўВайшнорыяСтараславянская моваФілязофіяСьвятаДахЛоскСалідарнасьць (прафсаюз)Аман (горад)КалдуныДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьARM (працэсар)СтаралітваПастава 69ПрыметнікКабінэт міністраў УкраіныІнтэлектуальная ўласнасьцьФранцішак АляхновічІнфармацыяПадвойнае пранікненьнеВэб-дызайнКадзінскі сельсаветУкраінаПрыродазнаўчыя навукіСамалійска-этыёпская вайнаІндустрыяльная рэвалюцыяБухарэстБеларуская сацыялістычная грамадаМацярдушка🡆 More