Бюджэт Рэспублікі Беларусь

Бюджэ́т Рэспу́блікі Белару́сь— намер здабыцьця й выкарыстаньня грошай для ажыцьцяўленьня задачаў ды прызначэньня беларускай дзяржавы.

бюджэт Рэспублікі Беларусь
дзяржаўны бюджэт, закон
Падкляса адбюджэт, юрыдычны дакумэнт Рэдагаваць
Частка адзакон Рэдагаваць
Дата заснаваньня / стварэньня15 студзеня 1992 Рэдагаваць
КраінаБеларусь Рэдагаваць
Выканаўчы органМіністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць
Належыць да юрысдыкцыіБеларусь Рэдагаваць
Прыняты заканадаўцамПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць
Асноўны рэгулюючы тэкстБюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць

Даходы

Даходы дзяржавы складаюцца з:

  1. падаткаў на прыбытак, лятарэі, электронныя гульні, дададзеную вартасьць, продаж, адкіды й набыцьцё нерухомай уласнасьці;
  2. мытаў на тавары, патэнты й грашовыя пераводы, за праезд замежных самаходаў й выдачу пасьведчаньняў;
  3. пеняў за пратэрмінаваньне выплаты падаткаў;
  4. ліхвярскіх адсоткаў за адтэрмінаваньне падаткаў;
  5. страхавых складак;
  6. прыбытку ад укладаў ды ўласных прадпрыемстваў, продажу прадпрыемстваў, зямлі, тавараў ды каштоўных папераў, дазволаў на будаўніцтва аўтазаправак ды карыстаньне радыёчастотамі, ручальніцтваў па пазыках, вызначэньня пробаў каштоўных мэталаў ды збораў за праезд па дарогах;
  7. спагнаньняў за шкоду ўрадавай уласнасьці, якасьці земляў ды лесу;
  8. бязвыплатных паступленьняў ад іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў.

Выдаткі

Выдаткоўваньне ажыцьцяўляецца на:

  1. дзейнасьць урадавых установаў;
  2. выплаты насельніцтву;
  3. падтрымку ўстановаў і фізычных асобаў;
  4. выплаты за мяжу;
  5. міжурадавыя пераводы;
  6. павелічэньне сродкаў і запасаў;
  7. пазыкі;
  8. выплату даўгоў.

Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычаньняў ды продажу ўласнасьці.

Складаньне ды ўхваленьне

Не пазьней як за 10 месяцаў да новага году ўрад ухваляе парадак складаньня бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасьля ўхваленьня складзенага бюджэту ўрадам прэзыдэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парлямэнта не пазьней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленьне бюджэту мае ажыцьцяўляцца не пазьней як 1 сьнежня.

Выкананьне й нагляд

Паводле Бюджэтнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, урад забясьпечвае выкананьне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыцьцяўленьня ды справаздачнасьці аб яго выкананьні. Паўнамоцтвамі ажыцьцяўляць нагляд за выкананьнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў ды Дзяржаўны мытны камітэт.

Мінуўшчына

На кастрычнік 2013 году, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных установаў, якія складалі 27,5% працаўнікоў.

У бюджэце 2019 году падаткі склалі 77% даходаў. На 9 сьнежня 2020 году налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных установаў Беларусі.

27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што за 2022 год даход кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 36,5 млрд рублёў. З гэтай сумы 62% (22,6 млрд рублёў) склалі бюджэты мясцовага самакіраваньня, а рэшту (13,97 млрд рублёў) — рэспубліканскі бюджэт. Пры гэтым падатак на дададзеную вартасьць забясьпечыў 27,4% (звыш 10 млрд руб.) паступленьняў, падаходны падатак — 25,4% (9,28 млрд руб.), а падатак на прыбытак — 15,1% (5,5 млрд руб.). Плацяжы юрыдычных асобаў склалі 94,1% (звыш 34,38 млрд руб.) паступленьняў, у тым ліку ад прыватных прадпрыемстваў — 55,5% (20,28 млрд), зь іх ад малых і сярэдніх — 36,1% (13,18 млрд). Дзяржаўныя прадпрыемствы забясьпечылі 38,6% (14 млрд руб.) паступленьняў. фізычныя асобы, лік якіх сярод падаткаплатнікаў вырас за 2022 год на 1,5 млн чалавек (+40%) да 5,3 млн, самастойна пералічылі 3,1% (звыш 1,1 млрд руб.) ад агульнай сумы даходаў бюджэту. Індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) на агульнаўсталяваным парадку падаткаабкладаньня павялічылі выплаты ў 2,8 разы да 536 млн рублёў. Сярод звыш 337 000 дзейнікаў гаспадараньня электронную выплату падаткаў ажыцьцяўлялі 84,5%, зь іх 88,3% юрыдычных асобаў і 82,6% ІП.

Бюджэты Рэспублікі Беларусь
Год Даходы, млрд рублёў (млн $) Выдаткі, млрд руб. (млн $) Ухвалены Апошняя папраўка Нястача, млрд руб. (млн. $)
1992 166 (18% СУП) 191 (20,7% СУП) 15 студзеня 1992 22 кастрычніка 1992 25 (2,7% ад СУП)
1993 774 (7,9% СУП) 894 (9,1% ад СУП) 26 студзеня 1993 120 (1,2% СУП)
1994 8 830 (1 898; 49,6% СУП) 11 311 (2 431; 63,5% ад СУП) 22 сьнежня 1993 2 481 (533; 13,9% СУП)
1995 13 069 (1 134; 10,8% СУП) 15 740 (1 366; 13% СУП) 17 студзеня 1995 2 671 (232; 2,2% СУП)
1996 36 963 (2 716; 19,2% СУП) 42 441 (3 119; 22,1% СУП) 19 красавіка 1996 17 лютага 1997 5 478 (403; 2,9% СУП)
1997 36 601,517 (1 464; 10% СУП) 44 053,2478 (1 762; 12% СУП) 21 лютага 1997 10 чэрвеня 1998 7 451,7308 (298; 2% СУП)
1998 98 481 (2 259; 14% СУП) 115 152 (2 641; 16,4% СУП) 29 сьнежня 1997 30 чэрвеня 1998 16 671 (382; 2,4% СУП)
1999 414 824 (1 499; 13,7% СУП) 448 352 (1 620; 14,8% СУП) 24 лютага 1999 29 сьнежня 1999 33 528 (121; 1,1% СУП)
2000 1 493 (1 867; 16,3% СУП) 1 611 (2 015; 17,6% СУП) 31 студзеня 2000 22 лістапада 2000 118 (148; 1,3% СУП)
2001 3 223 (2 270; 18,8% СУП) 3 471 (2 445; 20,2% СУП) 11 лістапада 2000 17 сьнежня 2001 248 (175; 1,4% СУП)
2002 3 893 (2 158; 14,9% СУП) 4 238 (2 349; 16,2% СУП) 29 сьнежня 2001 30 сьнежня 2002 345 (191; 1,3% СУП)
2003 6 105 (2 942; 16,6% СУП) 6 599 (3 180; 18% СУП) 28 сьнежня 2002 30 сьнежня 2003 494 (238; 1,4% СУП)
2004 13 223 (6 111; 26,4% СУП) 13 913 (6 430; 27,8% СУП) 29 сьнежня 2003 31 сьнежня 2004 690 (319; 1,4% СУП)
2005 18 256 (8 471; 28,1% СУП) 19 166 (8 893; 29,5% СУП) 18 лістапада 2004 21 лютага 2006 910 (422; 1,4% ад СУП)
2006 25 508 (11 885; 32,2% СУП) 26 638 (12 411; 33,6% СУП) 31 сьнежня 2005 22 сьнежня 2006 1 130 (526; 1,4% СУП)
2007 30 611 (14 245; 31,5% СУП) 32 011 (14 896; 32,9% СУП) 29 сьнежня 2006 28 сьнежня 2007 1 400 (651; 1,4% СУП)
2008 38 152 (17 750; 29,4% СУП) 40 342 (18 769; 31,1% СУП) 26 сьнежня 2007 11 сьнежня 2008 2 190 (1 019; 1,7% СУП)
2009 54 899 (19 584; 39,9% СУП) 57 699 (20 583; 41,9% СУП) 13 лістапада 2008 31 сьнежня 2009 2 800 (999; 2% СУП)
2010 35 522 (11 865; 21,8% СУП) 38 222 (12 767; 23,5% СУП) 29 сьнежня 2009 27 сьнежня 2010 2 700 (902; 1,7% СУП)
2011 33 611 (5 996; 11,3% СУП) 39 611 (7 066; 13,3% СУП) 15 кастрычніка 2010 29 сьнежня 2011 6 000 (1 070; 2% СУП)
2012 92 772 (11 084; 17,6% СУП) 92 772 (11 084; 17,6% СУП) 30 сьнежня 2011 29 сьнежня 2012 0 (0; 0% СУП)
2013 121 720 (13 568; 18,8% СУП) 121 720 (13 568; 18,8% СУП) 26 кастрычніка 2012 28 сьнежня 2013 0 (0; 0% СУП)
2014 128 594 (12 533; 16,5% СУП) 128 594 (12 533; 16,5% СУП) 31 сьнежня 2013 0 (0; 0% СУП)
2015 167 212 (10 287; 18,6% СУП) 152 141 (9 360; 16,9% СУП) 30 сьнежня 2014 24 верасьня 2015 +15 071* (+927; +1,7% СУП)
2016 17,763** (8 882; 18,7% СУП) 16,75 (8 376; 17,6% СУП) 30 сьнежня 2015 +1,012* (+506; +1,1% СУП)
2017 19,771 (10 226; 18,7% СУП) 17,001 (8 793; 16,1% СУП) 18 кастрычніка 2016 +2,771 (+1 433; +2,6% СУП)
2018 24,389 (11 954; 19,9% ад СУП) 19,728 (9 669; 16,1% ад СУП) 31 сьнежня 2017 +4,661 (+2 284; +3,8% СУП)
2019 24,274 (11 621; 18,4% СУП) 21,146 (10 124; 16% СУП) 30 сьнежня 2018 +3,127 (+1 497; +2,4% СУП)
2020 23,678 (9 622; 15,8% СУП) 25,89 (10 521; 17,3% СУП) 16 сьнежня 2019 2,212 (899; 1,5% СУП)
2021 27,893 (10 988; 15,7% СУП) 28,927 (11 395; 16,3% СУП) 29 сьнежня 2020 1,034 (407; 0,6% СУП)
2022 28,624 (10 833; 14,9% СУП) 32,625 (12 347; 17% СУП) 31 сьнежня 2021 4,001 (1 514; 2,1% СУП)
*+ гэта лішак.
**Пасьля дэнамінацыі 2016 году 1:10 000.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бюджэт Рэспублікі Беларусь ДаходыБюджэт Рэспублікі Беларусь ВыдаткіБюджэт Рэспублікі Беларусь Складаньне ды ўхваленьнеБюджэт Рэспублікі Беларусь Выкананьне й наглядБюджэт Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаБюджэт Рэспублікі Беларусь КрыніцыБюджэт Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіБюджэт Рэспублікі БеларусьБеларусьГрошы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кацярына СныцінаЛацінская мова195044Вуглярод.cc.ieСмольгаў.fk2000Русіфікацыя Беларусі.mtАўстралійскія Альпы19761326.vi.cy.ro.isФранцішак Скарына.dj19251844.sc.lb4620091938.tdРасейская моваМадрыдБогЛацінка.mo1385Арабская мова.ph.bbГрэцкая мова.tzЛязьбійская парнаграфіяАрхангельскГрузіяЧаркесыІльняны алейРасеяГарбатаРасейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьціАральны сэксULISЕсьманКлуж-НапокаШлях з варагаў у грэкі16Аснова словаКазіноБеларуская энцыкляпэдыяАпавядальны сказВойцех МанівідПагоня (песьня)Сьцяг РасеіЛіцьвінстваПолацакЛаўрэнці Зізані.mmБеларускі клясычны правапісБірутаКрумкачГерб СССР.pfРэформа беларускага правапісу 1933 годуСлаваччынаВіцебск🡆 More