Аснова — нязьменная частка слова.
Каб вызначыць аснову, трэба аддзяліць канчатак. Напрыклад, у слове бяроза аснова бяроз-, у слове зялёная — зялён-, у слове шуміць — шум-.
Нязьменныя словы ня маюць канчаткаў і складаюцца толькі з асновы: уздоўж, улетку, хутка.
Асновы ў словах бываюць:
Слова з вытворнай асновай звычайна суадносіцца са словам зь невытворнаю асноваю й зьяўляецца аднакаранёвым (роднасным) зь ім: вішн-ёв-ы — вішн-я, настоль-н-ы — стол, сінь-к-а — сін-і, уз-гор-ак — гар-а.
Сустракаюцца выпадкі, калі суадносныя граматычныя формы маюць розныя асновы (я – мяне, мне, мною). Такія асновы называюцца суплетыўнымі. Суплетывізм – адзін са сродкаў утварэньня пэўных формаў слова, напрыклад склону (мы – нас), ліку (чалавек – людзі), ступені параўнаньня (добры – лепшы), трываньня (класьціся – легчы, браць – узяць). Суплетывізм асноў характэрны для назоўнікаў, займеньнікаў, прыслоўяў, дзеясловаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аснова слова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.