Міністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства фіна́нсаў Рэспу́блікі Белару́сь (Мінфін Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць дзяржаўным скарбам.

Міністар фінансаў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам, а намесьнікі міністра — Радаю міністраў па ўзгадненьні з прэзыдэнтам.

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінфін РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 7
Міністар Юры Селівёрстаў
Першы намесьнік Зьміцер Кійко
Намесьнікі Уладзіслаў Татарыновіч, Вольга Тарасевіч, Алена Печань
Зьвязаныя кампаніі «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант»
Бюджэт 278 млрд рублёў (2009 год; 99,2 млн $)
Сайт minfin.gov.by

Будова

  • Цэнтральны апарат — 9 галоўных управаў, 2 дэпартамэнты, 9 управаў, па адной інспэкцыі, скарбніцы ды групе, а таксама адзін аддзел;
  • 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску;
  • Прадпрыемствы «Белдзяржстрах», «Беларуская нацыянальная перастрахавальная арганізацыя», «Белэксімгарант», «Гомельскі Крышталь», «Інфармацыйна-вылічальны цэнтар Мінфіну РБ», «Папяровая фабрыка дзяржаўных знакаў» (Барысаў), «Крыптатэх», «Менская фабрыка друку», «Белбланкавыд», «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»;
  • Навучальныя ўстановы — Менскі фінансава-эканамічны каледж, Цэнтар падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК) Мінфіну.

Задачы

  • парадкаваньне, кіраваньне ды ўзгадненьне фінансавай дзейнасьці ведамстваў ураду;
  • выкарыстаньне скарбу для павышэньня выніковасьці вытворчасьці ды дзяржаўных прыбыткаў;
  • распрацоўка прапановаў аб пазычаньні;
  • павышэньне выніковасьці падаткаабкладаньня ды выкананьня дзяржаўнага каштарысу;
  • прыцягненьне, выкарыстаньне й пагашэньне вонкавых дзяржаўных пазыкаў;
  • нагляд за захаваньнем зацікаўленасьцяў дзяржаўнага скарбу;
  • парадкаваньне гандлю каштоўнымі мэталамі й камянямі ды стварэньне іх запасу;
  • парадкаваньне распрацоўкі й вытворчасьці бясьпечных папераў;
  • нагляд за страхаваньнем;
  • ліцэнзаваньне й нагляд за выкананьнем выдадзеных дазволаў;
  • парадкаваньне рахункаводзтва й справаздачнасьці;
  • парадкаваньне й нагляд за выкананьнем заканадаўства аб аўдыце;
  • нагляд за выпускам, абаротам ды пагашэньнем каштоўных папераў.

Паўнамоцтвы

  • атрыманьне на свой запыт ад установаў зьвестак аб выкарыстаньні дзяржаўных сродкаў, а таксама рахункаводчыя справаздачы аб выкананьні абавязкаў перад дзяржаваю;
  • атрыманьне на свой запыт ад выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску зводы мясцовых каштарысаў ды справаздачы аб іх выкананьні;
  • прыпыненьне выдаткоўваньня дзяржаўных сродкаў атрымальнікам, якія не падаюць ва ўстаноўленыя тэрміны справаздачы аб іх выкарыстаньні, выкарыстоўваюць іх не па прызначэньні або атрымалі іх незаконна;
  • выдача пазыкаў паводле дзяржаўнага каштарысу ды ўкладаньне вольных сродкаў у каштоўныя паперы ды гаспадарчую дзейнасьць;
  • выдача на запыт выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску пазыкаў на выкананьне мясцовых каштарысаў, абумоўленых іх пагашэньнем да канца справаздачнага году;
  • пакрыцьцё стратаў зводных каштарысаў вобласьцяў ды Менску пры зьмяншэньні прыбыткаў або павелічэньні выдаткаў мясцовых каштарысаў;
  • спагнаньне са зводных каштарысаў вобласьцяў ды Менску сродкаў у дзяржаўны каштарыс пры ўхваленьні Радамі дэпутатаў пастановаў, што зьмяншаюць прыбыткі або павялічваюць выдаткі дзяржаўнага каштарысу;
  • спагнаньне незаконна атрыманых або не па прызначэньні скарыстаных сродкаў каштарысу, а таксама запазычанасьцяў ды адсоткаў па каштарысных пазыках;
  • выдаткоўваньне сродкаў да ўхваленьня закона аб рэспубліканскім каштарысе на бягучы год у памеры 1/12 ад мінулагодніх выдаткаў;
  • выпатрабаваньне дадзеных аб прыбытках ды выдатках дзяржаўных пазабюджэтных сродкаў ды сродкаў ад прыбытковай дзейнасьці бюджэтных установаў;
  • выдача банкам загадаў аб прыпыненьні разьлікаў рахункаў распарадчыкаў дзяржаўных сродкаў пры парушэньні імі заканадаўства;
  • праверка выкарыстаньня дзяржаўных сродкаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь БудоваМіністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь Глядзіце таксамаМіністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Фінансаў Рэспублікі БеларусьПрэзыдэнт БеларусіСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСкарб

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РахункаводБлакітная сойка1989ДыназаўрТэўтонскі ордэнВіктар МарціновічГерб БеларусіДзьмухавецЭстонія1896Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіВасіль ЖуковічКірыліцаСамасей120-я зэнітна-ракетная брыгадаПарнаграфія для жанчынБеларусьАндрэй Павук (актывіст)Падзелы Рэчы ПаспалітайВасіль ЦяпінскіПагоня (песьня)ІталіяГомельская вобласьцьМольДругая сусьветная вайнаЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПаўднёвая АсэтыяБісэксуальная парнаграфіяКараман (імя)Трыбуна працыКонрадМарат МаркаўНізкі РынакУрадГаштольд (імя)Анальны сэксАнатоль СысБізнэсСурвэткаАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаКлёд МанэТадэвуш КасьцюшкаАндрэй ДынькоМікола ПапекаКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)ВікісховішчаПрацоўная дамоваГарнастайПАлесь ЗайкаHTMLАўгуст МоцныБінейкаМарат КазейЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)СіяньВагінальны сэксІван ХавалкаПаўстаньне 1863—1864 гадоўІдышБалалайкаLovemicКнураПадляшшаВойска Рымскай імпэрыіМедзьГінкга двухлопасьцевыАс (імя)Арцём Арашонак🡆 More