Арганічныя Кіслоты

Арганічныя кіслоты — арганічныя рэчывы, якія праяўляюць кіслотныя ўласцівасці.

Хімічныя асаблівасці

Да іх ставяцца карбонавыя кіслоты, якія змяшчаюць карбаксільную групу  (руск.) -COOH, сульфонавыя кіслоты, якія змяшчаюць сульфагрупу  (руск.) -SO3H і некаторыя іншыя.

Іншыя групы таксама могуць вызначаць кіслотныя ўласцівасці, звычайна слабейшыя, напрыклад -OH, -SH, энольныя  (руск.) і фенольныя  (руск.) групы. У біялагічных сістэмах арганічныя кіслоты, якія змяшчаюць толькі гэтыя групы, як правіла кіслотамі не лічацца.

Паказчык кіслотнасці раслінных сокаў у межах 3,95-5,5.

Арганічныя кіслоты — шматасноўныя оксікіслоты, якія змяшчаюцца ў клеткавым соку раслін у вольным стане і ў выглядзе соляў або эфіраў. У пладах пераважаюць свабодныя арганічныя кіслоты, а ў іншых органах раслін — звязаныя формы. Выяўленыя яблычная, лімонная, шчаўевая, вінная, саліцылавая, хінная, бензойная, валерыянавая, бурштынавая, кававая, воцатная і іншыя кіслоты.

Утрыманне ў прыродзе

Арганічныя кіслоты сумесна з цукрамі, пекцінавымі і дубільнымі рэчывамі абумоўліваюць смак пладоў і ягад.

Шмат арганічных кіслот знаходзіцца ў пладова-ягадных раслінах: вінаградзе, айве, грушы, агрэсце, журавінах, ажыне, алычы, вішні, цёрне, маліне, абрыкосах, яблыках, чорных парэчках, брусніцах, шэрагу цытрусавых. Дамінуюць у большасці пладовых раслін яблычная, лімонная, вінная, саліцылавая і шчаўевая кіслоты. Брусніцы і журавіны багатыя бензойнай кіслатой.

Таксама вядомымі арганічнымі кіслотамі з'яўляюцца воцатная, мурашыная і малочная.

Значэнне

Арганічныя кіслоты валодаюць шырокім спектрам фармакалагічных уласцівасцяў і біялагічнага дзеяння на арганізм чалавека. Яны ўдзельнічаюць у абмене рэчываў — з’яўляюцца сувязным звяном паміж абменам вугляводаў, бялкоў і тлушчаў, падтрымліваюць кіслотна-шчолачную раўнавагу, актывізуюць сакраторную дзейнасць слінных залоз, павялічваюць аддзяленне жоўці, страўнікавага і панкрэатычнага сокаў, аказваюць антысептычнае дзеянне.

Падобныя кіслоты ўзбуджаюць апетыт, стымулююць перыстальтыку кішок і спрыяюць растварэнню соляў мачавой кіслаты (уратаў  (руск.)) і вывядзенню іх з арганізму чалавека.

Зноскі

Літаратура

  • Dibner J.J., P. Butin. 2002 — Use of organic acids as a model to study the impact of gut microflora on nutrition and metabolism. J. Appl. Poultry Res. 11:453-463

Tags:

Арганічныя Кіслоты Хімічныя асаблівасціАрганічныя Кіслоты Утрыманне ў прыродзеАрганічныя Кіслоты ЗначэннеАрганічныя Кіслоты ЛітаратураАрганічныя КіслотыАрганічныя рэчывы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мікалай Мікалаевіч ЧарняўскіЗавулак РускіWordPressПётр Міронавіч МашэраўВерашчакаСтрававальная сістэма чалавекаІгар Пятровіч ТурЖалезаТрыалізмЯнка БрыльMediaWikiСяргей Якаўлевіч АземшаПралескаАсірысМіхась ПазнякоўПраспект Пераможцаў (Мінск)ЭнцыклапедыяЯгайлаГерб СлуцкаНасельніцтва Канады28 красавікаСцяг БеларусіТомас ДжэферсанПалавы актПлошча Незалежнасці (Мінск)Атамная арбітальДранікіПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік29 красавікаБеларускае нацыянальнае адраджэннеДамініканская РэспублікаВісарыён Рыгоравіч БялінскіПімен ПанчанкаНясвіжскі палацава-паркавы комплексБум-Бам-ЛітMP3Ганна КаліноўскаяЗыгмунт ВольскіПагоня (гімн)НасякомыяТаронтаАмерыкаНавуковы стыльViva BraslavРагвалодКлуб Сяргея АлейнікаваАляксандр Валер’евіч ХаджаеўАкцёрБеларуская літаратураАтлант БаранавічыБеларуская ВікіпедыяФранцішка Уршуля РадзівілФолюш (Гродна)Гасцінец (дарога)Зуі (Віцебскі раён)Алесь АсіпенкаУніверсітэтДжэйсан ДэнаерЗігмунд ФрэйдПалавыя губыGoogleЗянон Станіслававіч ПазнякMolchat DomaМядзведзіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМанумент Перамогі (Мінск)Марат Сяргеевіч МаркаўІрына ХадарэнкаПрагаДругая сусветная вайнаВіктар МарціновічІндустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССРАляксандр Мікалаевіч КазекаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБерасцянка🡆 More