Ясень Звычайны

Ясень звычайны (Fráxinus excélsior) — драўняная расліна; від роду Ясень (Fraxinus) сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Ясень звычайны
Ясень Звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fraxinus excelsior L., 1753

Ясень Звычайны
Сістэматыка
на Віківідах
Ясень Звычайны
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502663
NCBI  38873
EOL  595387
GRIN  t:282
IPNI  609009-1
TPL  kew-369664

Назва

Ясень звычайны, ясіон, ясень, сён, сініна.

Апісанне

Ясень Звычайны 
Ясень звычайны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Ясень звычайны — дрэва вышынёй 20-30 м (часам да 40 м) і дыяметрам ствала да 1 м. Крона высокаўзнятая, ажурная. Кара шэрая парэпаная (у маладых раслін — шэра-зялёная гладкая).

Пупышкі чарнаватыя, аксаміцістыя. Лісце непарнапёрыстае, складаецца з 7-15 лісточкаў. Лісточкі ланцэтныя або даўгавата-яйкападобныя, сядзячыя, пільчатыя па краі, зверху ярка-зялёныя, а знізу светла-зялёнага колеру.

Кветкі дробныя, без калякветніка, абодваполыя, з двума тычынкамі і песцікам з двухраздзельным рыльцам (радзей сустракаюцца кветкі без песціка), сабраны пучкамі ў мяцёлкі на парастках мінулага года. Цвіценне — да з’яўлення лісця, у цэнтры Еўрапейскай часткі Расіі — у красавіку—маі.

Расліна палігамная.

Плады — вузкія крылаткі, даўжынёй да 5 см, спачатку зялёнага колеру, потым карычневага, спеюць у жніўні, часта ўтрымліваюцца на расліне ўсю зіму.

Распаўсюджанне і экалогія

Радзіма ясеня звычайнага — Еўропа і Закаўказзе, адкуль распасціраецца ў Іран.

У Расіі ён звычайны ў Еўрапейскай частцы і на Паўночным Каўказе ў шыракалістых і змешаных лясах, часцей на ўзлесках або светлых палянах; чыстых насаджэнняў не ўтварае.

Расце хутка, аддае перавагу ўрадлівым слабашчалачным глебам.

Размнажаецца насеннем, пасля рубкі дае багаты параснік ад пня.

Значэнне і прымяненне

Выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага, ахоўнага і меліярацыйнага лесаразвядзення. Добра глядзіцца ў садова-паркавых ансамблях, алейнай пасадцы.

Вядомыя сарты:

  • Fraxinus excelsior ‘Aurea’ — з жаўтлява-зялёным лісцем, якое да восені цямнее.
  • Fraxinus excelsior ‘Aurea Pendula’
  • Fraxinus excelsior ‘Diversifolia’
  • Fraxinus excelsior ‘Pendula’ — ніцая форма: галіны звісаюць да зямлі.

Драўніна ясеня звычайнага вельмі трывалая, прыгожая па тэкстуры і колеры; лёгкая ў апрацоўцы.

Маладыя парасткі могуць служыць кормам для свойскай жывёлы, у лясах іх ахвотна ядуць алені і ласі.

Пры цвіценні ў красавіку — маі дае меданосным пчолам пылок-абножку.

Галерэя

Ясень Звычайны 
Лісце
Ясень Звычайны 
Кветкі
Ясень Звычайны 
Плады-крылаткі
Ясень Звычайны 
Ясень Звычайны 
Ясень Звычайны 
У гарах
Заілійскага Алатау
ў кастрычніку

Зноскі

Літаратура

  • Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (рус. изд.). — С. 381. — ISBN 3-8331-1621-8.
  • Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Т-во научных изданий КМК, 2006. — С. 453—454. — ISBN 5-87317-260-9.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1028. Fraxinus excelsior L. — Ясень обыкновенный, или высокий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 42. — ISBN 5-87317-163-7.
  • Артамонов В. Ясень // Наука и жизнь : часопіс. — 1988. — № 9.

Спасылкі

Tags:

Ясень Звычайны НазваЯсень Звычайны АпісаннеЯсень Звычайны Распаўсюджанне і экалогіяЯсень Звычайны Значэнне і прымяненнеЯсень Звычайны ГалерэяЯсень Звычайны ЛітаратураЯсень Звычайны СпасылкіЯсень ЗвычайныБіялагічны відМаслінавыяРод (біялогія)Ясень

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

3УННВЖаўнаВітаўтБасяЕжы ГедройцКлаўдзія Герасімаўна ВасінаФэндомСпіс самых высокіх людзейГерб СеўтыЗычныяСамаліЛех ВаленсаЗнак бядыКантонскі дыялектГарбачэва (Вілейскі раён)Алёна Іванаўна ШкрумАляксей Мікалаевіч СокалЭякуляцыя на чалавекаКапюшонХрыстос прызямліўся ў ГародніМіхаіл БачылаНігерыяКаласы пад сярпом тваімЗянон ПазнякБарані (Астравецкі раён)ВейшнорыяАсіміляцыя (мовазнаўства)ПотэрАўтамагістраль УралБерлінСкорасць гукуВалянцін Паўлавіч ТаўлайВялікая ложа БеларусіТэарэма Грына — ТаоСажалкаВайна на ўсходзе УкраіныСвіслацкая гімназіяГарады-героіРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПрыслоўеУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічВікіАляксандр Васільевіч КалчакПапа РымскіАркадзь КуляшоўМагіла льва (паэма)ДзеепрыслоўеSony Music EntertainmentБальшавік (Мінскі раён)\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cЭндру Джон УайлсАнілінгусЛяхавіцкі стройБелсатАльгерд АбуховічЖыве Беларусь!Азіяцкі маршрут AH4НарвасадатаВуліца Дворышчы (Мінск)ПелеПавятовы соймікЛіс Мікіта (мультсерыял)Кастэль-Нуова30 сакавікаIPhone 5Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныПрасніцаДзідаБагданаўка (Лунінецкі раён)XMPPРуская моваФрэнсіс Скот ФіцджэральдВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўПольшча🡆 More