Мультсерыял Ліс Мікіта

Ліс Мікіта (укр.: Лис Микита) — першы ўкраінскі мультыплікацыйны серыял.

Ліс Мікіта (мультсерыял)
Тып animated television series[d]
Краіна

Сюжэт

Апавядае пра прыгоды хітрага і разумнага Ліса Мікіты, пра яго ўчынкі з іншымі звярамі і як ён выблытваецца з розных акалічнасцей.

Гісторыя стварэння

Вершаваная казка (паэма-казка) Івана Франка «Ліс Мікіта» ўпершыню апублікавана з ілюстрацыямі Тэафіла Капісцінскага ў 1890 годзе. Твор складаўся з 12 песень з ярка выяўленым сатырычным характарам.

У 2003 годзе распачаты пілотны праект стварэння мультсерыяла паводле гэтай казкі. Серыял зняты на кінастудыі «Фрэскі» (2005—2007) па заказе Усеўкраінскага таварыства «Прасвіта», фінансаванне — 10 (па іншых звестках — 6) мільёнаў грыўняў — вылучана ў 2005 годзе па ўрадавай праграме Міністэрствам культуры Украіны.

Над стварэннем мультсерыяла працавала 70 аніматараў, якія агулам стварылі каля 450 тысяч малюнкаў. Пры агучванні тэкст Івана Франка пакінулі практычна без змены, захавалі арыгінальны байкоўскі дыялект. Атрымалася 26 15-хвілінных серый.

Музыку да мультсерыяла напісаў кампазітар Міраслаў Скорык. Акрамя таго, для агучвання выкарыстоўваліся творы іншых музыкантаў — хор з оперы Карла Вебера «Вольны чалавек», песня без слоў Пікардыйскай тэрцыі, песні Івана Паповіча («А ўявіце сабе, што дома нікога няма»), Марыя Шалайкевіч (укр.: Марія Василівна Шалайкевіч; «Усе мы прагнем кахання»), Mad Heads XL («Пакуль свеціць сонца, пакуль цячэ вада — ёсць надзея!»), Братоў Гадзюкіных («Ой, катастрофа»), «Океан Ельзи» («Ты і я»), Воплы Выдаплясава, Грынджолі і іншыя.

Прэм’ерны паказ мультсерыяла прайшоў 15 чэрвеня 2007 года ў кінатэатры «Кінапалац».

Першая трансляцыя серыяла на ўкраінскім тэлебачанні была ў 2009 годзе на тэлеканале UA:Першы. У 2008 годзе «Фрэскі» выдалі DVD версію.

У 2017 годзе тэлесерыял быў выкладзены ў свабодны доступ на афіцыйным YouTube канале тэлекампаніі Малятко TV.

Персанажы

  • Ліс Мікіта (Ліс Микита)
  • Мядзведзь Бурміла (Медвідь Бурмило; Бурміла, паводле аўтараў мультфільма, — старажытная славянская назва мядзведзя, цяпер другая назва-мянушка мядзведзяў, а таксама гутарковае слова з сэнсам боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.)
  • Казёл Базыль (Цап Базилій)
  • Лісіца (Лисиця)
  • Леў (Лев)
  • Кот Мурлыка (Кіт Мурлика)
  • Воўк Нясыты (Вовк Неситий)
  • Заяц (Заєць)
  • Певень (Півень)
  • Авечка (Вівця)
  • Малпа Фрузя (Мавпа Фрузя)

Беларускае агучванне

Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2016 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі:

  • Ліс Мікіта — Аляксандр Аўчыннікаў
  • Мядзведзь Бурміла — Марта Голубева
  • Казёл Базыль — Ян Жандараў
  • Лісіца — Ілья Соцікаў
  • Леў — Яўген Перлін

а таксама Ігар Сідорчык, Наталля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдуард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Святлана Цімохіна, Аляксандр Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Эпізоды

Серыял складаецца з 26 серый па 15 хвілін кожная:

Цікавыя факты

  • Калі звяры выказваюць незадаволенасць царом звяроў Львом, гучыць песня ўкраінскага гурта «Грынджолы» «Разам нас багата» — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
  • Калі Мядзведзь Бурміла і Ліс Мікіта ідуць у вёску красці мёд, чуецца песня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» групы «Акіян Эльзы».
  • У мультсерыяле персанажы гавораць такой самай бойкаўскай гаворкай украінскай мовы, як і ў творы Івана Франка.
  • У серыяле выкарыстаныя творы груп «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
  • У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і гумарыстычныя матывы вопраткі, напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
  • Мультсерыял планаваўся на 260 хвілін, а вырабілі 405 хвілін.
  • У стварэнні музычнага фону ўдзельнічаў украінскі кампазітар Міраслаў Скорык.
  • Для стварэння серыялу выкарысталі 450 тысяч малюнкаў.
  • Стварэннем серыяла займаліся 70 аніматараў.

Заўвагі

Спасылкі

Відэа

У СМІ

Tags:

Мультсерыял Ліс Мікіта СюжэтМультсерыял Ліс Мікіта Гісторыя стварэнняМультсерыял Ліс Мікіта ПерсанажыМультсерыял Ліс Мікіта Беларускае агучваннеМультсерыял Ліс Мікіта ЭпізодыМультсерыял Ліс Мікіта Цікавыя фактыМультсерыял Ліс Мікіта ЗаўвагіМультсерыял Ліс Мікіта СпасылкіМультсерыял Ліс МікітаМультыплікацыяУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сяргей Іванавіч ГрахоўскіAppleБабруйскМедаль «За бездакорную службу» (Беларусь)Брачыслаў (князь полацкі)Янка МаўрПолымя (часопіс)ДадаізмХайкуЗнак бядыЛічэбнікКровостокЕфрасіння ПолацкаяХрыстос прызямліўся ў ГародніColossal Cave AdventureNode.jsГамерДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваDeutsche WelleБеларусыМесны склонЛімінгтан (Англія)УкраінаПаскаНіна Васільеўна ГаліноўскаяЛюдміла РублеўскаяСімвалізмСкаўцкі рухKufar.byПрыслоўеШтадлер МінскСядзібны дом (Клімавічы)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПедру I (імператар Бразіліі)У краіне райскай птушкіАНацыянальны інстытут адукацыіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛірыкаФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіViva BraslavРэнесанс у БеларусіРасіяМужыцкая праўдаЕва (карціна)Сыраежка рудаяТрагедыя ў НалібокахСпіс вуліц МінскаКыргызстанЛеў ТышкевічПуп.tgКрасны ПасёлакЯнка КупалаГалоўная старонкаМікалай Радзівіл ЧорныКаскадныя табліцы стыляўБеларуская ВікіпедыяЮрый КашыраІван ЧыгрынаўМірскі замакСпіс вос БеларусіМіндоўгНасельніцтва БеларусіФагот (страва)Пціч (рака)Аперацыйная сістэмаХроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і ЖамойцкагаЮры ТуронакM8L8THСправа «Армія з народам»Сюй ХауцзэКазімір IV Ягелончык🡆 More