Ліс Мікіта (мультсэрыял) |
Краіна | Украіна |
Сэрыял зьняты па матывах сатырычнай казкі-паэмы Івана Франка «Ліс Мікіта». Ён выраблены на замову Ўсеўкраінскага грамадзтва «Асьвета» (укр. Просвіта) на кінастудыі «Фрэскі» (укр. Фрески) з 2005 па 2007 год. Бюджэт карціны склаў 10 млн грн (паводле іншых зьвестак 6 млн грн). Вядуцца перамовы аб трансьляцыі сэрыялу на ўкраінскім тэлебачаньні.
Сюжэт
У сэрыяле распавядаецца аб прыгодах хітрага і разумнага Ліса Мікіты. Аб тым, што ён чыніць іншым зьвярам і як выблытваецца з разнастайных сытуацыяў.
Пэрсанажы
- Ліс Мікіта (укр. Ліс Микита)
- Мядзьведзь Бурмыла (укр. Медвідь Бурмило)
- Казёл Базыль (укр. Цап Базилій)
- Лісіца (укр. Лисиця)
- Леў
- Кот Мурлыка (укр. Кіт Мурлика)
- Воўк Нясыты (укр. Вовк Неситий)
- Заяц (укр. Заєць)
- Певень (укр. Півень)
- Авечка (укр. Вівця)
- Малпа Фрузя
Беларускае агучваньне
Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2016 годзе на відэасэрвісе VOKA. Ролі агучвалі:
- Ліс Мікіта — Аляксандар Аўчыньнікаў
- Мядзьведзь Бурміла — Марта Голубева
- Казёл Базыль — Ян Жандараў
- Лісіца — Ілья Соцікаў
- Леў — Яўген Перлін
а таксама Ігар Сідорчык, Натальля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдўард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Сьвятлана Цімохіна, Аляксандар Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зьміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.
Эпізоды
Сэрыял складаецца з 26 сэрыяў па 15 хвілінаў кожная:
- 1 сэрыя «Воўк Нясыты»
- 2 сэрыя «Гектар Шчанюк»
- 3 сэрыя «Певень»
- 4 сэрыя «Мядзьведзь»
- 5 сэрыя «Калода»
- 6 сэрыя «Кот Мурлыка»
- 7 сэрыя «Клець»
- 8 сэрыя «Трыбунал»
- 9 сэрыя «Прысуд»
- 10 сэрыя «Куратнік»
- 11 сэрыя «Бурмылів»
- 12 сэрыя «Іронія лёсу»
- 13 сэрыя «Ваўчыная бяда»
- 14 сэрыя «Патрыёт воўны»
- 15 сэрыя «Краўчык»
- 16 сэрыя «Заяц»
- 17 сэрыя «Ліст да Цара»
- 18 сэрыя «Казёл Базыль»
- 19 сэрыя «Свірэпа»
- 20 сэрыя «Голас зь неба»
- 21 сэрыя «Дьзячок»
- 22 сэрыя «Малпа Фрузя»
- 23 сэрыя «Рыбалка»
- 24 сэрыя «Крыніца»
- 25 сэрыя «Двубой»
- 26 сэрыя «Канцлер яго вялікасьці»
Цікавыя факты
- Калі зьверы пачынаюць злаваць на цара зьвяроў Льва, гучыць песьня ўкраінскай групы «Грынджолы» «Разом нас багата» : Разом нас багато (зьвесткі) — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
- Падчас таго, як Мядзьведзь Вярзіла і Ліс Мікіта ідуць красьці мёд у сяло, гучыць песьня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» (укр. Нас океаном несе, у ньому ми зможемо все…) гурту «Акіян Эльзы»..
- У мультсэрыяле пэрсанажы выкарыстоўваюць бойкаўскую гаворку ўкраінскай мовы, якая, дарэчы, ёсьць у творы Івана Франка «Ліс Мікіта».
- У мультсэрыяле ёсьць песьні такіх гуртоў, як «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
- У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і сатырычныя рысы вопраткі. Напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
- Мультсэрыял плянаваўся на 260 хвілінаў, а вырабілі 405 хвілінаў.
- У стварэньні музычнага фону фільма прымаў удзел украінскі кампазытар Міраслаў Скорык.
- Для стварэньня гэтага мультсэрыялу было скарыстана 450 тысяч малюнкаў.
- Стварэньнем мультсэрыялу займаліся 70 аніматараў.
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ліс Мікіта (мультсэрыял), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.