Непрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы

Непрызнаныя дзяржавы — агульная назва рэгіёнаў, якія абвясцілі сябе суверэннымі дзяржавамі і маюць такія прыкметы дзяржаўнасці, як насельніцтва, кантроль над тэрыторыяй, сістэмы права і кіравання, але тым самым часам не прызнаны дыпламатычна дзяржавамі-членамі ААН, а іх тэрыторыю, звычайна, дзяржавы-члены ААН разглядаюць як частку суверэннай тэрыторыі адной або некалькіх дзяржаў-членаў ААН.

Непрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы
     Непрызнаныя дзяржавы      Дзяржавы, якія маюць прызнанне толькі з боку адной або некалькіх іншых часткова прызнаных дзяржаў      Дзяржавы, якія маюць прызнанне з боку адной або некалькіх іншых дзяржаў — членаў ААН      Дзяржавы — члены ААН, якія не маюць прызнанні з боку адной ці некалькіх іншых дзяржаў — членаў ААН

Непрызнанасць дзяржавы можа выяўляцца не толькі ў дыпламатычнай плоскасці: вядомы выпадак, калі суд іншай дзяржавы пры вынясенні рашэння зыходзіў з таго, што непрызнаная дзяржава юрыдычна не існуе, што прывяло да адпаведнай логікі пры разборы пытання, які тычыўся выключна адносін паміж гаспадарчымі суб’ектамі. Пашпарты непрызнаных дзяржаў таксама, як правіла, не з’яўляюцца дакументамі, якія дазваляюць наведваць дзяржавы-члены ААН. У той жа час вядомы выпадкі, калі, не прызнаючы незалежнасці, прызнаная дзяржава прызнае асобныя дакументы, якія выдаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам непрызнанай дзяржавы, уключаючы пашпарты, а таксама правасуб’ектнасць зарэгістраваных там юрыдычных асоб.

Часткова прызнаныя дзяржавы — дзяржавы, «не прызнаныя ААН, але прызнаныя дзяржавамі — членамі ААН», такім чынам, іх удзел у міжнародных адносінах абмежаваны прававым полем дзяржаў, якія прызнаюць іх. Пад непрызнаннем ААН палітолаг мае на ўвазе фактычную немагчымасць прыняцця дзяржавы ў члены ААН, якое можа адбыцца толькі па рашэнні Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі. Для прыёму патрабуецца падтрымка прынамсі 9 з 15 дзяржаў — членаў Савета Бяспекі (пры гэтым варта ўлічваць, што 5 пастаянных членаў — Вялікабрытанія, Кітайская Народная Рэспубліка, Расія, ЗША і Францыя — могуць накласці на рашэнне вета, прагаласаваўшы супраць), пасля чаго пытанне перадаецца ў Генасамблею, дзе для прыняцця рэзалюцыі пра ўступленне патрабуецца большасць у дзве траціны. Сама па сабе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з юрыдычнага пункта гледжання не мае ніякіх паўнамоцтваў прызнаваць тую ці іншую дзяржаву або ўрад, з прычыны таго, што гэтыя пытанні адносяцца да прэрагатывы суверэнных дзяржаў і іх урадаў. Да таго ж варта ўлічваць, што знаходжанне ў складзе ААН насамрэч не мае значэння для таго, каб лічыць дзяржаву прызнанай на ўзроўні гэтай арганізацыі, для атрымання такога прызнання і магчымасці ўдзельнічаць у арганізацыях пад эгідай ААН дастаткова мець статус дзяржавы-назіральніка, які прысвойваецца шляхам галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН, рашэнне прымаецца простай большасцю. Такі статус ёсць у Ватыкана, да 2000 года быў у Швейцарыі, пры гэтым гэтыя дзяржавы заўсёды лічыліся прызнанымі. Такі ж статус са снежня 2012 года ў часткова прызнанай Дзяржавы Палесціна.

Непрызнаныя дзяржавы могуць характарызавацца іншымі дзяржавамі як сепаратысцкія ўтварэнні, адколатыя рэгіёны або акупаваныя тэрыторыі. Такія ж характарыстыкі атрымліваюць і часткова прызнаныя дзяржавы ад тых дзяржаў і/ці міжнародных арганізацый, якія не падтрымліваюць іх прызнанне.

Такім чынам, у наш час знаходжанне ў ААН у якасці члена ці назіральніка можа разглядацца як прыкмета таго, што дзяржава мае ў свеце шырокае дыпламатычнае прызнанне. Існуюць дзяржавы — члены ААН, прызнаныя не ўсімі іншымі дзяржавамі — членамі ААН.

Непрызнаныя дзяржавы варта адрозніваць ад віртуальных дзяржаў — абвешчаных дзяржавамі ўтварэнняў, якія, аднак, не маюць неабходных прыкмет дзяржаў.

Не ўсе непрызнаныя дзяржавы пазначаюць поўную незалежнасць і міжнароднае прызнанне як канчатковую мэту свайго абвяшчэння. Частка дзяржаў імкнецца атрымаць юрыдычнае прызнанне для магчымага аб’яднання з іншай дзяржавай (Нагорна-Карабахская Рэспубліка з Арменіяй, Джаму і Кашмір з Пакістанам, Прыднястроўе з Расіяй або Украінай). Частка дзяржаў разглядае свой дэ-факта незалежны статус як пераходны да заключэння пагаднення з цэнтральным урадам аб ўмовах існавання ў якасці аўтаноміі ўнутры адзінай дзяржавы (напачатку 1990-х гадоў Рэспубліка Гагаузія ў Малдове, шматлікія расійскія рэспублікі; у наш час — аўтаномныя дзяржавы на тэрыторыі Самалі).

З’яўленне непрызнаных дзяржаў

Непрызнаныя дзяржавы з’яўляюцца з-за адсутнасці прававой пераемнасці з папярэднімі дзяржаўнымі ўтварэннямі.

Умоўна па спосабе ўзнікнення іх можна падзяліць на:

  1. Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку рэвалюцый. Напрыклад: дзяржавы, якія ўзніклі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі; Францыя пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі 1789 года, Рэспубліка Злучаных Правінцый з 1580 па 1648 гады.
  2. Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку нацыянальна-вызваленчай барацьбы (сепаратызму). Напрыклад, да іх ліку адносяць самаабвешчаныя дзяржавы, гэта значыць тыя, што адмысловай дэкларацыяй, законам ці міждзяржаўным дагаворам заявілі пра сваю незалежнасць: ЗША пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1776 годзе; дзяржавы, якія абвясцілі незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт пасля распаду СССР і Югаславіі і г.д. Як правіла, яны не адразу атрымліваюць міжнародна-прававое прызнанне.
  3. Два рэжыма, якія прэтэндуюць на ролю легымнага ўрада ўва ўсёй краіне, але кантралююць толькі яе частку. Напрыклад: Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) і Федэратыўная Рэспубліка Германія (Заходняя Германія); Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная Карэя) і Рэспубліка Карэя (Паўднёвая Карэя); Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам (Паўночны В’етнам) і Рэспубліка В'етнам (Паўднёвы В’етнам), Кітайская Народная Рэспубліка (Камуністычны Кітай) і Рэспубліка Кітай (Нацыяналістычны Кітай). Такія дзяржавы першапачаткова не прызнаюць адна адну.
  4. Дзяржавы, якія ўзніклі з-за атрымання незалежнасці былых калоній ад метраполіі.
  5. Дзяржавы, якія ўзніклі з-за замежнапалітычных гульняў прызнаных дзяржаў. Напрыклад: буферныя дзяржавы: Далёка-Усходняя Рэспубліка, Маньчжоу-го і інш., сінонім — марыянетачная дзяржава: Незалежная Дзяржава Харватыя, Балтыйскія краіны пасля змены дзяржаўнага ладу ў ліпені 1940 гады і інш., а таксама так званыя бантустаны: Транскей, Венда, Бапутатсвана і Сіскей.

Сучасныя непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы

Новы ўсплёск «самаабвяшчэння» адбыўся на мяжы 1990-х гадоў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі і звязанымі з гэтым этнатэрытарыяльнымі канфліктамі (Нагорна-Карабахская Рэспубліка, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка, Рэспубліка Гагаузія, Рэспубліка Паўднёвая Асеція, Абхазія, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Рэспубліка Сербская Краіна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Косава). Узнік феномен постсавецкіх «непрызнаных дзяржаў», статус якіх не вызначаны, што, аднак, не замінае іх існаванню. Большасць гэтых ўтварэнняў з’яўляюцца, у сутнасці, цалкам самастойнымі дзяржавамі, якія маюць эфектыўны дзяржаўны апарат, які карыстаецца масавай падтрымкай з боку насельніцтва. Гагаузія ў канцы 1994 года ўвайшла ў склад Малдовы ў якасці аўтаноміі. У 1995 годзе кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Сербская Краіна, аднавіла Харватыя. У 2000 годзе Расія аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. У 2001 годзе постсавецкія непрызнаныя дзяржавы стварылі ўласную Садружнасць непрызнаных дзяржаў (СНД-2). У 2008 годзе Расія спыніла спробу Грузіі аднавіць кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Рэспубліка Паўднёвая Асеція. У 2009 годзе Шры-Ланка аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндаваў Таміл-Ілам.

Часткова прызнаныя дзяржавы

Часткова прызнаныя дзяржавы, якія фактычна кантраляюць сваю тэрыторыю

Тэрыторыя былога СССР

  • Непрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы  Абхазія — паводле канстытуцыі Грузіі, з’яўляецца аўтаномнай рэспублікай у складзе гэтай дзяржавы; з 1992 года — фактычна самастойная, 26 лістапада 1994 года прынята канстытуцыя Абхазіі, паводле якой рэспубліка аб’яўляецца суверэннай дзяржавай і суб’ектам міжнароднага права. Дзяржаўная самастойнасць Абхазіі c 2008 года прызнана 6 дзяржавамі — членамі ААН — Расіяй, Нікарагуа, Венесуэлай, Науру, Вануату, Тувалу і Сірыя. . Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Абхазіі часткай Грузіі.
  • Непрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы  Паўднёвая Асеція — паводле канстытуцыі Грузіі, тэрыторыя Паўднёвай Асеціі ўваходзіць у склад некалькіх раёнаў Грузіі. У 1991 годзе атрымала фактычную незалежнасць, якая з 2008 года прызнана 5 дзяржавамі — членамі ААН: Расіяй, Нікарагуа, Венесуэлай, Науру і Тувалу. Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Паўднёвай Асеціі часткай Грузіі.

Часткова прызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частка тэрыторыі, на якую прэтэндуюць

Непрызнаныя дзяржавы

Тэрыторыя былога СССР

  • Непрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка1990) — непрызнаная дзяржава, абвешчанае на частцы тэрыторыі Малдаўскай ССР. На ўсходзе мяжуе з Украінай, на захадзе (паводле меркавання Урада ПМР) — з Малдовай. Улады ПМР лічаць рэспубліку правапераемніцай Малдаўскай АССР, якая існавала з 1924 да 1940 у складзе Украінскай ССР, нягледзячы на тое, што былыя межы МАССР і сучасныя межы ПМР не супадаюць. Апроч левабярэжжа Днястра ПМР таксама ўключае невялікую тэрыторыю на правым беразе, якая добраахвотна далучылася да рэспублікі напачатку 1990-х. Некалькі сёлаў рэспублікі як на правым, так і на левым беразе Днястра, заяўленыя ўладамі ПМР як частка ПМР, кантралююцца ўладамі Малдовы. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка не прызнана ніводнай дзяржавай, якія маюць шырокае міжнароднае прызнанне, аднак яе прызналі Абхазія і Паўднёвая Асеція, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца краінамі, чыё прызнанне ў наш час абмежавана некалькімі дзяржавамі, якія ўваходзяць у ААН.

Тэрыторыя Самалі

  • Непрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы  Самаліленд1991). Знаходзіцца на паўночным захадзе Самалі. У маі 1991 года паўночныя кланы абвясцілі Незалежную Рэспубліку Самаліленд, якая ўключала ў сябе 5 з 18 адміністрацыйных рэгіёнаў Самалі. Працягвае адстойваць сваю незалежнасць.

Спіс часткова непрызнаных дзяржаў

Часткова непрызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частку тэрыторыі, на якую прэтэндуюць

Асацыяваныя дзяржавы, прызнаныя суб’ектамі міжнароднага права

Дзве дзяржавы, размешчаныя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй (Астравы Кука і Ніуэ) на сённяшні момант маюць права ўсталёўваць афіцыйныя дыпламатычныя адносіны і маюць іх з некаторай адносна невялікай колькасцю дзяржаў:

Дзяржавы — члены ААН, якія не прызнаюцца некаторымі іншымі дзяржавамі

У некаторых выпадках адна дзяржава — член ААН можа не прызнавацца адной ці некалькімі іншымі дзяржавамі, нягледзячы на членства ў адной арганізацыі.

Гл. таксама

  • Міжнародна-прававое прызнанне
  • Спрэчная тэрыторыя

Зноскі

  • Senate of Pakistan - Senate foreign relations committee. Pakistan Worldview - Report 21 - Visit to Azerbaijan. — December 2008. — С. 25. — 69 с. Архівавана 19 лютага 2009. (англ.)

    Пакістан не прызнае Арменію і ніколі гэтага не зробіць.

  • Senate of Pakistan - Senate foreign relations committee. Pakistan Worldview - Report 21 - Visit to Azerbaijan. — December 2008. — С. 41. — 69 с. Архівавана 19 лютага 2009. (англ.)

    Пакістан падтрымлівае Азербайджан у пытанні Нагорнага Карабаха і мы не прызнаём Арменію.

  • Senate of Pakistan - Senate foreign relations committee. Pakistan Worldview - Report 21 - Visit to Azerbaijan. — December 2008. — С. 49. — 69 с. Архівавана 19 лютага 2009. (англ.)

    Мы не прызнаём Арменію і не маем з ёй адносін.

  • Сергей Расов Турция-Армения: торг уместен? // Информационный сайт политических комментариев «Политком.RU». — 22-07-2008.

    Напрыклад, той жа Пакістан, які жадае заняць месца паўнапраўнага члена ШАС, не прызнае Арменію як незалежную дзяржаву з-за «карабахскай праблемы».

  • Пакістан з-за Азербайджана не прызнае Арменію // Эхо са спасылкай на АПА. — 14-09-2006. — № 170 (1410). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2011.
  • Міністр турызму Пакістана: «Наша краіна не прызнае Арменію ў якасці дзяржавы» // Інфармацыйна-аналітычнае агенцтва «Regnum» са спасылкай на АПА. — 13-09-2006 19:43.
  • Туркменістан і Ізраіль маюць намер актывізаваць партнёрства
  • ЕС: Турцыю не прымуць у Еўрасаюз, пакуль яна не прызнае Кіпр Архівавана 12 студзеня 2012.
  • Меркель на турэцкім беразе
  • Treaty on Basic Relations between Japan and the Republic of Korea (англ.). Праверана 27 октября 2008.(недаступная спасылка)
  • а б Commission de la défense nationale et des forces armées. Audition de M. Jack Lang, envoyé spécial du Président de la République pour la Corée du Nord. (фр.) (31 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 2 мая 2010.
  • «China, Backing North Korea, Quits Armistice Commission». James Sterngold, The New York Times, 3 Sep. 1994
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Непрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы З’яўленне непрызнаных дзяржаўНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы Сучасныя непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавыНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы Часткова прызнаныя дзяржавыНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы Непрызнаныя дзяржавыНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы Спіс часткова непрызнаных дзяржаўНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы Асацыяваныя дзяржавы, прызнаныя суб’ектамі міжнароднага праваНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы Дзяржавы — члены ААН, якія не прызнаюцца некаторымі іншымі дзяржаваміНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы Гл. таксамаНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы ЗноскіНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя Дзяржавы СпасылкіНепрызнаныя І Часткова Прызнаныя ДзяржавыДзяржаваДзяржавы — члены ААНРэгіёнСуверэнная дзяржава

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КалядыВітаўтБеларуская градаРазалінд ФранклінЖалезаБальніцаМаксім ГарэцкіГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельПеніс чалавекаБаскетболКупал-цыбулінаБеларуская міфалогіяГран-Пры Канады 2014 годаПалітычныя партыі БеларусіЭталонная мадэль OSIМалітва ГасподняяGoogle ChromeТэатры БеларусіSkypeJSONЛаўрынас КашчунасНайбольшы агульны дзельнікЯўген Васільевіч МаўлееўЮгаславіяШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхМітрафан Віктаравіч Доўнар-ЗапольскіСекс без пранікненняВялікдзеньohuy1Палівальны панядзелакМесны склонГеоргій МарчукБайкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічДжуліяна МурБлакітны колерЗямля пад белымі крыламіГродзенская вобласцьНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыГольмійПорцік АктавііМаксім Філімонавіч УсІван МележВялікая пандаЗнак бядыІерыхон (тэлесерыял)ЯварУтраРымская квадрыеналеРуская моваМагілёўская вобласцьСалонікіРэнесансАляксандр Валер’евіч ХаджаеўАсіміляцыя (мовазнаўства)Хімічная формулаБеларуская літаратураІван Піліпавіч АкімачкінПнеўманіяКарла ТальявініУкраінаБуразубка малаяВаенная прысягаКальцо (алгебра)Асіміляцыя талышоўБрамбіВялікае Княства Літоўска-БеларускаеЭдвард Адамавіч ВайніловічДыяна (прынцэса Уэльская)ТаджыкіЎДаўятЗолтан ЛаціновічКарлес ПучдэмонЗлучаныя Штаты АмерыкіКалясянкаПаліна Віктараўна Жарабцова🡆 More