Чай (кіт.
У шырокім сэнсе — любы раслінны настой або адвар для піцця. Чаем (гарбатай) таксама завецца падрыхтаваны раслінны збор (чайны ліст), прызначаны для гатавання гэтага напою.
Выраб чаю з чайнага ліста звычайна ўключае ў сябе наступныя крокі:
Сыравіна для вырабу чаю — лісце чайнага куста, які масава вырошчваюць на спецыяльных плантацыях. У Кітаі, Індыі і Афрыцы, дзе вырабляецца найбольшая доля чаю, збор здзяйсняюць да чатырох разоў на год. Найбольш цэняцца чаі першых двух ураджаяў. Паўночная мяжа тэрыторыі, на якой вырошчванне чаю эканамічна апраўдана, прыпадае прыблізна на шырату Азербайджана, Грузіі або Краснадарскага краю Расіі.
Сыравіна для высокагатунковых чаёў часта расце на невялікіх плантацыях (плошчай каля 0,5 га), якія размяшчаюцца разрознена на горных схілах, так што да зборкі ліста дадаецца неабходнасць пераходу з адной плантацыі на іншую. Лісце чаю збіраюць і сартуюць уручную. Праца зборшчыкаў цяжкая і манатонная — суадносіны масы гатовага чорнага чаю і сырога ліста — каля ¼, гэта значыць на выраб кілаграма чаю трэба сабраць чатыры кілаграмы лісця (каля 2000 лістоў). Норма вырабаткі для зборшчыкаў — 30-35 кг лісця на дзень, пры тым, што неабходна трымацца стандартаў якасці і браць з кустоў толькі прыдатныя лісты.
Неабходнасць ручной зборкі абмяжоўвае магчымасці культывавання чаю: яно мае сэнс толькі ў рэгіёнах з досыць высокай прадуктыўнасцю і досыць нізкім коштам ручной працы зборшчыкаў. Неаднаразова рабіліся спробы механізаваць збор і сартаванне чайнага ліста, у прыватнасці, у СССР яшчэ ў 1958 годзе быў створаны механізаваны чаеўборачны агрэгат, аднак тэхналогія механізаванай зборкі да гэтага часу не дапрацавана: сабраны камбайнамі ліст мае дужа нізкую якасць, галоўным чынам праз вялікую колькасць пабочных уключэнняў, таму ўжываюць яго або для вырабу самага нізкагатунковага чаю, або ў фармацэўтычнай прамысловасці, для наступнай перапрацоўкі з мэтай вылучэння кафеіну і іншых рэчываў, якія змяшчае чай.
Магчыма вырошчванне чаю і ва ўмовах звычайнай кватэры.
Месца | Краіна | тыс. тон | % |
---|---|---|---|
1. | Кітай | 885 | 27,7 |
2. | Індыя | 789 | 24,7 |
3. | Шры-Ланка | 303 | 9,5 |
4. | Кенія | 290 | 9,1 |
5. | Інданезія | 159 | 5,0 |
6. | Турцыя | 131 | 4.1 |
7. | В’етнам | 94,5 | 3.0 |
8. | Японія | 92 | 2.9 |
Усяго | 3197 | 100,0 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Чай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.