Матэматыка Функцыя

Фу́нкцыя — адно з асноўных паняццяў у матэматыцы, якое выражае залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх.

Матэматыка Функцыя
Графік функцыі
.

Функцыяна́льная зале́жнасць між дзвюма велічынямі — такая залежнасць, калі пры змене аднае (незалежнай) велічыні адназначным чынам змяняецца другая (залежная) велічыня. Такім чынам, функцыянальная залежнасць ставіць кожнаму значэнню x незалежнай велічыні не больш аднаго значэння y залежнай велічыні. Тэрмінам «функцыя» пераважна карыстаюцца ў дачыненні да абазначэння лікавых суадносін, у астатніх выпадках — спецыяльнымі тэрмінамі (адлюстраванне, пераўтварэнне, аператар, функцыянал, вектар-функцыя і інш.).

У найпрасцейшым выпадку, калі велічыні — сапраўдныя лікі, функцыя вызначаецца як адпаведнасць ліку y зададзенаму ліку x, што абазначаецца y=f(x), дзе x — незалежная пераменная (аргумент), y — залежная пераменная (функцыя). Паняцці «залежнай» і «незалежнай» велічынь з'яўляюцца ў значнай ступені ўмоўнымі.

Функцыя можа быць вызначана як бінарная адносіна між дзвюма мноствамі , у якой кожнаму элементу x мноства X адпавядае адзін элемент y мноства Y такі, што y=f(x).

Функцыя можа быць зададзена аналітычна (з дапамогай адной ці больш формул), дзе ўстаноўлены вылічальныя аперацыі над x для атрымання значэння y. Абсягам (вобласцю) вызначэння функцыі лічыцца сукупнасць значэнняў x, для якіх дапушчальнае выкананне аперацый, прыведзеных у формулах. Часам функцыя задаецца на словах, напр., функцыя Дзірыхле роўная 1, калі x — рацыянальны лік, і роўная 0, калі x — ірацыянальны ліх. Пашыраны таксама графічны (гл. графік, графічныя вылічэнні) і таблічны (гл. матэматычныя табліцы) спосабы задання функцый.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Матэматыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сымон Вікенцьевіч БарысБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваБаладаЖанчына зверхуГарадзенская ратушаАнтон Гадзімавіч МатолькаNode.jsЛісты з-пад шыбеніцыТураўскае княстваБеларуская дэтэктыўная прозаПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)КіслародБерасцянкаRunciniaВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Астравец25 красавікаЛюдміла РублеўскаяЛюдзі на балоце (фільм)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПраспект Пераможцаў (Мінск)Беларускі народны фронт «Адраджэньне»ДзьмухавецКастусь ЖукБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўПадарожжа з ЖыгамонтамPawaУладзімір Васільевіч ГніламёдаўСімвалКарлес ПучдэмонБеларускі алфавітАлесь КажадубПалесцінцыУладзімір Іванавіч КарызнаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьБелая РусьViva BraslavРаман Аляксандравіч СкірмунтМіхась БашлакоўУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПаўлінкаТрагедыя ў НалібокахСексЗыбіцкая вуліцаПісьменнік100 найвялікшых беларускіх песеньМарыя АнтуанетаПятро ВасючэнкаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьБарбара РадзівілПаўстанне 1794 годаГербы гарадоў БеларусіФрунзенскі раён (Мінск)Возера радасці (фільм)НарысБелсатРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКалядыАпострафХведар Хведаравіч ГурыновічСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіМінская ратушаГалоўная старонкаБеларусь у вайне 1812 годаАгнешка Рамашэўска-ГузыВікіпедыяМечыслаў ПароўскіФерментыНацыянальная бібліятэка БеларусіБарана383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАЛеанід Міхайлавіч ГалубовічМіндоўгАтрый🡆 More