Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч: мовазнавец

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч (8 мая 1883, фальварак Данілоўка Бабруйскага павета Мінскай губерні  — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), акадэмік Акадэміі навук БССР (1928).

Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Разам з Я. Ф. Карскім і І. В. Воўк-Левановічам уваходзіць у лік заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы.

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч
Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч: Біяграфія, Навуковыя працы, Ушанаванне памяці
Дата нараджэння 8 мая 1883(1883-05-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1937(1937-12-20) (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці дыялектолаг, дыпламат
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Яўхім Фёдаравіч Карскі
Вядомы як арганізатар Інстытута беларускай культуры,
Сцяг НАН Беларусі цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Партыя
Сайт nasb.gov.by/bel/members/…
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Перыяд да 1920 года

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч: Біяграфія, Навуковыя працы, Ушанаванне памяці 
Герб «Любіч».

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Міхаіла Паўлавіча Некрашэвіча, які займаўся сельскай гаспадаркай, і яго жонкі Евы Дзмітрыеўны. Сястра Ганна, па мужу Акановіч, у наступным была настаўніцай у Нью-Ёрку, ЗША. Род Некрашэвічаў (герба «Любіч») вядомы з XVII стагоддзя і паходзіць са Слуцкага княства.

Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1908 годзе скончыў настаўніцкую семінарыю ў горадзе Панявеж Ковенскай губерні, у 1913 годзе — Віленскі настаўніцкі інстытут. Працаваў у школе «Таварыства цвярозасці» ў Цельшынскім павеце Ковенскай губерні.

З 1914 годзе падчас Першай сусветнай вайны — на Румынскім фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны ў армейскі камітэт 6-ай арміі. Уваходзіў у партыю Беларуская сацыялістычная грамада, затым — адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

З восені 1917 года — у Адэсе. Загадчык беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, у выніку працы якой у Адэсе напачатку 1918 навучальнага года былі адчынены 30 пачатковых беларускіх школ і змешаная беларуская гімназія ў складзе першых чатырох класаў (навучаліся дзеці ўцекачоў з прыфрантавых тэрыторый Беларусі).

Пасля абвяшчэння БНР у 1918 годзе — прадстаўнік яе ўрада на Поўдні Украіны і ў зносінах з французскім камандаваннем Антанты. Быў прыхільнікам фарміравання беларускай арміі для барацьбы з бальшавікамі. Старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра, які быў створаны 13 студзеня 1919 года. Адначасова вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце.

Перыяд з 1920 года

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч: Біяграфія, Навуковыя працы, Ушанаванне памяці 
1922. С. Некрашэвіч — у першым шэрагу ў цэнтры.

З 1920 года — у Мінску. Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР: загадчык літаратурна-выдавецкага аддзела, старшыня Навукова-тэрміналагічнай камісіі, намеснік старшыні Акадэмічнага цэнтра, намеснік старшыні Галоўнага ўпраўлення прафесійнай асветы і інш.

У студзені 1921 года на сходзе работнікаў асветы і культуры прапанаваў у дакладзе стварыць інстытут, які займаўся б вывучэннем беларускай культуры. Удзельнічаў у арганізацыі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у 19221925 — яго першы старшыня.

З пачатку 1925 года да ліпеня 1926 года — на падвышэнні мовазнаўчай кваліфікацыі ў Навукова-даследчым інстытуце мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце), працаваў пад кіраўніцтвам Я. Ф. Карскага.

У 19261928 гадах — старшыня Аддзела гуманітарных навук і старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульта. Адначасова ў 1923—1925 гадах — выкладчык беларусазнаўства на медыцынскім факультэце, з 1927 года — дацэнт педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч: Біяграфія, Навуковыя працы, Ушанаванне памяці 
С. Некрашэвіч. Фота з крымінальнай справы.

Уваходзіў ва ўрадавую камісію па рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук. З 1928 года — акадэмік, віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук (БелАН), адначасова з 1929 года — дырэктар Інстытута мовазнаўства БелАН, старшыня камісіі па ўкладанні слоўніка жывой беларускай мовы, старшыня правапіснай і аспіранцкай камісій. З 1 студзеня 1928 года — старшыня Галоўнавукі пры Народным камісарыяце асветы БССР. У 1927—1931 гадах быў абраны ў Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР.

21 ліпеня 1930 года арыштаваны Дзяржаўным палітычным упраўленнем (ДПУ) БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 года пастановай калегіі Аб’яднанага ДПУ СССР прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў горадзе Сарапул (Удмурція, Расія); у 1936 годзе тэрмін высылкі прадоўжаны на 2 гады. Працаваў планавіком-эканамістам кааператыўна-прамысловай арцелі інвалідаў, затым — бухгалтарам канторы «Нарыхтзерне» (руск.: «Заготзерно»). Паўторна арыштаваны ў лістападзе 1937 года, дастаўлены ў Мінск, 19 снежня 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР прыгавораны да расстрэлу.

Рэабілітаваны па 2-м прысудзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12 кастрычніка 1957 года, адноўлены ў званні акадэміка ў 1978, рэабілітаваны па 1-м прысудзе ў закрытым пасяджэнні Судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР 10 чэрвеня 1988 года.

Навуковыя працы

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў С. Некрашэвіча — лексікаграфія, правапіс, дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы. Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі і слоўнікі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялекталагічных слоўнікаў беларускай мовы. Аўтар першага паслярэвалюцыйнага «Беларускага лемантара» (1922 г., 6-е выданне — 1929), школьнай чытанкі «Роднае слова» (1923, 4 выданне — 1925), суаўтар буквара для ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых «Наша сіла — ніва і машына» (1925).

Найважнейшыя працы ў галіне лексікаграфіі — «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва — разам з М. Я. Байковым); «Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў» (1927, разам з П. А. Бузуком).

Працы ў галіне гісторыі беларускай мовы: "Мова кнігі Касьяна Рымляніна Ераміты «О ўставах манастирских» (1928); «Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад Евангелля на беларускую мову і мова перакладу» (не апубл.).

Унёскам у развіццё беларускага мовазнаўства былі і іншыя навуковыя публікацыі: «Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм» (1922), «Да пытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы» (1925); «Да пытання пашырэння акання на чужаземныя словы» (1926), «Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна» (1929), «Праект беларускага правапісу» (1930), даклады на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. «Сучасны стан вывучэння беларускай мовы» і «Да пытання аб рэформе нашага правапісу» (1927). Стану культуры і навукі ў Беларусі ў 1920-я гг. прысвечаны артыкулы «Становішча культурна-асветных устаноў Беларусі пры непе» (1924), «Да пяцігадовага плана навукова-даследчай працы БССР» (1928).

Ушанаванне памяці

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч: Біяграфія, Навуковыя працы, Ушанаванне памяці 
Памятны знак у в. Данілоўка.

У Данілоўцы на месцы былога фальварка Некрашэвічаў усталяваны памятны знак (1993 г.). У 1998 годзе ў будынку ў Мінску, дзе знаходзіўся Інстытут беларускай культуры, усталявалі мемарыяльную шыльду з імёнамі выдатных навукоўцаў, сярод якіх — С. Некрашэвіч. У Светлагорску ў гарадской карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава ёсць партрэт «Сцяпан Некрашэвіч» (1992, мастак А. Марачкін, Мінск) і эскіз помніка (2007, скульптар Э. Астаф’еў, Мінск). Да 125-годдзя з дня народзінаў С. Некрашэвіча Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выдала мастацкі маркіраваны канверт, увод у выкарыстанне — 8 мая 2008 года.

Асноўныя публікацыі

  • Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў. — Мн., 1927 (з П. А. Бузуком).
  • Расiйска-беларускi слоўнік. — Мн.: Бел. Дзярж. выд-ва, 1928 (з М. Я. Байковым).
  • Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна. — Мн., 1929.
  • Беларуска-расiйскi слоўнік. Мн.: Народная асвета, 1993 (з М. Я. Байковым).
  • Сучасны стан вывучэння беларускай мовы // Спадчына. 1993. № 2. — С. 86—95.
  • Выбраныя навуковыя працы акадэміка С. М. Некрашэвіча. — Мн.: Беларуская навука, 2004.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 534. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Расторгуев П. А. О программе по белорусской диалектологии. Рец. на кн.: Некрашэвіч С., Бузук П. Программа для збірання асаблівасцяй беларускіх гаворак i гаворак пераходных да суседніх моў. — Мінск, 1927 / Известия по русскому языку и словесности Академии наук СССР. Т. I. — Л., 1928. — С. 602—605.
  • Германовіч І. К. Аб навуковай дзейнасці С. М. Некрашэвіча // Веснік БДУ. Сер. 4. 1972. № 3.
  • Іофе Э. «Той самы Некрашэвіч…» // Полымя. 1991. № 6. — С. 130—134.
  • Віктараў Т. Юбілей трэба адзначыць // Светлагорскія навіны. 1992. 9 снежня. — С. 2.
  • Шчэрбін В. Ён мог стаць беларускім Далем // Роднае слова. 1995. № 2. — С. 36—42.
  • Шчэрбін В. Ідэалам навукі не здрадзіў // Роднае слова. 1995. № 4. С. 52—58, № 5. С. 45—49.
  • Іофе Э. Першы старшыня Інбелкульта // Спадчына. 1995. № 6. — С. 54—78.
  • Германовіч І. Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 318—319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Германовіч І. Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Запрудскі С. Жыццё для навукі // Роднае слова. 2003. № 5. С. 34—36.
  • Жураўскі А. І. Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч. (Да 120-годдзя з дня нараджэння.) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 54. 2004. — С. 3—11.

Спасылкі


Tags:

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч БіяграфіяСцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч Навуковыя працыСцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч Ушанаванне памяціСцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч Асноўныя публікацыіСцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч ГалерэяСцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч ЛітаратураСцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч СпасылкіСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічІосіф Васілевіч Воўк-ЛевановічАН БССРБабруйскі паветБеларуская моваДанілоўкаМінскМінская губерняНародны камісарыят унутраных спраў СССРНацыянальная Акадэмія навук БеларусіРэпрэсіі ў БССРЯўхім Фёдаравіч Карскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Герб БеларусіЛуі ДавуТроіцкая царква (Слонім)Борыс ДжонсанШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхУкраінаOnliner.byІсламская дзяржаваГіпатаніяДзень ВоліЛітаграфіяСтаражытны светКальцо (алгебра)Уітні Х’юстанЗлучнікБразіліяВялікая пандаЯўгенія ЯнішчыцГідрапонікаНарвалКаростаДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўЮрась СвіркаКуклічы (Свіслацкі раён)АртрозПрыметнікГедзімінЛеў XIIIЭдвард Адамавіч ВайніловічАндрэй МакаёнакШтучны інтэлектАўген КалубовічВануатуЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Летнія Паралімпійскія гульні 2020M8L8THБеларускі нацыянальны касцюмСердар (горад)МінскНьёраGoogle ChromeАнтыкостыЦыянабактэрыіБраўзерІван Іванавіч НасовічАхоцкае мораРадучы (вёска)ТаджыкіТрускаўкаМагнус ХенрыксенБеларускі полк «Пагоня»КанадаГісторыя БеларусіЯнка МаўрПастава на каленяхGemeinsame NormdateiБрамбіАбвал моста Лісіньша (2024)ГрызуныСоймАляксандр I (імператар расійскі)Прэмія імя Карласа ШэрманаAv.by27 сакавікаЯўген Аляксандравіч ГлебаўВін ДызельВялікія раўніныПрафесійны саюзЭмілія ПлятэрБеларуская літаратураНараджэнне Хрыстова ва УкраінеВікіслоўнікБеларуская энцыклапедыя🡆 More