Евангелле

Евангелле (ад грэч.

Агульнае

Евангелле 
Шарашоўскае Евангелле (XVI ст.). Апостал Лука.

У канон кніг Бібліі ўваходзяць: Евангелле ад Мацвея, з ліку дванаццаці вялікіх апосталаў Ісуса Хрыста; Евангелле ад Марка, з ліку сямідзесяці меншых апосталаў, які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; Евангелле ад Лукі, з ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; Евангелле ад Іаана, з ліку вялікіх апосталаў.

Тры першыя кнігі Чацвераевангелля (ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазіцыяй і зместам. Ад сінаптычных евангелляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыццё Хрыста і цуды, створаныя ім у Галілеі, адрозніваецца Евангелле ад Іаана, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у Іўдзеі. Рукапісы-першакрыніцы Чацвераевангелля напісаны старажытнагрэчаскай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям Рымскай імперыі і суседніх дзяржаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што першае Евангелле ад Мацвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Евангеллі, узаемадапаўняльныя паводле зместу, адзіныя паводле хрысталагічнай канцэпцыі, прызнаны хрысціянскай царквою кананічнымі ў адрозненне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацый евангельскага зместу (евангеллі ад Пятра, ад Андрэя, ад Філіпа і інш.; гл. Апокрыфы). Кананічныя Евангеллі складаюць асноўную крыніцу і крытэрый хрысціянскай веры, таінстваў і догматаў, сімвалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Евангелля, пераўтварэнне асабістага і грамадскага жыцця паводле Хрыстовага закону свабоды — асноўнае прызначэнне хрысціянскай царквы.

Час стварэння

Евангелле 
Папірус 125 г. з тэкстам Евангелля.

Паводле царкоўнай традыцыі, Евангелле напісана вучнямі Хрыста і іх паслядоўнікамі ў другой палове I стагоддзя. Самым раннім па часе ўзнікнення, відаць, з’яўляецца Евангелле ад Марка, паколькі ў ім ёсць намёкі на іўдзейскае паўстанне 66-70-х гадоў. Час яго стварэння можна аднесці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Евангелля паслужыў крыніцай для евангелляў ад Мацвея і Лукі. Наяўнасць у яго тэксце значнай колькасці лацінізмаў дала падставу хрысціянскаму багаслову Кліменту Александрыйскаму (2―3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесціны, магчыма, у Рыме. Узнікненне ж Евангелля ад Мацвея навуковая літаратура звязвае з Сірыяй, як і тэкст Евангелля ад Іаана, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да Эфеса. Запісы ж Евангелля ад Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісання Евангелле ад Іаана адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласцівы тром іншым кананізаваным у 4 стагоддзі хрысціянскай царквою евангеллям.

Крытыка

Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталагічным даследаванні кананічных кніг, паказала, што звесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў IIIII стагоддзях у перыяд узнікнення самой хрысціянскай царквы і афармлення яе веравызнання. Падобныя да евангельскага апісання жыцця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычанні са сказанняў пра Майсея, Ісуса Навіна і іншых прароцтваў са Старога Запавету. Прасочваючы гісторыю жыцця Хрыста, крытыка звярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасці, якія маюцца ў тэкстах кананічных евангелляў — адзначана, што аўтары кананічных евангелляў праявілі дрэннае веданне гісторыі і геаграфіі Палесціны пачатку н. э. Так, евангелісты сцвярджаюць, што нараджэнне Хрыста адбылося ў часы панавання іўдзейскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4-м годзе да н.э. Недарэчнымі з’яўляюцца і ўпамінанні евангелістамі Назарэта, Капернаума і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў I стагоддзі, калі, паводле сцверджання хрысціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных евангелляў. Падобныя факты даюць падставу сцвярджаць, што кананічныя евангеллі ствараліся ў розны час і з’яўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.

Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысціянства — матэрыялістычнага (французскія філосафы-асветнікі другой паловы XVIII ст.) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; XIX ст.) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны змест Евангелля, бачылі ў ім міфы і легенды II—IV ст., аднак ацэньвалі міфалогію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя з іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю евангельскага вучэння; паслядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалагічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленне гістарычнасці евангельскіх падзей і аднабаковая крытыка евангельскіх маральных установак, у выніку чаго т. зв. навуковы атэізм у 1920—1930-я гады набыў вульгарна-сацыялагічны кірунак. У сучасным еўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сінтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міфалагічнай інтэрпрэтацый Евангелля, спалучэння экзегетыкі і філасофскай герменеўтыкі[крыніца?].

Літаратура

  • Евангелле  На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Евангелле
  • Евангелле // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн.: БелЭн, 1996.
  • Евангелле // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 133—134. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Tags:

Евангелле АгульнаеЕвангелле Час стварэнняЕвангелле КрытыкаЕвангелле ЛітаратураЕвангеллеІсус ХрыстосГрэчаская моваНовы Запавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Леанід Дранько-МайсюкПраспект Незалежнасці (Мінск)ХатыньЯн Павел IРыфмаМотальЗалужжа (Пухавіцкі раён)Глыбокая глотка (секс)ПарнафільмБеларуская дзіцячая літаратураПавел УсаўКуганКрысціна ЛатарынгскаяРасстралянае адраджэннеTitanoecaУладзімір Мінавіч МазгоПімен ПанчанкаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Ёрквілскі ўніверсітэтБілінгвізмРасліныАсвальда МарцінесАляксандр Мікалаевіч КосінецМностваСловазлучэннеАлесь КажадубЗнак бядыЗлучаныя Штаты АмерыкіСуботнікіБабруйскІнструкцыя па транслітарацыіHromadske.TVМаксім БагдановічКандрат КрапіваВермахтКрыж Ефрасінні ПолацкайМіхась ДаніленкаПагоняРасіяАтлатльГасцінец (дарога)ДрыгавічыПаўстанцкі рух у ЛітвеДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Сінільная кіслатаВольга Іванаўна ЧупрысВагінальны сексКалядыГенадзь БураўкінПётр Пятровіч КанаўніцынІван ШамякінЯн ЧачотВонЭйфелева вежаГальяш ЛеўчыкViva BraslavПарнаграфіяИ21 красавікаПомнік Давыду ГарадзенскамуКамп’ютарная сеткаАркаІван ПташнікаўГрузіяУладзімір Іванавіч КарызнаКастусь ЖукЗвязда (Пухавіцкі раён)GoogleБеларуская дэтэктыўная прозаПомнік Фядоры Гаўрылаўне КонанавайТалстоўстваФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіГрэцкі арэхВыклічнікПратэсты ў Беларусі (2020—2021)ЯндэксСкарб🡆 More