Тураўскае Евангелле

Тураўскае Евангелле або Тураўскія лісткі, бо захавалася толькі 10 аркушаў — рукапіснае евангелле-апракас, створанае ў XI стагоддзі, напісана кірыліцай.

Захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. Адзін з найбольш ранніх помнікаў славянскай кніжнай пісьменнасці, і найбольш ранняя кніга на беларускіх землях, якая дайшла да нашага часу.

Ліст Тураўскага Евангелля
Ліст Тураўскага Евангелля
Тураўскае Евангелле. XI стагоддзе
Матэрыял пергамент
Тэхніка рукапіс
Памеры 22,2 × 17,8 см
Бібліятэка Акадэміі навук Літвы, Вільнюс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Ад рукапісу захавалася 10 лістоў. Іх знайшлі ў Тураве ў 1865 годзе ў скрыні з-пад вугалю ўдзельнікі археаграфічнай экспедыцыі, якую арганізавала Віленская навучальная акруга — Нікадзім Сакалоў, звышштатны настаўнік Віленскай навучальнай акругі, і Васіль Гразноў, настаўнік малявання Віленскай гімназіі.

Рукапіс паступіў у Віленскую публічную бібліятэку, быў вывучаны і выдадзены. У 1868 годзе было выпушчана хромалітаграфічнае выданне Тураўскага евангелля (якое, аднак, недастаткова якасна перадавала яго выгляд і давала старонкі рукапісу не паслядоўна). У 1869 годзе ў Вільні выйшла даследаванне, якое падрыхтаваў Пётр Гільтэбрант — «Тураўскае евангелле XI ст.: 1. Кароткія звесткі пра Тураўскае евангелле; 2. Старажытны тэкст з сучасным побач і з адзнакамі па Астраміраву евангеллю». У 1876 годзе Ізмаіл Сразнеўскі выдаў яго ў Санкт-Пецярбургу. У 2014 годзе Алесь Суша (Нацыянальная бібліятэка Беларусі) падрыхтаваў факсімільнае ўзнаўленне рукапісу ў суправаджэнні навуковых даследаванняў.

Апісанне

Тураўскае Евангелле 
Разварот з Тураўскага Евангелля
Тураўскае Евангелле 
Муляж Тураўскага евангелля. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Рукапіс напісаны ўставам на пергаменце каштанавым чарнілам. Загалоўкі напісаны кінавар’ю. Выкарыстаны лісты памерам каля 22,2 см даўжынёй і 17,8 см шырынёй, разлінееныя на 17—18 радкоў. У захаваных фрагментах налічваецца адзінаццаць ініцыялаў з літар «О», «Р» і «В», размаляваных сінім, зялёным і чырвоным колерамі.

На двух аркушах захаваліся два ўкладныя запісы пачатку XVI ст. (1508 і 1513 гадоў) на землі тураўскай Праабражэнскай царкве, у тым ліку на сенажаці каля Верасніцы, ад князя Канстанціна Астрожскага. Уклады былі пацверджаны ў 1731 і ў 1790 гадах, пра што на палях таксама зроблены запісы.

Зноскі

Літаратура

  • Войлова, К. А. Старославянский язык / Рецензент: проф. Вендина Т. И.. — 1-е изд. — М.: Дрофа, 2003. — С. 331—332. — 368 с.
  • Гильтебрандт П.А. Туровское Евангелие одиннадцатого века. — Вильна: Печатня А.Г. Сыркина, 1869. — 20 с.
  • Суша А. Тураўскае Евангелле — найдаўнейшы кнiжны помнiк Беларусi // Тураўскае Евангелле = Туровское Евангелие = Turaŭ Gospel: Факсімільнае ўзнаўленне. Даследаванні / [Нацыянальная бібліятэка Беларусі; пад агульнай рэдакцыяй А. А. Сушы]. — Мінск, 2014. — С. 84-108.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 331—332. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16), С. 37.


Tags:

Тураўскае Евангелле ГісторыяТураўскае Евангелле АпісаннеТураўскае Евангелле ЛітаратураТураўскае ЕвангеллеАпракасБібліятэка Акадэміі навук ЛітвыЕвангелле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Партнёрства дзеля міруСекс без пранікненняЖак-Луі ДавідАнтыкостыФК ПармаТрыганаметрычныя функцыіMelodifestivalenАрланда БлумРадучы (вёска)Аб’яднаныя Арабскія ЭміратыМаксім Яўгенавіч КацДжэрэмі РэнерБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаВінцэнт Дунін-МарцінкевічВікіманіяЛеаніды не вернуцца да ЗямліБапба ГокленБабынінскі раёнКарл X БурбонКаласы пад сярпом тваімЭтымалогіяЗнак бядыЧэске-БудзеёвіцыЧыгуначны вакзалNode.jsМаладосць (часопіс)Лавіса ШведскаяМірскі замакБальніцаТэатры БеларусіПапараць-кветкаСпіс беларускіх імёнПалесцінаПольшчаСмерцьАндрэй МакаёнакХімічная формулаЛаўрынас КашчунасAgrale MarruáВірусыВялікае БушкаваАсіміляцыя (мовазнаўства)Геаграфічныя каардынатыІсламская дзяржаваГеоргій МарчукПампеіВялікая пандаРасіяRammsteinПаэтЖазеф ФешНавелаПятрусь БроўкаЭталонная мадэль OSIПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Казуля еўрапейскаяМалітва ГасподняяБраніслаў Адамавіч ТарашкевічСаша ФіліпенкаМоваМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСтаматалогіяРаян РэйнальдсСцяпан Антонавіч ВяршковічІван ШамякінАлесь АдамовічБразілія2024Ваенная прысягаДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойФальшывыя сябры перакладчыкаАўген КалубовічМатрона Сяргееўна Маркевіч1695Якуб КоласКлімат🡆 More