Лютаўская Рэвалюцыя

«Прэч арла!».

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года — рэвалюцыя ў Расійскай імперыі, вынікам якой стала падзенне манархіі, абвяшчэнне рэспублікі і пераход улады да Часовага ўрада.

Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917. Выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень падпісаў маніфест аб адмове прыняць трон да пастановы Устаноўчага сходу.

Прычыны

Лютаўская рэвалюцыя пачалася як стыхійны парыў народных мас, аднак яе поспеху спрыяў і гостры палітычны крызіс у вярхах, рэзкая незадаволенасць ліберальна-буржуазных кол адзінаасобнай палітыкай цара. Хлебныя бунты, антываенныя мітынгі, дэманстрацыі, стачкі на прамысловых прадпрыемствах горада наклаліся на незадаволенасць і закісанне сярод шматтысячнага сталічнага гарнізона, які далучыўся да рэвалюцыйных мас, што выйшлі на вуліцы.

Развіццё падзей

27 лютага (12 сакавіка) 1917 года ўсеагульны страйк перарос ва ўзброенае паўстанне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты горада, урадавыя будынкі. У дадзеным становішчы царскі ўрад выявіў няздольнасць да хуткіх і рашучых дзеянняў. Разрозненыя і нешматлікія сілы захоўвалі вернасць манарху, аднак аказаліся не ў стане самастойна справіцца з анархіяй, якая ахапіла сталіцу, а некалькі часцей, знятых з фронту дзеля здушэння паўстання, не здолелі прабіцца да горада.

Непасрэдным вынікам Лютаўскай рэвалюцыі стала адрачэнне ад пасады Мікалая II, спыненне панавання дынастыі Раманавых і фармаванне Часовага ўрада пад кіраўніцтвам князя Георгія Львова. Гэты ўрад быў цесна звязаны з буржуазнымі грамадскімі арганізацыямі, якія ўзніклі ў гады вайны, як то Усерасійскі земскі саюз, Гарадскі саюз, Цэнтральны ваенна-прамысловы камітэт. Часовы ўрад злучыў у сваім твары заканадаўчую і выканаўчую ўладу, замяніўшы цара, Дзяржаўны савет, Думу і Савет міністраў. У сваёй Дэкларацыі Часовы ўрад аб’явіў амністыю палітычным зняволеным, грамадзянскія свабоды, замену паліцыі «народнай міліцыяй», рэформу мясцовага самакіравання.

Практычна адначасова рэвалюцыйна-дэмакратычнымі сіламі быў сфармаваны паралельны орган улады — Петраградскі савет, што прывяло да сітуацыі, вядомай як двоеўладдзе. 1 (14) сакавіка 1917 года новая ўлада была ўсталявана ў Маскве, на працягу сакавіка — па ўсёй краіне.

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. Пад рэд. Л. В. Лойка. — Мн.: ТАА Цэнтр інавацыйных праграм і праектаў, 2003.

Спасылкі

Tags:

Лютаўская Рэвалюцыя ПрычыныЛютаўская Рэвалюцыя Развіццё падзейЛютаўская Рэвалюцыя Гл. таксамаЛютаўская Рэвалюцыя ЛітаратураЛютаўская Рэвалюцыя СпасылкіЛютаўская Рэвалюцыя16 сакавіка19178 сакавікаАдрачэнне Мікалая IIМанархіяМузей палітычнай гісторыі РасііРасійская РэспублікаРасійская рэспублікаРасійская імперыяРасія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВітаўтЦаляГалоўная старонкаТэарэма Грына — ТаоЕўропаПрызнанне Галадамору генацыдамУНІАНІлюстрацыяПяроАзіяцкі маршрут AH4БрэстАстанаКіеўская РусьЗайменнікПольская моваБеларускі нацыянальны касцюмПары-Матч30 сакавікаСпіс беларускіх імёнБаравое (Глыбоцкі раён)Узброеныя Сілы БеларусіПортІван МележАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАндатраВенера (планета)Ірэней Клеафас АгінскіНідэрландыВільнюсБразіліяКаралеўства Італія (1861—1946)Палавыя губыЯпоніяРаман Аляксандравіч СкірмунтCounter-Strike 2Лекавыя расліныВенаНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіТрэцяя Устаўная грамата1918ФранцыяБеларускі саюз жанчынБалгарыяКрасавікТрыўмфальная арка ЦітаБагданаўка (Лунінецкі раён)Алена Сямёнаўна ВасілевічДэвід КроненбергВера Аляксандраўна Палякова-МакейСажалкаАлматыАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўБайнэтЗычныяЛюдзі на балоце (раман)ВялесБеларуская народная дэманалогіяГерб ЛітвыЧыкагаГанаДзеепрыслоўеVolkswagen TouranБілінгвізмМікалай Васільевіч СтасНазоўнік41Валерый Станіслававіч МянжынскіМаша і МядзведзьГомельАнтычнасцьЗлучнікЗамкавая царква (Мінск)Цім БёртанЖаўна🡆 More