Беларуская Сацыялістычная Грамада

Белару́ская сацыялісты́чная грамада́ (БСГ) — беларуская нацыянальная палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская палітычная партыя.

Беларуская сацыялістычная грамада
Дата заснавання 1902
Дата роспуску 1918
Краіна
Колькасць членаў 10 000

Заснаванне

Створана ў канцы 1902 года пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ) на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні, Пецярбургу пры актыўным удзеле сяброў Польскай партыі сацыялістычнай (ППС)  (руск.).

Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, А. С. Пашкевіч (Цётка), А. Л. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Л. Іваноўскі і іншыя. Апроч іх, у розны час членамі БРГ/БСГ былі: Б. Зяменцкі, Ф. Сцяцкевіч, С. Лянкоўскі, А. Уласаў, Э. Ястржэмбскі, Ф. Умястоўскі (Дзядзька Пранук), Генрых Умястоўскі, В. Веняковіч, Бжазоўскі.

Першы з’езд (1902) і праграма партыі

Пачаткова БРГ не мела ўласнай праграмы. Першая адозва выдадзена ў 1902 на гектографе па-польску пад назвай «Вы, напэўна, бачылі беднага сялянскага замучанага каня».

На 1-м з’ездзе (Вільня, 1903 г.) БРГ была прынятая праграма, падобная праграме Польскай партыі сацыялістычнай (ППС)  (руск.); у праграме БРГ характарызавала сябе як арганізацыю «беларускага працавітага народа». Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. У нацыянальным пытанні формай забеспячэння нацыянальнай свабоды прызнавала незалежную дэмакратычную рэспубліку.

БРГ выступала за прамое, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, народнага заканадаўства, раўнапраўя ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, 8-гадзінны рабочы дзень, бясплатную медыцынскую дапамогу. У аграрным пытанні праграма прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі сваімі рукамі. У праграме спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам.

Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках у 1903 г., па другіх — у 1906 г.). У 19031904 гг. БСГ узаемадзейнічала з Польскай сацыялістычнай партыяй (ППС), Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР), Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. З канца 1905 г. у Мінску дзейнічала падпольная друкарня БСГ.

У рэвалюцыю 1905—1907 гг. у Расійскай імперыі БСГ дзейнічала сярод сялян і сельскіх рабочых у паветах Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губернях, арганізавала шэраг палітычных сходак і мітынгаў у вёсках, удзельнічала ў правядзенні сялянскіх забастовак. У 1905 БСГ быў створаны «Беларускі сялянскі саюз», арганізаваныя баявыя дружыны. У Мінску і Вільні ўтвораныя I і II краёвыя камітэты БСГ, выдадзены рад адкрытых пісьмаў з песняй «Чырвоны знак», адозваў і лістовак па-беларуску, у т.л., з вершамі А. Пашкевіч (Цёткі).

Другі з’езд (1906) і праграма партыі

Беларуская Сацыялістычная Грамада 
Улётка Беларускай сацыялістычнай грамады, паміж 1905—1907 гг.

У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся 2-і з’езд БСГ, які пераглядзеў праграму партыі, прыняў статут партыі і выбраў цэнтральны камітэт партыі ў складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Аляксандра Бурбіса і Вацлава Іваноўскага.

У праграме з’езд захаваў канчатковую мэту дзейнасці БСГ (змена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшую задачу (звяржэнне самаўладдзя разам з пралетарыятам усёй Расіі). Асноўныя змены ў праграме партыі тычыліся азначэння характару партыі, нацыянальнага і аграрнага пытанняў. Грамада аб’явіла сябе партыяй працоўнай беднаты Беларусі без адрознення нацыянальнасцей: Грамада заяўляла сябе не як нацыянальна беларуская партыя (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй.

З’езд выказаўся за ператварэнне Расійскай імперыі ў Расійскую федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй ўсіх яе народаў (у тым ліку — беларусаў). Пра стварэнне асобнай і суверэннай беларускай дзяржавы не гаварылася. Для Беларусі і Літвы праграма патрабавала ўвесці супольную тэрытарыяльную аўтаномію з соймам у Вільні, з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края.

У аграрным пытанні партыя адмовілася ад эсэраўскай ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме, а зацвердзіла ў сваёй праграме патрабаванне муніцыпалізацыі ўсёй зямлі, што поўнасцю супадала з аграрнай праграмай расійскіх меншавікоў. Муніцыпалізацыя зямлі прадугледжвала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, перавод усёй зямлі (дзяржаўнай, удзельнай, памешчыцкай, царкоўнай і сялянскай) у абласныя зямельныя фонды, а самі фонды павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. Праграмай прадугледжвалася, што ўсе жадаючыя асабіста працаваць на зямлі атрымаюць зямлю з зямельных фондаў на правах пажыццёвай арэнды з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з’езд звязваў з рэвалюцыйным звяржэннем расійскага самаўладдзя і скліканнем Устаноўчага сойма ў Вільні на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права.

Асноўным аб’ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны.

Перыёдыка партыі

Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным перыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша доля» (1-ы нумар выйшаў 14 верасня 1906 г.). Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а № 7 забаронены і раскіданы ў наборы. У лістападзе 1906 г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «Наша ніва».

Арыентацыя на культурную і асветніцкую дзейнасць (1907)

Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й паловы 1907 г. лідары БСГ засяроддзілі сваю дзейнасць на выданні газеты «Наша ніва», якая стала ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-культурнага руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нацыянальнай свядомасці, ідэі нацыянальна-культурнага адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастоцнасці беларускай нацыі, змагалася за ўвядзенне беларускай мовы ў школе, царкве і касцёле.

У часы Першай сусветнай вайны

У Першую сусветную вайну на акупіраванай немцамі тэрыторыі дзейнічала створаная членамі БСГ Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група.

Дзейнасць пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі (1917)

На неакупіраванай тэрыторыі БСГ аднавіла сваю дзейнасць у Петраградзе ў пачатку сакавіка 1917 г. на сходзе 30 былых членаў гэтай партыі, што апынуліся там як бежанцы. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў.

25 сакавіка 1917 г. пачала работу канферэнцыя БСГ у Мінску, на якой члены партыі выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю, 8-гадзінны рабочы дзень. Была прынята рэзалюцыю аб аднаўленні дзейнасці партыі на Беларусі. 26 сакавіка канференцыя аб’явіла сябе З’ездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы з’езда ў Мінску з’явіўся палітычны цэнтр у форме Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), які адводзіў сабе ролю часовага агульнакраёвага органа ўлады, прызванага забяспечыць абвяшчэнне Беларусі як аўтаномнай дзяржаўна-палітычнай адзінкі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. БСГ атрымала 10 месцаў у камітэце.

Грамада пашырала свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслужачых, рабочых; яе арганізацыі ўзніклі ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Гомелі, Петраградзе, Маскве і іншых. Да сярэдзіны 1917 БСГ налічвала каля 5000 членаў і спачуваючых, у маі — чэрвені 1917 выдавала газету «Грамада», мела прадстаўнікоў у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думаў Мінска, Петраградзе, Бабруйска.

У чэрвені 1917 г. канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які ўвайшлі П. А. Бадунова, А. Л. Бурбіс, Я. Я. Варонка, К. С. Дуж-Душэўскі, З. Х. Жылуновіч, У. М. Ігнатоўскі, Я. Колас, А. А. Смоліч. БСГ займала кіруючае становішча ў Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Вялікай беларускай радзе, актыўна ўдзельнічала ў скліканні Усебеларускага з’езда 1917 г. У кастрычніку 1917 БСГ налічвала каля 10 тысяч членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутраныя супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавісцкіх.

Падзел партыі і заняпад

У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучалася і ўтварыла аранізацыю бальшавіцкага кірунку — Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У пачатку 1918 г. адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы прынялі ўдзел у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Петраградская і Маскоўская арганізацыі сталі на шлях утварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Да лета 1918 г. БСГ распалася на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце Беларускага нацыянальнага камісарыята, некаторыя ўступілі ў беларускія секцыі РКП(б). На пачатку 1919 г. у Вільні пэўны час дзейнічала Левая фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады.

Пераемнікі

Пераемніцай традыцый БСГ з 1991 г. стала Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада.

Зноскі

  • а б в г д Турук. Белорусское движение. М., 1921.
  • Сярод расійскіх партый было некалькі падыходаў да вырашэння аграрнага пытання ў Расіі: 1) расійскія канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) выступалі за частковую канфіскацыю прыватных і дзяржаўных зямель за ўмеранае ўзнагароджанне; 2) расійскія сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры) выступалі за поўную канфіскацыю ўсіх зямлі ў грамадскі фонд без кампенсацыі былым уласнікам і бясплатную перадачу зямлі сялянам-земляробам па ўраўняльнай працоўнай норме; 3) расійскія бальшавікі выступалі за канфіскацыю ўсёй зямлі без кампенсацыі былым уласнікам і перадачу яе ва ўласнасць дзяржавы (нацыяналізацыю), якая б аддавала зямлю сялянам у бязвыплатнае карыстанне; 4) расійскія меншавікі выступалі за канфіскацыю ўсёй зямлі без кампенсацыі былым уласнікам і перадачу зямлі органам мясцовага самакіравання, якія б здавалі яе сялянам у арэнду (муніцыпалізацыя зямлі). Гл.: История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва, 2009. — Т. I. — С. 122, 214.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Беларуская сацыялістычная грамада, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Беларуская Сацыялістычная Грамада ЗаснаваннеБеларуская Сацыялістычная Грамада Першы з’езд (1902) і праграма партыіБеларуская Сацыялістычная Грамада Другі з’езд (1906) і праграма партыіБеларуская Сацыялістычная Грамада Перыёдыка партыіБеларуская Сацыялістычная Грамада Арыентацыя на культурную і асветніцкую дзейнасць (1907)Беларуская Сацыялістычная Грамада У часы Першай сусветнай вайныБеларуская Сацыялістычная Грамада Дзейнасць пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі (1917)Беларуская Сацыялістычная Грамада Падзел партыі і заняпадБеларуская Сацыялістычная Грамада ПераемнікіБеларуская Сацыялістычная Грамада ЗноскіБеларуская Сацыялістычная Грамада ЛітаратураБеларуская Сацыялістычная Грамада СпасылкіБеларуская Сацыялістычная Грамада

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Публіцыстычны стыльКанадаУсебеларускі народны сходВасіль ЦяпінскіМар’ян ДуксаКанюшынаПаланэз АгінскагаСінтаксіс мовыСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратЖурналістыкаСунМухамад ІкбалБіскаяВіктар КазькоСтоле СандбекГлебаКаштоўнасцьНавум Якаўлевіч ГальпяровічЯнсенізмЗакаханасцьМахамад Рэза ЗахедзіВасіль ЗуёнакМарфемаАнатоль ВярцінскіП’ер-Сімон ЛапласНарысПавел Андрэевіч МіськоReform.byАпурэСвая моваДобрапісЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)ФразеалагізмKufar.byПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)КапіталізмІнструкцыя па транслітарацыіВялікія князі літоўскіяПалаткаБеларускі лацінскі алфавітЗвязда (газета)Эякуляцыя на чалавекаАлесь АдамовічПраспект Машэрава (Мінск)Музей гісторыі заапарка і льва (Познань)Дзікае паляванне караля Стаха (опера)БарокаHahniidaeУсход АФКСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМячэць Султана КабусаСалігорскІван ШамякінЗямляМікола ШабовічКуфарМарыя АнтуанетаДзень ЗямліКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяПечы (Барысаў)Беларускія ручнікіФранцыск СкарынаЯдвігін Ш.ДняпровецЗарэчча (Пухавіцкі раён)АксіптыліРазбітае сэрца пацанаНовы ізраільскі шэкельСэм УортынгтанНаціскМТБанкЛюдміла Пятроўна ВоранаваПарнаграфіяЯн ЧачотАпулія🡆 More