Страус

Афрыканскі страус (Struthio camelus) — бяскілевая нялётная птушка, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства Страусавыя (Struthinodae).

Страус
Страус
Самец страуса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Struthio camelus Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Struthio camelus camelus
  • Struthio camelus molybdophanes
  • Struthio camelus massaicus
  • Struthio camelus australis
  • Struthio camelus syriacus
Арэал

выява

Ахоўны статус
Страус
Сістэматыка
на Віківідах
Страус
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174375
NCBI  8801
EOL  45513749
FW  223891

Назва

Яго навуковая назва ў перакладзе з грэчаскай азначае «верабей-вярблюд».

Агульная характарыстыка

Афрыканскі страус — самая буйная з сучасных птушак. Яго рост дасягае 270 см, маса да 175 кг. Самец большы за самку.

Страус мае шчыльны целасклад, доўгую шыю і невялікую сплошчаную галаву. Дзюба прамая, плоская, з рагавым «кіпцюром» на наддзюб’і, даволі мяккая. Вочы вялікія — самыя буйныя сярод наземных жывёл, з густымі вейкамі на верхнім павеку. Кожнае вока памерам з мозг. Ротавая шчыліна даходзіць да вачэй.

Страусы не лятаюць. Для іх характэрна поўная адсутнасць кіля і слабаразвітая грудная мускулатура. Шкілет не пнеўматычны, за выключэннем сцегнавой косткі. Крылы ў страусаў недаразвітыя; два пальцы на іх канчаюцца кіпцюрамі, або шпорамі. Заднія канечнасці доўгія і моцныя, усяго з двума пальцамі. Адзін з пальцаў заканчваецца падабенствам рагавога капыта — на яго птушка абапіраецца пры бегу.

Апярэнне ў страуса мяккае і кучаравае. Пёры растуць па ўсім целе больш-менш раўнамерна, птэрыліі адсутнічаюць. Будова пяра прымітыўная: бародкі амаль не счэплены адна з адной, таму шчыльных пласцінак-пацерак не ўтвараюць. Не апераны галава, шыя і сцёгны. На грудзях таксама маецца голы ўчастак скуры, грудны мазоль, на які страус абапіраецца, калі кладзецца. Колер апярэння ў дарослага самца чорны; пёры хваста і крылаў белыя. Самка страуса афарбаваная аднастайна — у шаравата-бурыя колеры; пёры крылаў і хваста — брудна-белыя.

Страус — адзіная сучасная птушка, у якой ёсць мачавы пузыр.

Пашырэнне

Пашыраны ў Афрыцы, раней трапляўся (да 1941 года) у Сірыі і на Аравійскім паўвостраве (вынішчаны).

Жыве ў пустынях і стэпах, зрэдку з зараснікамі кустоў.

Страус утварае некалькі падвідаў, якія адрозніваюцца памерамі, колерам скуры на шыі, некаторымі біялагічнымі рысамі — лікам яек у кладцы, наяўнасцю ў гняздзе подсцілу, будовай шкарлупіны яйка.

Асаблівасці біялогіі

Палігам. Трымаецца групамі да 5—6, радзей да 30—40 птушак.

3—6 самак адкладваюць 6—8 яец (самыя вялікія з птушыных) у агульнае гняздо. Дыяметр яйка афрыканскага страуса можа дасягаць 15—18 см.

Вывадкавая птушка.

Расліннаедныя.

Развядзенне

Разводзяць на фермах (дзеля пёраў для ўпрыгожанняў і мяса).

Літаратура

Tags:

Страус НазваСтраус Агульная характарыстыкаСтраус ПашырэннеСтраус Асаблівасці біялогііСтраус РазвядзеннеСтраус ЛітаратураСтраусПтушкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДзядыСалігорскbyovqНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Беларуская фантастычная прозаМіхась ПазнякоўВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляНе бойся!Аляксандр II (імператар расійскі)Генадзь Валер’евіч ШутаўУладзімір Мінавіч МазгоМарат Сяргеевіч МаркаўІнстытут беларускай культурыДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьСпіс памерлых у 2024 годзеМіндэльскае зледзяненнеСаюз беларускіх пісьменнікаўЛюдміла РублеўскаяБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваЮраўскі карагодЛінейны карабельСправа журналістаў БелсатаПулемецкае возераАльгердПрыгоннае праваВікіпедыяІнцыдэнт Асама-СансаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаФрэдэрыктанскі ўніверсітэтЯпонская моваБерасцянкаАперацыя «Баграціён»Уладзімір Іванавіч КарызнаПолацкВалерый Мікалаевіч ГапееўГасцінец (дарога)Плошча Перамогі (Мінск)Схема БЧБ188-я інжынерна-сапёрная брыгадаYouTubeСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Алесь АдамовічСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЗянон Станіслававіч ПазнякПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)АдраджэннеБеларуская вёскаЧарнаярскі раёнVII Усебеларускі народны сходЯўгенія ЯнішчыцУладзімір Мікалаевіч КарватЗмітрок БядуляУладзімір КараткевічВіцебскПеракладБуякіГрунвальдская бітва26 красавікаБелавежская пушчаНёманIKEAСпіс газет БеларусіСялянская рэформа ў Расійскай імперыіБеларуская Рада КультурыMacOSБелая РусьГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Санкт-ПецярбургЭлектронікаМузыка БеларусіПалессеБеларусь у складзе Расійскай імперыіМаскваАгнешка Рамашэўска-ГузыУвасабленнеПісьменнік🡆 More