Рэгі: музычны жанр

Рэгі (адаптаванае ямайскага англ.: Reggae — Рэге) — музычны стыль, які ўзнік у 1968 годзе на Ямайцы.

Рэгі
Рэгі: Гісторыя, Рэгі ў свеце, Рэгі ў Беларусі
Кірунак: Рэгі
Вытокі: Ска, Рокстэдзі, Рытм-энд-блюз, Джаз, Мента, Кумбія, Каліпса
Месца і час узнікнення: Рэгі: Гісторыя, Рэгі ў свеце, Рэгі ў Беларусі Ямайка, асабліва Кінгстан, 1960-я гады
Папулярнасць: Рэгі: Гісторыя, Рэгі ў свеце, Рэгі ў Беларусі Ямайка, Рэгі: Гісторыя, Рэгі ў свеце, Рэгі ў Беларусі Вялікабрытанія 1969—1972
Разнавіднасці
Паджанры: Даб, Рагга, Дансхолл, Скінхэд-рэгі
Роднасныя: Рэгетон, 2 Tone Еўра-рэгі
Вытворныя: Хіп-хоп, Трып-хоп, Драм-энд-бэйс, Дабстэп, Тэхна

Crooked Cop



Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Характэрнай рысай рэгі з'яўляецца адсутнасць выключна рытмічных, альбо выключна меладычных інструментальных партый (музыкі граюць рытм і мелодыю адначасова). Іншымі асаблівасцямі з'яўляюцца бубнавая партыя One drop (бас-бочка іграе на трэцюю долю такту), гітара граючая па цотных долях і блукаючы бас.

Гісторыя

Нарадзілася рэгі ў 1960-х гадах на Ямайцы, як сумесь джазу, ска, рокстэдзі і шматлікіх традыцыйных афрыканскіх стыляў (каліпса, зук і іншых). Першапачаткова рэгі быў вулічнай музыкай жабрацкіх раёнаў ямайскіх гарадоў. Прычым першапачаткова інструментарый рэгі складаўся з бубнаў і духавых, таму з'яўленне ў 1964 Боба Марлі, які ўпершыню пачаў выкарыстоўваць гітары было для ўсіх шокам. Асноўнымі тэмамі ў лірыцы з'яўляюцца сацыяльна-бытавая, гангстэрская, прысвечаная легалізацыі канопляў і рэлігійная (першапачаткова руху чорнага іўдаізму «Растафарыянства», але цяпер лёгка можна знайсці хрысціянскі, ісламскі і нават крышнаіцкі рэгі).

Рэгі ў свеце

Распаўсюджанне рэгі па планеце першапачаткова распачаў Эрык Клэптан, які ў свой час запісаў і выпусціў песню Боба Марлі «І Shot the Sheriff» («Я забіў шэрыфа»). Гэта дапамагло Марлі атрымаць папулярнасць у Амерыцы, а потым і ва ўсім свеце. У 1980-я гады цэнтрам рэгі ў свеце стала Англія. З'явіліся такія гурты як The Police, UB 40, Specials і іншыя. Моцная рэгі суполка з'явілася і ў Афрыцы, даўшы свету спевакоў Alfa Blondie, Юсу н'Дур, Шадэ і іншых. Таксама, шмат выканаўцам надала свету Амерыка і сама Ямайка.

Рэгі ў Беларусі

Гісторыя

Першым беларускім эксперыментам па напісанні рэгі, можна лічыць песню «Я ў бабушки живу» («Я ў бабулі жыву») гурта «Верасы» створанай яшчэ ў 1980-я гады. Але першым гуртам, які мэтанакіравана пачаў працаваць у стыле рэгі, быў «Непаліва», створаны ў 1994 годзе. Тым жа годам свае першыя рэгі-эксперыменты пачаў віцебскі «Алмазны фронт», пазней з'явілася магілёўская «Рэзервацыя Джа». Але з цягам часу попыт на рэгі знік разам з гуртамі і таму калі пад канец 1990-х стварылі «Беларускі рэгі фестываль», яго ўдзельнікамі былі выключна расіяне.

Сёння

На пачатку 2000-х сітуацыя палепшылася, з'явіліся гурты «Вирус Лиха», «Аддис Абеба», аднавіла працу «Непаліва», цалкам перайшоў на рэгі «Алмазны фронт». З'явіліся віцебскі крышнаіцкі рэгі-гурт «Крыпа», цалкам беларускамоўныя «Чык-чык».

Спасылкі

Tags:

Рэгі ГісторыяРэгі ў свецеРэгі ў БеларусіРэгі СпасылкіРэгі1968Англійская моваЯмайка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТунісАлена Віктараўна АтрашкевічУзбуйненне БССРГомельМіхаіл БачылаБелгазпрамбанкКніга рэкордаў ГінэсаКастрычнікДзень ВоліЖаўнаАфіныДзеепрыметнікВесніцкКіншасаМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтВіторыа МеанаЗычныяХанс Крысціян АндэрсенБарыс Аляксеевіч КрэпакТарашкевіцаЗагляне сонца і ў наша аконцаМаксім ТанкЛітаратурная моваПавел Аляксандравіч ХарланчукJavaScriptЭстэр ЛедэцкаяДзікае паляванне караля СтахаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінКрыптавалютаСвяшчэнная Рымская імперыяШасцідзясятнікіСакавікНідэрландыHTTPГербы гарадоў БеларусіКрывічыРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаНародны АльбомАркадзь КуляшоўУкраінская Народная РэспублікаАфрыкаЯн ПятроўскіМікола ГусоўскіНазоўнікГерманіяДэвід КроненбергМесны склонКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Хрышчэнне РусіБарані (Астравецкі раён)Чабор звычайныСлуцкРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаБерасцянкаПершая сусветная вайнаМірскі замакЕўрапейскі СаюзБрэсцкая крэпасцьБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)ВялікабрытаніяПапа РымскіВялесІван ШамякінКітайУладзіслаў СыракомляБаранавічы29 сакавікаБарань (Барысаўскі раён)ПрыметнікМаксім БагдановічТворны склонАлматыЕва Вежнавец🡆 More