Http

HTTP (англ.: HyperText Transfer Protocol — «пратакол перадачы гіпэртэксту») — пратакол прыкладнога ўзроўню перадачы даных (першапачаткова, у выглядзе гіпертэкставых дакументаў).

Асновай HTTP з’яўляецца тэхналогія «кліент-сервер», гэта значыць мяркуецца існаванне спажыўцоў (кліентаў), якія ініцыююць злучэнне і пасылаюць запыт, і пастаўшчыкоў (сервераў), якія чакаюць злучэння для атрымання запыту, здзяйсняюць неабходныя дзеянні і вяртаюць назад паведамленне з вынікам.

Назва: Hypertext Transfer Protocol
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны
Сямейства: TCP/IP
Створаны ў: 1992 г.
Порт/ID: 80/TCP
Спецыфікацыя: RFC 1945, RFC 2616
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): Вэб-браўзеры, напрыклад Mozilla Firefox, Opera, Google Chrome, Internet Explorer і інш.
Асноўныя рэалізацыі (серверы): Apache, IIS і інш.

HTTP у цяперашні час паўсюдна выкарыстоўваецца ў сусветнай павуціне для атрымання інфармацыі з вэб-сайтаў. У 2006 годзе ў Паўночнай Амерыцы доля HTTP-трафіка перавысіла долю P2P-сетак і склала 46 %, з якіх амаль палова — перадача патокавага відэа і гуку. HTTP выкарыстоўваецца таксама ў якасці «транспарту» для іншых пратаколаў прыкладнога ўзроўню, як то SOAP, XML-RPC, WebDAV.

Асноўным аб’ектам маніпуляцыі ў HTTP з’яўляецца рэсурс, на які паказвае URI (па-англійску: Uniform Resource Identifier) ​​у запыце кліента. Звычайна такімі рэсурсамі з’яўляюцца файлы, якія захоўваюцца на серверы, але імі могуць быць лагічныя аб’екты або нешта абстрактнае. Асаблівасцю пратакола HTTP з’яўляецца магчымасць паказаць у запыце і адказе спосаб прадстаўлення аднаго і таго ж рэсурсу паводле розных параметраў: фармату, кадзіроўкі, мовы і інш., для чаго выкарыстоўваецца HTTP-загаловак. Менавіта дзякуючы магчымасці ўказання спосабу кадзіравання паведамлення кліент і сервер могуць абменьвацца двайковымі данымі, хоць дадзены пратакол з’яўляецца тэкставым.

Аналагічнымі пратаколамі для HTTP з’яўляюцца FTP і SMTP. Абмен паведамленнямі ідзе па звычайнай схеме «запыт-адказ». Для ідэнтыфікацыі рэсурсаў HTTP выкарыстоўвае глабальныя URI. У адрозненне ад многіх іншых пратаколаў, HTTP не захоўвае свайго стану. Гэта азначае адсутнасць захавання прамежкавага стану паміж парамі «запыт-адказ». Кампаненты, якія выкарыстоўваюць HTTP, могуць самастойна ажыццяўляць захаванне інфармацыі аб стане, звязанай з апошнімі запытамі і адказамі (напрыклад, «кукі» на баку кліента, «сесіі» на баку сервера). Браўзер, які пасылае запыты, можа адсочваць затрымкі адказаў. Сервер можа захоўваць IP-адрасы і загалоўкі запытаў апошніх кліентаў. Аднак сам пратакол не ведае аб папярэдніх запытах і адказах, у ім не прадугледжана ўнутраная падтрымка стану, да яго не прад’яўляюцца такія патрабаванні.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Англійская моваДаныяСеткавы пратакол

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1960Ефрасіння ПолацкаяПолацкБерасцейская уніяUbuntuПомнікі МінскаГеоргій МарчукКазахстанЭйфелева вежаФелікс МендэльсонПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)Якуб КоласХод каралевы (міні-серыял)Сувязь (тэхніка)Знак бядыАлесь ЖукГербы гарадоў БеларусіПалатка1519Помнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)У краіне райскай птушкіАтлатльСексАповесцьМесны склонСыраежка рудаяСекс без пранікненняМар’ян ДуксаСтары Двор (Пастаўскі раён)ЧарапёцкаеСтольМайСяргей БульбаНавафэдарыўкаХатынская трагедыяМухамор чырвоныПраспект Машэрава (Мінск)Універсітэт імя І. БрокаВікіпедыяФерэнц ЛістДругая сусветная вайнаBrygada KryzysАлесь АркушДзеепрыметнікУладзімір ДубоўкаАнхела Эспіноса РуісРуская літаратураЧасціца (часціна мовы)Рамі белаеПрыбужжа БрэстЗмітрок БядуляІван МележЦынкавыя хлопчыкіП’ер-Сімон ЛапласАповесць мінулых часоўАнглійская моваПрыназоўнікЗянон Станіслававіч ПазнякЗора калючаяЭгідаАлесь БадакТамборская моваДзікае паляванне караля СтахаЧарнобыльТрыалізмАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКаскадныя табліцы стыляўViva BraslavХайкуЛітоўцыЗаходні БугДыстрыбутыў LinuxІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСяргей Іванавіч ГрахоўскіЛюдміла Пятроўна Воранава🡆 More