Наменклатура Неарганічных Злучэнняў

Наменклату́ра неаргані́чных злучэ́нняў — сістэма правілаў пабудовы рацыянальных назваў для неарганічных злучэнняў.

Асновай Н.н.з. ёсць назвы хімічных элементаў (гл. Хімічны знак). Назва злучэння звычайна складаецца з двух словаў, адно з якіх пазначае прыналежнасць да пэўнага роду (напрыклад, кіслата) ці тыпу (сульфат, то бо’ соль сернай кіслаты) злучэнняў, другое — да пэўнага іх віду. Напрыклад, выраз «сульфат натрыю» тлумачыць, што гэта натрыевая соль сернай кіслаты.

Для ўтварэння назваў тыпаў злучэнняў у Н.н.з. ужываюцца карані лацінскіх назваў элементаў і розныя суфіксы. За аснову для назвы звычайна бярэцца элемент з найвышэйшай ступенню акіслення.

і да т.п.

Гэтак, назвы радыкалаў утвараюцца з дапамогай суфікса «-іл» (ад грэчаскага hýlē — рэчыва) — напрыклад карбаніл. Захоўваюцца і гістарычныя назвы: гідраксіл, аммоній, цыян, радан, амід.

Злучэнні неметалаў з вадародам, якія маюць кіслы характар, называюць складаным словам з назвы неметалу і слова «вадарод» (напрыклад, HCl — хлоравадарод, H2S — серавадарод). Іншыя бінарныя злучэнні неметалаў з вадародам захоўваюць трывіяльныя назвы: вада H2O, амміяк NH3, фасфін PH3, арсін AsH3, метан CH4, сілан SiH4, баран BH3. Злучэнні вадароду з металамі называюць гідрыдамі. Аднак захавалася назва вуглевадароды, хаця яны не маюць кіслага характару.

Назвы кіслародных кіслотаў складаюцца з назвы кіслотаўтвараючага элемента і суфіксаў, якія перадаюць ступень акіслення яго ў гэтым злучэнні, пры гэтым для найвышэйшай магчымай ступені акіслення зарэзерваваны суфікс -н-. Напрыклад HClO4 — хлорная кіслата, HClO3 — хларнаватая кіслата, HClO2 — хлорыстая кіслата, HOCl — хларнавацістая кіслата. Кіслоты, утвораныя элементам у аднолькавай ступені акіслення, але з рознымі суадносінамі вадароду і кіслотаўтвараючага элемента адрозніваюць з дапамогай прыставак: арта- для кіслаты з найбольшым адносным утрыманнем вадароду і мета- — з найменшым (напрыклад, H3PO4 — артафосфарная кіслата; HPO3 — метафосфарная кіслата).

Назвы соляў утвараюцца з назваў аніёна і назвы катыёна ў родным склоне. Назвы аніёнаў кіслародных кіслотаў утвараюцца ад назвы кіслотаўтвараючага элемента з дапамогай суфіксаў, якія перадаюць ступень акіслення кіслотаўтваральніка па тым жа прынцыпе, што і назвы кіслотаў. Рымскія лічбы ў дужках паказваюць валентнасць (ступень акіслення) катыёна метала. Напрыклад, SO2-4 — сульфат-іон, K2SO4 сульфат калію; SO2-3 — сульфіт-іон, Na2SO3 — сульфіт натрыю, Fe2(SO4)3 — сульфат жалеза (III), PO3-4 — артафасфат-іон і г.д. Шырока ўжываюцца нерэкамендаваныя назвы для распаўсюджаных соляў: NaHCO3 — бікарбанат (трэба «гідракарбанат») натрыю, K2S2O7 — біхрамат (трэба «дыхрамат») калію, а таксама гістарычныя трывіяльныя назвы: квасцы, купарвасы, селітра.

Падрабязней глядзі радыкал, бінарныя злучэнні, аксід, ангідрыд, кіслата, аснова, соль, гідраксід.

Tags:

Неарганічная хіміяСкладаныя рэчывы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аляксандр БаршчэўскіМузыка БеларусіА хто там ідзе?Аляксей ДудараўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСуб’екты Расійскай ФедэрацыіЯгайлаСпіс газет БеларусіСправа «Армія з народам»Першы падзел Рэчы ПаспалітайФранцішак БагушэвічЯўгенія ЯнішчыцБеларуская вёскаУладзімір КараткевічЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаДзеепрыслоўеКарла ТальявініПалесцінцыДругая сусветная вайнаМірскі замакІгар Пятровіч ТурMacOSЖанчына зверхуШчасцеАлесь Мікалаевіч КарлюкевічКіеўРаман Аляксандравіч СкірмунтВалерый Мікалаевіч ГапееўКаласы пад сярпом тваімКузьма ЧорныСправа менеджараў БелгазпрамбанкаНовы Двор (Шчучынскі раён)Запазычаныя словыПрымыканне (лінгвістыка)Не бойся!Усебеларускі народны сходГісторыя БеларусіАлесь РазанаўСправа журналістаў БелсатаЧорны замак АльшанскіДом урада (Мінск)Юрый Уладзіміравіч ТалубееўУльяна ЦвярскаяСпіс птушак БеларусіТадзіяна Тодараўна КляшторнаяТадэвуш КасцюшкаДзве душыСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПалеская вобласцьCourage (фільм)Партызанскі праспект (Мінск)ПолацкКуфарПаўлюк ТрусВялікдзеньМагіла льва (паэма)Помнік літары «Ў»Маладосць (часопіс)Установы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуЯн ВермерУладзімір ДубоўкаАндрэй Аляксандравіч УцюрынБаранаРыгор БарадулінПадзеі МіякеСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічБуякіБелавежская пушчаКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Адольф Гітлер УунонаІгар Міхайлавіч ПракаповічБеларусыAP$ENTУзброеныя Сілы БеларусіNürnbergКрыжакі🡆 More