Міхаіл Васільевіч Ламаносаў

Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада 1711, в.

Дзянісаўка, цяпер с. Ламаносава Холмагарскага раёна Архангельскай вобласці, Расія — 15 красавіка 1765) — расійскі навуковец-прыродазнавец, энцыклапедыст, хімік і фізік.

Міхаіл Васільевіч Ламаносаў
руск.: Михаил Васильевич Ломоносов
Праца невядомага мастака. Масла[1].
Праца невядомага мастака. Масла.
Дата нараджэння 8 (19) лістапада 1711
Месца нараджэння
Дата смерці 4 (15) красавіка 1765 (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Vasily Dorofeyevich Lomonosov[d]
Маці Elena Ivanovna Sivkova[d]
Жонка Elisabeth Christine Zilch[d]
Дзеці Алена Міхайлаўна Ламаносава[d]
Род дзейнасці астраном, геолаг, фізік, хімік, мовазнавец, паэт, пісьменнік, гісторык, філосаф, вынаходнік, мастак-мазаічыст, географ, выкладчык універсітэта, матэматык, палітык, мастак, навуковец, перакладчык
Навуковая сфера прыродазнаўства[d], хімія, фізіка, мінералогія, гісторыя, філалогія, металургія, філасофія і астраномія
Месца працы
Навуковае званне акадэмік Пецярбургскай АН,
член Акадэміі мастацтваў,
ганаровы член Стакгольмскай і Балонскай акадэмій навук
Альма-матар
Адукацыя Славяна-грэка-лацінская акадэмія, Акадэмічны ўніверсітэт у Пецярбургу, Марбургскі ўніверсітэт, горная лабараторыя ў Фрайбергу
Вядомыя вучні Stepan Rumovsky[d]
Вядомы як вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэнне фізічнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізіка-хімічных даследаванняў; яго малекулярна-кінетычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленне пра будову матэрыі — шматлікія фундаментальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, металург, геолаг, паэт, зацвердзіў асновы сучаснай рускай літаратурнай мовы, мастак, гісторык, прыхільнік развіцця рускай асветы, навукі і эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўніверсітэта, пасля названага ў яго гонар. Адкрыў наяўнасць атмасферы ў планеты Венеры. Правадзейны член Акадэміі навук і мастацтваў.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве (1731-35), у акадэмічным універсітэце ў Пецярбургу (1735), у Германіі (1736-41). 3 1742 у Пецярбургскай АН, ад’юнкт фізічнага класа, прафесар хіміі з 1745 года. 3 1748 працаваў у першай у Расіі хімічнай лабараторыі пры АН (створана па яго ініцыятыве), адначасова (з 1756) на заснаванай ім шкляной фабрыцы.

Акадэмік Пецярбургскай АН (1745), член расійскай Акадэміі мастацтваў (1763). Ганаровы член Шведскай (1760) і Балонскай (1764).

Навуковая дзейнасць

Міхаіл Васільевіч Ламаносаў 
Дыплом прафесара хіміі М.Ламаносава

Вёў навуковыя даследаванні па хіміі, фізіцы, астраноміі, геаграфіі, геалогіі, металургіі. Распрацаваў асновы карпускулярнага (атамна-малекулярнага) вучэння; малекулярна-кінетычную тэорыю цяпла і газаў, тэорыю колераў. Эксперыментальна даказаў закон захавання масы рэчыва ў хімічных рэакцыях (1756), сфармуляваў прынцып захавання матэрыі і руху. Адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Абгрунтаваў неабходнасць выкарыстання фізічнага метаду ў хіміі, даў фізічнай хіміі азначэнне, блізкае да сучаснага, напісаў «Увядзенне ў сапраўдную фізічную хімію» (1752). Прапанаваў канструкцыю шэрагу (каля 100) розных прылад, у т.л. аптычных. Адкрыў існаванне атмасферы на Венеры (1761). У працы «Першыя асновы металургіі або рудных спраў» (1763) апісаў уласцівасці металаў і практычныя метады іх атрымання. Выклаў асновы тэорыі геалагічнага развіцця Зямлі і зямной кары. Растлумачыў паходжанне многіх карысных выкапняў і мінералаў. Быў кіраўніком Геаграфічнага дэпартамента. 3 яго ўдзелам складаўся геаграфічны «Атлас Расійскі». Даследаваў марскія льды і даў іх першую класіфікацыю. Выказаў ідэю аб важнасці для Расіі даследавання Паўночнага марскога шляху і асваення Сібіры. У 1755 па ініцыятыве М. Ламаносава створаны Маскоўскі універсітэт.

Напісаў фундаментальныя філалагічныя працы: «Кароткі дапаможнік красамоўства» (1748; першая руская рыторыка), «Расійская граматыка» (1757; першая руская граматыка), «Прадмова пра карысць кніг царкоўных у расійскай мове» (1758; першая спроба рускай стылістыкі). На дакументальнай аснове склаў «Старажытную расійскую гісторыю ад пачатку расійскага народа да… 1054 года» (ч. 1-2, 1754-58, апубл. 1766), «Кароткі расійскі летапісец з радаводам» (1760), у якіх крытыкаваў нарманскую тэорыю. Вынайшаў і распрацаваў новы спосаб вырабу смальты для мазаік, заснаваў мазаічную майстэрню, у якой ствараліся партрэты, абразы, ландшафты («Вобраз Хрыста», 1753; пано «Палтаўская баталія», 1762-64).

Светапогляд

У галіне філасофіі М. Ламаносаў стаў адным з першых прадстаўнікоў рускага матэрыялізму. Усе з’явы прыроды, на яго думку, могуць быць растлумачаны прыроднымі механічнымі ўзаемадзеяннямі элементарных часцінак матэрыі. У аснове яго светапогляду — ўяўленні пра атамна-малекулярную будову рэчыва. Пачаўшы з вучэння пра «неадчувальныя» часцінкі матэрыі, механічныя ўласцівасці і рух якіх вызначаюць якасную разнастайнасць свету, М. Ламаносаў вырашыў напісаць усёабдымную «карпускулярную філасофію», якая аднаўляла б навуковую карціну прыроды на аснове атамна-малекулярных уяўленняў. Задумка гэта засталася няздзейсненая, але ён лічыцца выдатным прадстаўніком атамістыкі ў філасофіі і прыродазнаўстве 18-19 ст. Вялікае значэнне мела таксама ідэя вучонага пра заканамерную эвалюцыю прыроды, паступовыя змены бясконцага Сусвету.

Літаратурная дзейнасць

Міхаіл Ламаносаў — адзін з пачынальнікаў новай рускай літаратуры, рэфарматар рускага вершаскладання. У «Лісце аб правілах расійскага вершаскладання» (1739, апубл. 1778) абгрунтаваў сілабатанічную сістэму вершаскладання. Стваральнік новых літаратурных жанраў, у т.л. рускай оды філасофскага і высокага грамадскага гучання («На ўзяцце Хаціна», 1751, і інш.). Аўтар паэмы «Пётр Вялікі» (незавершаная, часткова апубл. 1760-61), трагедый у вершах «Таміра і Селім» (1750), «Дземафонт» (1752) і інш., вершаў на выпадак (надпісы, эпіграмы і г.д.). Яго сатыра «Гімн барадзе» распаўсюджвалася ў спісах (апубл. 1859). Асноўныя рысы паэзіі М. Ламаносава — грамадзянскасць, патрыятызм, пачуццё ўласнай годнасці паэта. Перакладаў Гамера, Вергілія, Авідзія і іншых антычных аўтараў.

Бібліяграфія

  • Полр. собр. соч. Т. 1—11. — М; Л., 1950—1983;
  • Сб. ст. и материалов. Т. 1—9. — М.; Л., 1940—1991;
  • Избр. произв. — Л., 1990;
  • О воспитании и образовании. — М., 1991.

Зноскі

  • http://www.st-petersburg-essentialguide.com/bridges-in-saint-petersburg.html
  • а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  • Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
  • Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
  • «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии» Архівавана 30 снежня 2010..— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Васільевіч Ламаносаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхаіл Васільевіч Ламаносаў Біяграфічныя звесткіМіхаіл Васільевіч Ламаносаў Навуковая дзейнасцьМіхаіл Васільевіч Ламаносаў СветапоглядМіхаіл Васільевіч Ламаносаў Літаратурная дзейнасцьМіхаіл Васільевіч Ламаносаў БібліяграфіяМіхаіл Васільевіч Ламаносаў ЛітаратураМіхаіл Васільевіч Ламаносаў СпасылкіМіхаіл Васільевіч Ламаносаў15 красавіка1711176519 лістападаФізікаХімія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    СідрПеснярыСям’яПрыназоўнікПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Спіс беларускіх імёнБрэстПётр Міронавіч МашэраўКанчатакДзікУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіВольга Славаміраўна БондараваУладзімір НякляеўДзеяслоўКобрынскі раёнМастацкая літаратураЯўгенія ЯнішчыцСэквіл (Нью-Брансуік)КрыжакіГамеланТэмнэЛеанід Дранько-МайсюкПолымя (часопіс)Часціны мовыМагілёўКалізейМечыслаў ПароўскіПадарожжа з ЖыгамонтамСанкт-Пецярбургская біржаЛітаратурныя жанрыГерб АстраўцаГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Мы ідзём шырокімі паляміІранПарыж (Беларусь)Гасцінец (значэнні)Карная аперацыя «Bamberg»Залаты КупідонКанюшынаДзень Перамогі2020Кіраўнікі МінскаБеларуская краёвая абаронаАркаПаўлюк ТрусКаласы пад сярпом тваімМаскваБуры мядзведзьІнстытут беларускай культурыДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Беларуская ВікіпедыяПаўстанне 1863—1864 гадоўRunciniaРаман Аляксандравіч СкірмунтБярозка (часопіс)СлуцкПінская шляхта (п’еса)Беларуская энцыклапедыяІван ЧыгрынаўГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінКасцёл Святога Сымона і Святой АленыВозера радасці (фільм)УННВНовы замак (Гродна)Плошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)КрывічыПомнік Якубу Коласу (Мінск)Нацыянальная бібліятэка БеларусіГербы гарадоў БеларусіПлошчы МінскаАляксандр Мікалаевіч КосінецМесны склонАтрыйЧорны замак АльшанскіАндрэй Валер’евіч ХадановічЧжэн Цзасінь🡆 More