Востраў Мадэйра

Мадэ́йра (парт.: Ilha da Madeira) — найбуйнейшы востраў аднайменнага архіпелага у Атлантычным акіяне.

Уваходзіць у склад Партугаліі. Плошча — 750,7 км². Насельніцтва (2011 г.) — 267938 чал.

Мадэйра
парт. Madeira
Скалістае ўзбярэжжа
Скалістае ўзбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча750,7 км²
Насельніцтва267 938 чал.
Шчыльнасць насельніцтва356,92 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АрхіпелагМадэйра
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РаёнМадэйра
Мадэйра (востраў) (Атлантычны акіян)
Мадэйра
Мадэйра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Востраў Мадэйра месціцца на ўсходзе Атлантычнага акіяна ў 958 км на паўднёвы захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі, у 659 км на захад ад усходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Даўжыня — 57,5 км. Найбольшая шырыня — 23 км.

Востраў сфарміраваўся ў выніку вулканічнай дзейнасці ў міяцэнавы перыяд. Апошнія вывяржэнні адбыліся меней за 100 тысяч гадоў таму. Для геалагічнай пабудовы вострава характэрна чаргаванне вулканічных парод (туф, базальт) з асадкавымі адкладаннямі ў выглядзе рэштак старажытных каралавых рыфаў. У выніку склаліся горныя ландшафты з рэзкімі стромамі, глыбокімі цяснінамі, лававымі палямі і абрывістымі берагамі. Найвышэйшы пункт Мадэйры — гара Піку-Руйву (1820 м).

Клімат міжземнаморскі субтрапічны. З ліпеня да кастрычніка сярэдняя тэмпература трымаецца каля +24 °C. Часам яна можа падвышацца з-за ўсходніх вятроў з боку афрыканскай пустыні Сахара або апускацца да +17 °C, калі адчуваецца ўплыў прахалодных паўночнаатлантычных цыклонаў. Узімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +4 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 700 мм. Большая іх частка праліваецца ў выглядзе дажджу на паўночным узбярэжжы.

Прырода

Востраў Мадэйра можна ўмоўна падзяліць на некалькі экалагічных зон, што тлумачыцца разнастайнасцю яго кліматычнай геаграфіі. З падняццем на вяршыні гор надвор'е становіцца больш прахалодным. На поўначы вострава значна болей вільгаці і вятроў, чым на поўдні.

Калі першыя перасяленцы ступілі на востраў, ён быў пакрыты густымі субтрапічнымі лясамі, што і вызначыла яго назву (ад парт.: madeira «дрэва»). У нашы дні лясныя масівы захаваліся толькі ў некаторых мясцінах, прычым на вышыні не меней за 100 м над узроўнем акіяна. Звычайная вышыня лясных масіваў — 300—800 м. Лес Лаўрысілва знаходзіцца на вышыні ад 400 м да 1450 м.

Сярод эндэмічных раслін Мадэйры пераважаюць мясцовыя віды лаўраў, дзікіх маслін, вербаў, астравых. Сустракаюцца рэдкія віды самшытавых, бярозак, падубаў. Многія прадстаўнікі дзікай флоры Мадэйры блізкія да раслін Канарскіх астравоў.

Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, казуркамі, кажанамі. На ўзбярэжжы спыняюцца цюлені-манахі.

Гісторыя

Востраў Мадэйра 
Фуншал у XVIII ст.

Аб існаванні вялікага ненаселенага вострава на захад ад Афрыкі ў Еўропе ведалі ўжо ў антычны час. Аднак толькі ў 1419 г. экспедыцыя, накіраваная Генрыхам Мараплаўцам для ўдакладнення лініі афрыканскага ўзбярэжжа, далажыла аб адкрыцці і пачатку каланізацыі Мадэйры. У 14521453 гг. партугальцы завезлі на востраў цукровы трыснёг з Сіцыліі і папулярныя ў той час салодкія сарты вінаграду з Кіпра. Дзякуючы гэтаму Мадэйра ператварылася ў буйное месца вытворчасці цукру. У Еўропе прызнанне таксама атрымала віно мадэра. Для працы на плантацыях увозіліся сяляне з Партугаліі, рабы з Афрыкі і Канарскіх астравоў.

Аднак з адкрыццём Новага Свету і стварэннем у Бразіліі і Вест-Індыі плантацыйных гаспадарак эканоміка Мадэйры паступова прыйшла ў заняпад. Порт-Фуншал доўгі час з’яўляўся важным транзітным пунктам для караблёў, якія накіроўваліся ў Амерыку. Многія выхадцы з Мадэйры ўдзельнічалі ў каланізацыі іншых частак свету, наймаліся на іншаземныя судны, пераязджалі для працы ў Паўночную і Лацінскую Амерыку. Паступова на востраве сфарміравалася асобная партугаламоўная культура.

У 1976 г. востраў увайшоў у склад партугальскай аўтаномнай вобласці Мадэйра.

Культура

Востраў Мадэйра 
Жыхары Мадэйры ў народнай вопратцы, каля 1900 г.

Асаблівасці культуры вострава Мадэйра вызначыліся, з аднаго боку, адноснай ізаляванасцю ад кантынентальнай часткі Партугаліі, з іншага — сталымі сувязямі з заморскімі краінамі. Дзякуючы развіццю турызма тут захаваліся традыцыйныя рамёствы — вышыўка, выраб габеленаў, пляценне кашоў, разьбярства і г. д.

Жыхары Мадэйры здаўна займаліся сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам, мараплаўствам. Большая частка апрацоўваемых зямель належала памешчыкам, якія здавалі яе ў арэнду разам з жытлом мясцовым сялянам. Каля 40 % сялян застаюцца і ў нашы дні беззямельнымі.

Гарадская забудова ў мінулым была характэрна толькі для Фуншала, насельнікі якога карысталіся прывілегіямі гараджан з 1508 г. У ім захаваліся старыя кварталы рамеснікаў, гандляроў, каталіцкія кляштары. У сельскай мясцовасці пераважаюць дробныя паселішчы. Звычайна яны месцяцца на ўзбярэжжы, уздоўж асноўных дарог і ў горных далінах, не вышэй за 700 м над узроўнем акіяна. Традыцыйныя сялянскія хаціны будаваліся з каменю, мелі нізкія столі, дах крыўся трыснягом або саломай. Захоўваюцца памешчыцкія сядзібы Quintas, што ўзводзіліся ў каланіяльным стылі.

На Мадэйры ў нашы дні значная колькасць сем’яў пашыраная, фактычна складаецца з некалькіх сваяцкіх сем’яў рознага пакалення на чале са старэйшым гаспадаром. У мінулым такі тып сям’і з’яўляўся асноўным. Важную ролю ў грамадстве заўсёды адыгрывалі старыя людзі. З-за горнай звілістай мясцовасці ў мінулым кантакты паміж рознымі паселішчамі былі абмежаваны. Першая дарога была пабудавана толькі ў 1815 г. З адной часткі вострава ў іншую рухаліся пешшу, коней амаль не выкарыстоўвалі. Даволі арыгінальным транспартным сродкам з’яўляюцца плеценыя санкі Carros de Cesto, на якіх спускаюцца са стромкіх схілаў.

Кухня Мадэйры ўключае разнастайныя стравы з рысу, гародніны і рыбы. Шырока распаўсюджаны марынады з лаўровым лісцем, часнаком і мясцовымі духмянымі травамі. Рэшткі прадуктаў, якія засталіся пасля вячэры, кладуць у суп. Мадэйра шырока вядомая дзякуючы моцнаму віну мадэра. Аднак тут таксама існуе вытворчасць сталовых він, асвяжальных напояў з садавіны, піва, вішнёвага лікёру Ginja і рому Poncha, у які дадаюць лімон і мёд.

Сярод жыхароў Мадэйры папулярны рамансы fado і romarias, вясковы танец brinco, а таксама «маўрскі» танец, на стварэнне якога аказалі ўплыў чарнаскурыя рабы.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Востраў Мадэйра ГеаграфіяВостраў Мадэйра ПрыродаВостраў Мадэйра ГісторыяВостраў Мадэйра КультураВостраў Мадэйра ЗноскіВостраў Мадэйра СпасылкіВостраў МадэйраАтлантычны акіянВостраўМадэйраПартугальская моваПартугалія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Слабодка (Пухавіцкі раён)Хакаіндэ ХічылемаБеларускія ручнікіВозера радасці (фільм)Зубр у БеларусіУ краіне райскай птушкіУладзімір Іванавіч КарызнаРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Тамара Рыгораўна РаеўскаяПалаткаКровостокЭльвангенКаўкаАФагот (страва)Уліковы нумар плацельшчыкаПраспект Пераможцаў (Мінск)Установы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуПолымя (часопіс)ЗоркаМаксім ГарэцкіРыгор БарадулінАнтон Гадзімавіч МатолькаГрупавы сексБу ВідэрбергГарабурдаБеларусь у складзе Расійскай імперыіЛасіцыСпіс беларускіх імёнМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Google MapsМахатма ГандзіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаАнальны сексЖыве Беларусь! (песня)Човен з ПесэІгнат Габрыэлевіч БулгакАляксандр Аляксандравіч ВіхорПупСправа «0 праміле»СідрНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеВольга Славаміраўна БондараваАляксей Міхайлавіч ЛітвінНавум Якаўлевіч ГальпяровічМар’ян ДуксаВікісховішчаМарыя Магдалена РадзівілВіцебская вобласцьДзень беларускага пісьменства26 красавікаІлья Данілавіч ГурскіГрамадскае харчаваннеЯўхім Фёдаравіч КарскіУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ДзеяслоўГісторыя БеларусіАлесь ЖукПолацкАповесцьКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКалінаўка (Блужскі сельсавет)ХайкуВялікія ШвакштыАльпійская баладаМагілёўБанкруцтваСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіПадляшшаКірыла ТураўскіЕва ВежнавецСяргей БульбаЮрый Кашыра🡆 More