Рамяство

Рамяство — дробная ручная вытворчасць, заснаваная на выкарыстанні ручных прылад працы, асабістым майстэрстве работніка, якое дазваляе вырабляць высакаякасныя, часта высакамастацкія вырабы.

Рамяство
Апрацоўка шкла
Рамяство
Выраб музычных інструментаў — скрыпак
Рамяство
Роспіс керамікі

Рамяство ўзнікла з пачаткам вытворчай дзейнасці чалавека, прайшло працяглы гістарычны шлях развіцця, прымаючы розныя формы: хатняе рамяство — ва ўмовах натуральнай гаспадаркі; рамяство на заказ — ва ўмовах разлажэння натуральнай гаспадаркі; рамяство на рынак. З узнікненнем рамяства на заказ і асабліва на рынак звязана з'яўленне і развіццё гарадоў як рамесна-гандлёвых цэнтраў. Хатняе рамяство нярэдка называюць хатняй прамысловасцю (гэта значыць вытворчасцю несельскагаспадарчай прадукцыі), рамяство на заказ і на рынак — саматужнай вытворчасцю.

Хатняе рамяство шырока распаўсюджана на працягу ўсёй гісторыі дакапіталістычных грамадстваў. Сельскае насельніцтва вырабляла большую частку рамесных вырабаў, якія ім жа і выкарыстоўваліся. Паступова вядучую ролю стала адыгрываць рамяство на заказ і рынак. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме, у краінах старажытнага Усходу мелася значная колькасць рамеснікаў, якія вялі самастойную гаспадарку і выраблялі вырабы на заказ ці рынак.

Станаўленне прафесійнага рамяства, асабліва ў гарадах, прывяло да ўзнікнення новай сферы вытворчасці і новага сацыяльнага слоя — гарадскіх рамеснікаў. Узнікненне развітых формаў іх арганізацыі (цэхі), якія баранілі інтарэсы гэтага слоя, стварыла асабліва спрыяльныя ўмовы для развіцця гарадскога рамяства ў Сярэднявеччы. Вядучымі галінамі гарадскога рамяства былі: сукнаробства, вытворчасць металічных вырабаў, вырабаў са шкла і інш. Падчас прамысловага перавароту (сярэдзіна XVIII ст. — першая палова XIX ст.) фабрычна-завадская прамысловасць, заснаваная на выкарыстанні машын, выцесніла рамяство. Рамяство (на заказ і на рынак) захавалася ў галінах, звязаных з абслугоўваннем індывідуальных патрэб спажыўца ці з вытворчасцю дарагіх мастацкіх вырабаў — ганчарная справа, ткацтва, мастацкая разьба і да т.п.

У большай ступені рамяство захавалася ў слабаразвітых краінах. Аднак і тут адбываецца яго выцясненне фабрычна-завадской прамысловасцю ў выніку індустрыялізацыі гэтых краін. Захоўваюцца народна-мастацкія рамёствы, звязаныя з абслугоўваннем турызму і з экспартам.

Здаўна чалавецтва ведала такія рамёствы, як:

і іншыя

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

Вытворчасць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Руская моваРэкі і каналы БеларусіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьМыкалаіўка (Канатопскі раён)АтрыйБаладаМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіBingXНавіяльІгарыўка (Канатопскі раён)Лацінская моваПраспект Незалежнасці (Мінск)Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўСхема БЧБМіланМашэкаСпіс газет БеларусіНазоўны склонКарпэнкавэ (Канатопскі раён)Мінскі інавацыйны ўніверсітэт29 красавікаТлумачальны слоўнік беларускай мовыЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьЯнка СіпакоўАляксандр II (імператар расійскі)ПеснярыЛюдзі на балоце (фільм)Святлана Аляксандраўна АлексіевічVII Усебеларускі народны сходУльяна ЦвярскаяІван МележАндрэй ГорватПаўстанне 1794 годаАнатоль ВярцінскіАркадзь КуляшоўГарадзенская ратушаМіхал АнемпадыстаўАнтон Гадзімавіч МатолькаЧасціны мовыVPNРэчыцаВерлібрМагілёўApraxiaБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПалавы актМіхась ВасілёкПалесцінцыКунілінгусСправа «Армія з народам»Беларускі нацыянальны касцюмДзікае паляванне383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАСент-Стывен (Нью-Брансуік)Васіль Аляксеевіч ЖуковічАперацыйная сістэмаБелгазпрамбанкГерб АстраўцаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРасійская імперыяЭнцыклапедыяЗмітрок БядуляAv.byФерментыПарадокс ФерміТраецкае прадмесцеІрына Уладзіміраўна ДрыгаШвейцарыяБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваПомнік Якубу Коласу (Мінск)Месны склонСям’яМузыка БеларусіВалерый Станіслававіч МянжынскіМаксім БагдановічМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт🡆 More